ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Беларускія традыцыі ў аб’ектыве Альфрэда Мікуса

Анлайн-часопіс ALOVAK прысвяціў артыкул унікальнаму беларускаму фатографу, майстру рэпартажнай здымкі Альфрэду МІКУСУ. На вялікі жаль, ён ужо не пабачыць гэты допіс. Сёлета таленавіты і энэргічны чалавек раптоўна сышоў з жыцця, яму было ўсяго 57. Сімвалічна, што гэта адбылося ў дзень фатографа і падчас фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца”, які ён так любіў здымаць…

Альфрэд Мікус родам з Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У прафесійную мастацкую фатаграфію прыйшоў у 42 гады. І ўжо праз пяць год стаў уладальнікам самых прэстыжных узнагарод у гэтай сферы – залатых медалёў FIAP (Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва), UPI (Міжнароднага Саюза Фатографаў) і іншых вядомых сусветных фотасупольнасцей.

Аб’ездзіўшы дзясяткі краін, ажыццявіўшы мноства фотапраектаў, спадар Мікус вырашыў для сябе, што за цікавымі і ўнікальнымі кадрамі не абавязкова ехаць далёка. Дастаткова глыбей даведацца пра Беларусь – аб яе культуры і традыцыях.

Так асноўнай тэмай для здымак у фатографа сталі старажытныя абрады, фэсты і святы, якія праводзяцца ў беларускіх вёсках і мястэчках.

Спадару Мікусу не падабаліся пастановачныя здымкі:

– Я за рэальныя сюжэты. А іх вакол незлічонае мноства. У гэтым пераканаўся яшчэ на пачатку сваёй фатаграфічнай кар’еры, калі з сябрамі-аднадумцамі аб’ездзіў дзясяткі беларускіх рэгіёнаў. Быў прыемна здзіўлены, як шмат у нашай краіне ўнікальных архітэктурных помнікаў – храмаў, закінутых сядзіб…

Фатограф лічыў, што турыстам у Беларусі трэба абавязкова паказваць нашы старажытныя абрады, ён лічыў іх “неверагодна каларытнымі”. У прыклад прыводзіў палескія “Ваджэнне куста” і “Перанос свечкі”, а таксама Пятроўскі фэст у Любанскім раёне:

“Вось што сапраўды трэба папулярызаваць! Усё зроблена ад душы, не для галачкі, а сапраўды для людзей. Такія мерапрыемствы не павінны быць зачыненымі дзействамі”.

Альфрэд Мікус дзяліўся сваім сакрэтам удалай здымкі:

– Кожны раз еду на абрад і кожны раз улюбляюся. Выбіраю двух-трох чалавек, якіх здымаю часцей за іншых, і рэальна ў іх улюбляюся. Пражываю кожную здымку, апускаюся ў характар, у эмоцыю. І пасля здымкі яшчэ 3-4 дні хаджу закаханым.

Усе фота: Альфрэд Мікус


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Юлия АЛЕХНО, начальник управления по производству продуктов питания концерна «Белгоспищепром»:

– На сегодня одним из главных направлений в нашей деятельности является создание инновационной, импортозамещающей и экспортно-ориентированной продукции. Ряд соответствующих проектов прямо сейчас реализуется на некоторых предприятиях концерна. Но, к примеру, те же модифицированные крахмалы по-прежнему остаются позицией критического импорта. Очень хочется, чтобы отечественная наука помогла, поспособствовала организации и технологическому обеспечению как минимум одного подобного производства в Беларуси…

ЦИФРА

2 МТК

открыли в Гомельской области в сентябре и октябре – об этом сообщила «Сельская газета».

ГЛАС(З) НАРОДА

Турпотоки нужно забрендировать

Беларусь с начала 2023 года посетило более 4 млн российских туристов. Об этом в Бресте на совместном заседании коллегий Министерства экономики Беларуси и Министерства экономического развития России сообщил заместитель министра спорта и туризма Беларуси Олег АНДРЕЙЧИК, сообщило БЕЛТА.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)