ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Цяпер – на паўлегальным становішчы?..


27 жніўня бягучага года Вярхоўны Суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Усе довады прадстаўніка ГА "БАЖ" пра тое, што гэты пазоў не мусіць быць задаволены, суд вырашыў прызнаць неважнымі. Паводле рашэння ВС, прадстаўнік адказчыка "неправільна разумее закон".

Справу разглядала суддзя Інэса ЛАЗАВІКОВА.

Нагадаем храналогію падзей.

9 чэрвеня 2021 года Міністэрства юстыцыі пачало маштабную праверку дзейнасці ГА "БАЖ".

14 ліпеня ў офісе БАЖ без прысутнасці прадстаўнікоў арганізацыі сілавікі, узламаўшы дзверы, правялі чарговы вобшук. Пасля гэтага офіс апячаталі і доступ у яго заблакавалі. Копіі пратаколаў вобшуку нам не ўручаліся. Пералік адабранай маёмасці нам невядомы. Таксама ў гэты дзень былі заблакаваныя аперацыі на банкаўскім рахунку арганізацыі.

15 ліпеня, на наступны дзень пасля вобшуку і блакавання офіса, Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ад Міністэрства юстыцыі копію загаду аб вынясенні пісьмовага папярэджання.

21 ліпеня Міністэрства юстыцыі паведаміла ў сацыяльных сетках, што ўжо накіравала ў Вярхоўны суд Беларусі пазоў аб ліквідацыі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

"БАЖ гэта не запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта амаль паўтары тысячы сябраў арганізацыі, аб'яднаных усведамленнем сваёй місіі: пашыраць прастору свабоды слова ў Беларусі. Прабачце за пафас і цытату са Стратэгіі БАЖ.

Гэта сябры і калегі. Гэта МЫ, а не юрыдычны статус і офіс. І МЫ будзем працягваць рабіць сваю справу, незалежна ад рашэння судоў і адміністрацыйных органаў, усімі законнымі спосабамі", – гаворыць старшыня ГА "БАЖ" Андрэй БАСТУНЕЦ.

 ГА «БАЖ» дзейнічае з восені 1995 года. Аб'ядноўвае больш за 1300 сябраў – работнікаў медыясферы.  Гэта ўплывовая і прызнаная міжнароднай прафесійнай супольнасцю арганізацыя.

Тым часам…

Як паведамў тэлеграм-канал БАЖа, “Мінінфарм выдаткоўвае 110 тысяч рублёў на вывучэнне "фактараў запатрабаванасці" дзяржаўнага тэлебачання і распрацоўку рэкамендацый "па павышэнні ўзроўню даверу насельніцтва" да дзяржСМІ.

Яшчэ ў мінулым годзе міністэрства накіравала 40 тысяч бюджэтных рублёў на навуковае даследаванне пра барацьбу з "дэструктыўным кантэнтам". Якія вынікі мела даследаванне, шырокай грамадскасці не вядома”.


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Владимир ГРАКУН, заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь:

– Картофель в Беларуси будет возделываться, культура продолжит оставаться актуальной. Хотя посадочные площади и снижаются в последнее время, валовка остается примерно на одном и том же уровне. Это свидетельствует о том, что работаем более качественно: с каждого га удается собирать больше клубней. Вот и в текущем сезоне, надеемся, в общественном секторе будет получено 1 млн 200 тыс. т – больше, чем в предыдущем…

ЦИФРА

Около 1000 сортов винограда

культивируется сейчас в Беларуси. Выбор достаточно обширен, но важно определиться с тем, что подойдет именно вам. Об этом рассказал во время практического семинара, прошедшего в начале апреля на базе РУП «Институт плодоводства», научный сотрудник Владимир УСТИНОВ (на снимке с участниками семинара).

ГЛАС(З) НАРОДА

«Болезнь X»: потенциально угрожает индустрии путешествий?

Любые прогнозы – дело неблагодарное? Или благодарное, когда они все-таки сбываются? А много ли прогнозов сбывается вообще? Опытные, умудренные жизнью люди говорят: всегда ставьте на черное и, скорее всего, не прогадаете. Впрочем, для глобальных событий это правило, похоже, не действует.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)