ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Выжыць па-за прафесіяй…


Журналістка Ларыса ШЧЫРАКОВА, вымушаная пакінуць прафесію, пачала займацца фіксацыяй і захаваннем гісторый сем'яў на Гомельшчыне.

Жыхары Гомельшчыны, дый не толькі, ведаюць Ларысу як незалежную журналістку, якая звяртала ўвагу на шматлікія праблемы ў рэгіёне. Аднак спадарыня вымушана была пакінуць прафесію і цяпер вырашыла заняцца тым, што ўмее як відэааператар, фатограф, а таксама як прафесійны гісторык – фіксацыяй і захаваннем сямейных гісторый.

– Мне гэта блізка і вельмі цікава. Гэта не грамадскі праект, а мая ўласная ініцыятыва, і я, як ІП, магу прапаноўваць людзям здымку такіх фільмаў ці гістарычных рэпартажаў, – распавядае Л. Шчыракова.

За яе плячыма – 10 гадоў журналісцкага і аператарскага досведу, у тым ліку праца ў межах ініцыятывы «Забітыя і забытыя», якая распавядае пра рэпрэсаваных у савецкія часы жыхароў Гомельшчыны. Журналістка стварыла шэраг відэаінтэрв'ю з нашчадкамі ахвяр палітычных рэпрэсій.

Цяпер Шчыракова прапануе запісаць інтэрв’ю з рознымі людзьмі (сведкамі, відавочцамі падзей), зняць памятныя месцы, звязаныя з гісторыяй пэўнай сям'і, дадаць сямейныя фатаграфіі і дакументы. У выніку атрымаецца своеасаблівы летапіс роду, які дапаможа захаваць каштоўныя ўспаміны для нашчадкаў.

Відэаздымка сямейных гісторый для спадарыні Ларысы пасля сыходу з прафесіі – адна з нешматлікіх магчымасцяў забяспечыць сабе існаванне. Але ёсць у гэтым і яшчэ адна важная гуманітарная мэта: праз захаванне гісторый сем'яў захаваць гісторыю народа. Ці, прынамсі, Гомельшчыны – бо здымкі плануецца праводзіць толькі ў гэтым рэгіёне.

– Любую гістарычную з'яву можна і трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям'ю: напрыклад, Другая Сусветная на Гомельшчыне, ці стараверства, ці рэпрэсіі. Бо адна справа, калі чытаеш агульную навуковую інфармацыю: колькі чалавек было раскулачана, выслана, расстраляна. Але зусім па-іншаму эмацыйна кранаюць канкрэтныя гісторыі гэтых людзей, асабліва калі іх распавядаюць нашчадкі, напрыклад, дачка рэпрэсаванай узгадвае сваё сіроцкае дзяцінства. І гэта нашмат лепш раскрывае тую ці іншую падзею альбо з'яву. Я лічу, што гэта ідэальна – дадаваць гісторыі людзей у агульны гістарычны аповед, – лічыць Ларыса Шчыракова.

Крыніца фота: старонка Л. Шчыраковай у FACEBOOK


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Владимир ГРАКУН, заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь:

– Картофель в Беларуси будет возделываться, культура продолжит оставаться актуальной. Хотя посадочные площади и снижаются в последнее время, валовка остается примерно на одном и том же уровне. Это свидетельствует о том, что работаем более качественно: с каждого га удается собирать больше клубней. Вот и в текущем сезоне, надеемся, в общественном секторе будет получено 1 млн 200 тыс. т – больше, чем в предыдущем…

ЦИФРА

Около 1000 сортов винограда

культивируется сейчас в Беларуси. Выбор достаточно обширен, но важно определиться с тем, что подойдет именно вам. Об этом рассказал во время практического семинара, прошедшего в начале апреля на базе РУП «Институт плодоводства», научный сотрудник Владимир УСТИНОВ (на снимке с участниками семинара).

ГЛАС(З) НАРОДА

«Болезнь X»: потенциально угрожает индустрии путешествий?

Любые прогнозы – дело неблагодарное? Или благодарное, когда они все-таки сбываются? А много ли прогнозов сбывается вообще? Опытные, умудренные жизнью люди говорят: всегда ставьте на черное и, скорее всего, не прогадаете. Впрочем, для глобальных событий это правило, похоже, не действует.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)