ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Рупары на бітве. За ўраджай і не толькі…


Сайты, сацсеткі, тэлеграм-каналы незалежных рэгіянальных выданняў працягваюць блакаваць па адмашцы Міністэрства інфармацыі Беларусі. Чытачы рэгіёнаў застаюцца з адзінымі крыніцамі навінаў – раённымі газетамі. Якую ж інфармацыю пра вайну ва Украіне падаюць ім «правільныя» медыя?

У Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) вырашылі пачытаць тэлеграм-каналы раёнак і высветліць гэта. Для аналізу выбралі газеты паўднёвых рэгіёнаў і іх кантэнт за жнівень і частку верасня бягучага года. У поле зроку трапілі тэлеграм-каналы раённых газет Гомельшчыны і Брэстчыны. Увагу прыцягнулі асобныя крыніцы інфармацыі.

«Петрыкаўскія навіны»

Газета «Петрыкаўскія навіны» мае ў сваім тэлеграм-канале 391 падпісчыка.

Пад публікацыямі па 1-2 лайкі, хутчэй за ўсё, вялікім пальцам «у неба» сваю працу па інфармаванні насельніцтва ацэньваюць рэдактар і адміністратар «цялегі». Магчымасці пакідаць каментары няма.

Стандартны канал раённай газеты. Жніво, дзень ведаў, гістарычная памяць, перамогі ва ўсіх сферах дзейнасці…

Уласны кантэнт займае прыкладна 60% стужкі. Астатняе – адсылкі на «Пул першага», БелТА, «СБ. Беларусь сегодня».

Прыцягнулі ўвагу частыя адсылкі да тэлеграм-канала пад назвай «Гаворыць Гомель». Хоць, шчыра кажучы, у назве больш падыходзіць слова «вывяргае», а не «гаворыць». Кантэнт гэтага рэсурсу проста нашпігаваны выкідамі ў стылі «дык вось яна, іх хвалёная дэмакратыя», наратывамі ад Р. АЗАРОНКА і рознымі «развенчваннямі фэйкаў» пра вайну ва Украіне.

Сам «Гаворыць Гомель» збірае па 1-2 лайкі пад сваімі публікацыямі, але рукі не апускае, таму што лозунг канала – «Праўда, хейт і гумар». Як адно з іншым спалучаецца і адкуль што паходзіць, складана растлумачыць. Але «Петрыкаўскія навіны» спраўна «падкармліваюць» сваіх чытачоў выкідамі вось такога рэсурса.

«Лоеўскі край»

На тэлеграм-канал газеты «Лоеўскі край» падпісаныя 268 чалавек. Уласнага кантэнту там амаль няма, як дарэчы лайкаў і каментароў пад адсылкамі на іншыя рэсурсы. А іх насыпана, што гароху: з БелТА, «СБ. Беларусь сегодня», беларускага тэлебачання і нават РІА-Навіны. А стужка «Пула першага», на беглы погляд, увогуле дублюецца цалкам, усім кантэнтам.

Жыццё Лоеўшчыны ілюструюць рэдкія навіны з шэрагу «гэта прайшло тыдзень таму, і мы вырашылі сёння пра гэта напісаць».

На гэтым фоне лозунг лоеўскага тэлеграм-канала: «З намі цікавей!» гучыць жудасным кантрастам.

Здзівіў, прычым моцна здзівіў, адбор іншых крыніц для адсылак, якімі мільгае тэлеграм-канал «Лоеўскага краю». Напрыклад, «Шкварка News», які сцвярджае, што «жыхары Украіны, навучаныя горкім майданным вопытам, выбіраюць Бацьку». Дзе ідуць тыя выбары, «Шкварка…» не паведамляе. Або нейкі «ДЕМИДОВ_МГЕР», які называе Азоўсталь «сімвалам неанацызму» і сцвярджае, што «тэрыторыяй ЛДНР мы не абмяжуемся!».

Яшчэ «Лоеўскі край» рэгулярна адсылае сваіх чытачоў глядзець брыфінгі Мінабароны РФ і відэацытатнік У. ПУЦІНА ад “РИА Новсти”.

Паглядзеўшы ўсё гэта, хочацца звярнуцца да галоўнага рэдактара МАТОРНАЙ С.П.: «Ну адкуль, скажыце, адкуль, вам у галаву прыйшла «мудрая» думка, што 12 тысячам жыхароў Лоеўшчыны, гэта важней і цікавей, чым жыццё і падзеі ва ўласным горадзе і раёне?»

«Лунинец online»

Тэлеграм-канал раённай газеты «Лунинец online» асабліва ўразіў у горшым сэнсе гэтага слова. Ну добра, няхай не злічыць адсылак да «Пула першага». Нават не здзіўляюць адсылкі да ўсіх выкрывальніцкіх «дакументальных» шэдэўраў ад АНТ і аўтарскіх праграм прапагандыстаў беларускага тэлебачання (хоць У. САЛАЎЁВА не прымусілі глядзіць, і на тым дзякуй).

Але! Гэтага лунінецкім праўдарубам падалося мала.

Сваіх падпісчыкаў «правільныя» медыйшчыкі багата частуюць адсылкамі да такіх «паважаных» рэсурсаў, як “Мясарубка”, “Людажор”, “Зваротны бок”, “Зямля наша” і шматлікіх іншых, назвы якіх кажуць пра «высокі прафесіяналізм» аўтараў.

Дарэчы, некаторыя пасты на гэтых рэсурсах нават пачынаюцца з «прафесійнай» аналітыкі, нешта накшталт «ляжаў на канапе, еў пячэньку, і тут мяне ахінула пайшоў пісаць гэты пост».

Пераказваць тое, што пішуць гэтыя каналы пра вайну ва Украіне, нават не будзем. Пачытайце, калі зможаце.

Цешыць толькі адно: падзяляюць прыхільнасць галоўрэда выдання «Лунинец online» Паўла СВІСТУНОВІЧА нямногія: з 3759 падпісчыкаў праглядаюць допісы ад сілы чалавек 300.

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што не ўсе тэлеграм-каналы раёнак засяроджаныя на пошуку і публікацыі адборнага прапагандысцкага матэрыялу. Якраз большасць з прагледжаных тэму вайны ва Украіне абмяжоўваюць інфармацыяй пра ўкраінскіх бежанцаў у Беларусі: колькі такіх, як уладкаваліся, як пайшлі ў школу. І, наогул, да адбору кантэнту падыходзяць акуратна і застаюцца раённымі выданнямі ва ўсіх сэнсах. Пішуць пра бітву за ўраджай (як жа без яе), людзей раёна, іх дасягненні, гісторыю краю, даюць нейкія кансультацыі і тлумачэнні, «топяць за бацьку». Усё ў традыцыйных напрамках і ў кантэксце «Беларусь – краіна для жыцця». На здзіўленне, рэдка робяць адсылкі на афіцыйныя рэсурсы дзяржпрапаганды, з большага – па неабходнасці. Адным словам, выконваюць сваю ролю – рупара мясцовых райвыканкамаў і саветаў дэпутатаў.

Замест рэзюмэ

Таму выснова тут адзіная: рэдакцыйная палітыка і кантэнт асобных раённых выданняў наўпрост залежаць ад канкрэтных людзей. Хутчэй за ўсё – ад рэдактара, а, можа быць, ад ідэолага ці нават кіраўніка раёна.

Рабіць перапосты непрафесійнага кантэнту, «карміць» чытача нізкагатунковай прапагандай і інфармацыяй з няпэўных крыніц – гэта асэнсаваны выбар канкрэтных людзей на канкрэтных месцах. Застаецца толькі пашкадаваць тых чытачоў, якія пазбаўлены магчымасці рабіць выбар на карысць іншых СМІ і іншага кантэнту…

Фота www.agrolive.by


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Владимир ГРАКУН, заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь:

– Картофель в Беларуси будет возделываться, культура продолжит оставаться актуальной. Хотя посадочные площади и снижаются в последнее время, валовка остается примерно на одном и том же уровне. Это свидетельствует о том, что работаем более качественно: с каждого га удается собирать больше клубней. Вот и в текущем сезоне, надеемся, в общественном секторе будет получено 1 млн 200 тыс. т – больше, чем в предыдущем…

ЦИФРА

Около 1000 сортов винограда

культивируется сейчас в Беларуси. Выбор достаточно обширен, но важно определиться с тем, что подойдет именно вам. Об этом рассказал во время практического семинара, прошедшего в начале апреля на базе РУП «Институт плодоводства», научный сотрудник Владимир УСТИНОВ (на снимке с участниками семинара).

ГЛАС(З) НАРОДА

«Болезнь X»: потенциально угрожает индустрии путешествий?

Любые прогнозы – дело неблагодарное? Или благодарное, когда они все-таки сбываются? А много ли прогнозов сбывается вообще? Опытные, умудренные жизнью люди говорят: всегда ставьте на черное и, скорее всего, не прогадаете. Впрочем, для глобальных событий это правило, похоже, не действует.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)