ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Сяргей ДУБАВЕЦ: «…Поўнае глупства ідзе ад неразумення таго, што краіна і дзяржава – дзве вялікія розніцы…”


Журналістка Вольга СЯМАШКА паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – публіцыстам і мысляром С. Дубаўцом пра тое, хто цяпер кіруе Беларуссю, як вайна ва Украіне паўплывае на беларускія нацыятварэнне ды ідэнтычнасць і якой будзе Беларусь надалей.

Акурат 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі і Сусветны дзень спажыўца, у Беларусі ў сілу ўступіла новая рэдакцыя Канстытуцыі. З гэтага дня Аляксандр ЛУКАШЭНКА ўжо не нясе персанальнай адказнасці за «дзеянні, здзейсненыя на пасадзе Прэзідэнта», у Беларусі пачынае кіраваць Усебеларускі народны сход, а сама краіна страчвае ядзерную нейтральнасць і дае Расіі мажлівасць легальнага размяшчэння на ўласнай тэрыторыі ядзернай зброі.

– Якой Беларусь увайшла ў 15 сакавіка, і што нам чакаць?

– У звязку з гэтым нам нічога чакаць не выпадае, таму што ніхто гэтай Канстытуцыі не бачыў, ніхто асабліва за яе не галасаваў і ўвогуле гэта непаразуменне, а не Канстытуцыя. Дзяржава не жыве паводле Канстытуцыі. І так ужо даўно: у нас не да законаў. А, паводле Канстытуцыі, у нас крыніцай улады з’яўляецца народ, гэта напісана на самым пачатку. А як ён з’яўляецца крыніцай улады, мы пабачылі ў 2020 годзе. Калі ўсе, хто не галасаваў за гэтую ўладу, былі рэпрэсаваныя альбо выгнаныя з краіны. Таму ў прынцыпе весці нейкія размовы пра нейкую Канстытуцыю ў Беларусі сёння не выпадае.

– На Ваш пункт гледжання, хто цяпер кіруе Беларуссю? Лукашэнка, Уладзімір ПУЦІН ці нейкая трэцяя сіла?

Безумоўна, рукамі Лукашэнкі кіруе Пуцін, бо Лукашэнка цалкам залежны ад Пуціна і мусіць выконваць ягоныя распараджэнні. Тым больш, мы бачым, што ўся дзейнасць Лукашэнкі ідзе ў фарватары Пуціна: гэта сілавы захоп улады, дзеянні АМАПу, войска і ўсяго астатняга. Беларусь у 20-м годзе пасля выбараў была «зачышчаная», як яны казалі, ад грамадзянскай супольнасці, то бок фактычна ад народу, і ператвораная ў плацдарм для атакі на Украіну ці куды там яшчэ захоча Пуцін уварвацца.

– Ці можам мы сказаць, што Беларусь – гэта нешта кшталту ЛНР ці ДНР, яна яшчэ захоўвае свой суверэнітэт хоць нейкім бокам?

Тут ёсць адна сур’ёзная рэч, якая часта не бярэцца пад увагу: краіна і квазідзяржава Беларусь – гэта абсалютна розныя рэчы. Калі квазідзяржава – Беларусь, Рэспубліка Беларусь – можа выступаць у ролі агрэсара, то краіна Беларусь, як і кожная іншая, не можа быць агрэсарам. Таму што краіна Беларусь – гэта найперш культура, прырода, менталітэт, прычым тут нейкая агрэсія? Цяпер Беларусь называюць краінай-агрэсарам, хоць гэта аксюмарон, так не можа быць з аніякай краінай.

А што да квазідзяржавы – гэта проста купа чыноўнікаў у адной скрыні, якія не маюць дачынення да Беларусі, краіны як такой. Яны могуць быць агрэсарамі, і з’яўляюцца імі ў дадзенай сітуацыі. Хоць іхнія рашэнні абсалютна не адпавядаюць жаданням і памкненням беларускага народу, які ніколі не быў агрэсарам, і ніколькі не праяўляў ваяўнічасці, асабліва ў дачыненні да суседзяў.

У гэтым непаразуменне. Прычым і Захад так піша, што гэта «краіна-агрэсар». Нас не разумеюць, а нашыя людзі, чуючы такія словы, адчуваюць сорам, злосць ці нешта яшчэ.

Абсалютна справядліва адчуваюць унутраны дыскамфорт ад таго, што беларусаў, якія ў большасці сваёй не галасавалі за дзейную ўладу і цярпелі ад яе, далучаюць да агрэсараў, адмяняюць візы. Хоць гэта ўдар найперш па іх, па маральнай большасці беларускага народу. Ім чыняць нейкія перашкоды з паступленнем у замежныя ўніверсітэты. Гэта поўнае глупства ідзе ад неразумення таго, што краіна і дзяржава – дзве вялікія розніцы.

Крыніца фота: https://bajby


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Владимир ГРАКУН, заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь:

– Картофель в Беларуси будет возделываться, культура продолжит оставаться актуальной. Хотя посадочные площади и снижаются в последнее время, валовка остается примерно на одном и том же уровне. Это свидетельствует о том, что работаем более качественно: с каждого га удается собирать больше клубней. Вот и в текущем сезоне, надеемся, в общественном секторе будет получено 1 млн 200 тыс. т – больше, чем в предыдущем…

ЦИФРА

Около 1000 сортов винограда

культивируется сейчас в Беларуси. Выбор достаточно обширен, но важно определиться с тем, что подойдет именно вам. Об этом рассказал во время практического семинара, прошедшего в начале апреля на базе РУП «Институт плодоводства», научный сотрудник Владимир УСТИНОВ (на снимке с участниками семинара).

ГЛАС(З) НАРОДА

«Болезнь X»: потенциально угрожает индустрии путешествий?

Любые прогнозы – дело неблагодарное? Или благодарное, когда они все-таки сбываются? А много ли прогнозов сбывается вообще? Опытные, умудренные жизнью люди говорят: всегда ставьте на черное и, скорее всего, не прогадаете. Впрочем, для глобальных событий это правило, похоже, не действует.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)