ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

"Праўда – яна адна"

Ірына ЛЕЎШЫНА
Беларуская вольная журналістыка працягвае пережываць змрочныя часы. Напрыканцы бягучага года за кратамі застаюцца больш чым 30 прадстаўнікоў медыя.

А ў пачатку кастрычніка фігурантаў справы БелаПАН засудзілі на значныя тэрміны зняволення – ад 4 да 14 гадоў.  Так, Ірына ЛЕЎШЫНА (на здымку), галоўная рэдактарка БелаПАН, атрымала 4 гады калоніі. Дзмітрый НАВАЖЫЛАЎ, былы генеральны дырэктар БелаПАН,  – 6 гадоў калоніі. Андрэй АЛЯКСАНДРАЎ, экс-намеснік дырэктара БелаПАН –  14 гадоў калоніі. Ірына ЗЛОБІНА, сацыёлаг, грамадская актывістка – 9 гадоў калоніі.

Што ж, дзейсны палітычны рэжым красамоўна і вычарпальна выказаў сваю пазіцыю, абазначыўшы намер жорстка рэагаваць на праявы вольнага журналісцкага слова, якое ідзе не ва ўнісон з уладнымі інтарэсамі. Але якая пазіцыя ў людзей па іншы бок барыкад? Прытрымліваючыся плюралізму думак як аднаго з апірышчаў журналісцкай дзейнасці, www.agrolive.by сёння, на ўроку ў “ШКОЛЕ ЖУРНАЛИСТА”, прапануе цалкам, без купюр тэкст апошняга слова Ірыны Леўшынай на судовым працэсе. Друкуем яго паводле версіі, якую агучыў на сваёй старонцы ў FACEBOOK намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Барыс ГАРЭЦКІ.

"Найперш хачу падзякаваць свайму абаронцу, які аргументаваў маю невінаватасць з юрыдычнага пункту гледжання. Я ж хачу выказаць сваё чыста чалавечае стаўленне да таго, што адбываецца.

Ужо больш за год я жыву ў следчым ізалятары. Ужо больш за год я назіраю, як рэдакцыю, у якой я прапрацавала амаль 30 гадоў, спрабуюць выставіць экстрэмісцкім фармаваннем, а мяне яго стваральнікам і кіраўніком. Гэта поўнае трызненне, але гэта не дзіўна.

За апошнія паўтара года ў Беларусі знішчаны дзясяткі сродкаў масавай інфармацыі, сотні журналістаў пазбавіліся працы або вымушаны былі з'ехаць з краіны, баючыся крымінальнага пераследу.

Зачысткі на інфармацыйным полі беспрэцэдэнтныя і неймаверныя для цывілізаванай дзяржавы ў XXI стагоддзі. Нехта відавочна пераблытаў прычынна-выніковыя сувязі, вырашыўшы зрабіць журналістаў адказнымі за падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне ў 2020-м годзе.

Вось толькі мы ні да чаго не заклікалі, мы нічога не скажалі і не выдумлялі  рэальнасць была круцейшай за любую выдумку. Упершыню за ўсе гады маёй працы нашыя журналісты вымушаныя былі працаваць у бронекамізэльках  таму што ў іх прыцэльна стралялі гумовымі кулямі і кідалі светлашумавыя гранаты, гэтаму ёсць дакументальныя пацверджанні.

Мы асвятлялі ўсё, што адбывалася на вуліцах нашых гарадоў, прычым асвятлялі аб'ектыўна расказвалі як пра збіццё мірных дэманстрантаў, так і пра траўміраваных сілавікоў, як пра шматтысячныя мітынгі Святланы ЦІХАНОЎСКАЙ, так і пра шматлікія публічныя выступленні Аляксандра ЛУКАШЭНКІ.

Мне ставіцца ў віну публікацыя на сайтах БелаПАН артыкулаў аўтараў, чые меркаванні не адпавядалі афіцыйным устаноўкам. Але хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што згодна з законам Рэспублікі Беларусь аб СМІ   разнастайнасць меркаванняў гэта адзін з асноўных прынцыпаў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Цытую арт. 4 закона: "Сродкі масавай інфармацыі забяспечваюць свабоднае выказванне і распаўсюджванне меркаванняў і поглядаў у грамадстве", цэнзура СМІ з боку дзяржорганаў не дапускаецца.

Ва ўсім свеце прэсу называюць "чацвёртай уладай", таму што яна дапамагае выяўляць праблемы і слабыя месцы ў грамадстве, а значыць садзейнічае іх вырашэнню і ў выніку робіць жыццё людзей лепшым.

Але ў Беларусі, мяркуючы па ўсім, з журналістаў вырашылі зрабіць абслуговы персанал. Струмень дэзінфармацыі, нянавісці, абраз, нізкапробнага падхалімажа, які льецца сёння з дзяржаўных тэлеканалаў і друкаваных СМІ, зашкальвае і не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Раю праваахоўнікам паглядзець хаця б аўтарскую перадачу таго ж Рыгора АЗАРОНКА – там па кожным выпуску можна заводзіць справы адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: за паклёп, абразу, распальванне нянавісці.

Але не. У турмах сядзяць дзясяткі журналістаў менавіта недзяржаўных СМІ. Як быццам праўда бывае дзяржаўнай ці недзяржаўнай. Праўда яна адна.

Я не прашу суд аб паблажлівасці, яна мне не патрэбна. Бо я лічу сябе невінаватай. Я ганаруся тым, што столькі гадоў працавала ў крутой камандзе журналістаў і была іх галоўным рэдактарам. Я ганаруся тым, што тут і цяпер знаходжуся са сваімі так званымі саўдзельнікамі  сумленнымі, годнымі, разумнымі людзьмі: Андрэем Аляксандравым, Дзімам Наважылавым, Ірай Злобінай.

Яшчэ частку маіх калегаў вы маглі бачыць у судовым працэсе, яны выступалі ў якасці сведкаў. Яны былі падобныя да злачынцаў? Усе яны заяўлялі, што БелаПАН гэта калектыў журналістаў, а не экстрэмістаў. Верыць ці не  гэта сфера вашай адказнасці, службовай і чалавечай.

Пра час, у які мы жывем, прынята казаць: лес сякуць трэскі ляцяць. Толькі мы не трэскі, мы жывыя людзі. Заклікаю вас задумацца над гэтым. А БелаПАН ён вернецца ў Беларусь. Як і іншыя разгромленыя прафесійныя СМІ. Перыяд цемрашальства пройдзе, як праходзіць усё благое.

Хваля барацьбы з іншадумствам схлыне, таму што ніхто не мае права прымусіць мільёны людзей скакаць пад адну дудку, нават з дапамогай дубін ГУБАЗ і сфабрыкаваных крымінальных спраў.

Запыт грамадства на годнае, бяспечнае жыццё, як і на якасную прафесійную журналістыку, быў, ёсць і будзе.

Дзяржабвінаваўца прапануе мне пажыць яшчэ некалькі гадоў у турме. Ну, ок: сёння там можна сустрэць мноства найдастойнейшых людзей: журналістаў, сацыёлагаў, філосафаў, праваабаронцаў, лекараў, настаўнікаў, банкіраў, адвакатаў, былых следчых і нават пракурораў. А, скажам так, традыцыйныя крымінальнікі, гледзячы на нас, пачынаюць чытаць Салжаніцына і цікавіцца тэмай сталінскіх рэпрэсій. Вельмі своечасова і правільна, я лічу. Так што, па сутнасці, я працягну працаваць журналістам: распаўсюджваць інфармацыю вусна. У любых умовах. Рашоткі мяне не спыняць, гэта сапраўды. Як і маіх калег.

Падводзячы вынік, хачу сказаць: усё, што тут адбываецца, – гэта расправа з БелаПАН за сумленную журналістыку, якая ў момант гістарычных перамен у нашай краіне раптам прыйшлася некаму не да спадобы".

Фото TUT.by 


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Вадим МАХАНЬКО, генеральный директор НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству:

– В перспективе с нашей помощью в республике будет осуществлен переход всех промышленных картофелеводческих хозяйств на использование междурядьев в 90 см (вместо превалирующих нынче 75 см). Зачем это делать? В гребень при 75-сантиметровом междурядьи «помещается» урожайность на уровне 40 т/га. Если урожай выше 50 т/га, то объема гребня уже не хватает, чтобы защитить клубни, например, от болезней, есть и другие нюансы. А вот при наличии междурядья в 90 см гребень выполнит эти функции гораздо эффективнее…

ЦИФРА

На 0,5% увеличилось

в январе 2024 года производство сельскохозяйственной продукции в Евразийском экономическом союзе в хозяйствах всех категорий по сравнению с январем 2023 года. Об сообщается в экспресс-информации ЕЭК, которую приводит телеграмм-канал БелСелХоз.

ГЛАС(З) НАРОДА

Васильки разместить – не проблема…

В Витебской области реализуется туристический проект «Васильковый край». Он объединит более 300 ключевых туристических объектов региона.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)