СКАЗАНО!

Антон АСТАПОВІЧ, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:

Антон АСТАПОВІЧ
– Яшчэ ў 2011 годзе былі папаўзнавенні з боку Барысаўскага райвыканкама па выключэнню касцёла ў Зембіне з Дзяржспіса і “перспектыўнага” яго руйнавання. Своечасовая інфармацыя, якая была перададзена нашаму таварыству, дапамагла спыніць гэты працэс.

У захаваных дакументах па ініцыятывах нашага грамадскага аб'яднання па ўратаванню руін (дакументы перадаваліся ў выканкам) – прапаноўваліся рэальныя крокі, але з боку мясцовых уладаў нічога не было прадпрынята, акрамя паказушнага суботніка БРСМ у 2012-м годзе. Дарэчы, пасля яго мы з касцёла выграбалі пустыя піўныя пляшкі.

Цэлы шэраг талокаў, без усялякай падтрымкі мясцовых чыноўнікаў, было намі наладжана. Выканкам неяк нават забараніў тамтэйшай кафэшцы пакарміць нашых выланцёраў, хаця абеды былі загадзя замоўлены.

Нічога не робіцца з боку мясцовых улад і ў дачыненні будынка былой міквы, якая атрымала дзякуючы нам статус, а ў дадзены момант імкліва дэградуе. Так што выканкаму мясцоваму даўно – не да гісторыка-культурнай спадчыны. Мяркую, што каб не было ў раёне помнікаў, то для іх была б ідэальная сітуацыя.

(Цытата па допісе А. Астаповіча на яго старонцы ў FACEBOOK. Нагадаем, што нядаўна ў сацсетках і на сайтах прайшла сумная навіна, што абрынулася частка ўнікальнага касцёла ў Зембіне)

Крыніца фота: kyky.org


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Андрей ЧАЙКОВСКИЙ, заместитель генерального директора НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству:

– Изменение климата за последние 30 лет – налицо. Но реально ли уже в Беларуси получать за сезон по два урожая определенных культур, учитывая тенденцию к потеплению? Нами созданы сорта теплолюбивых культур – перца, баклажана, спаржевой фасоли. Продолжаем работать по данным направлениям.

ЦИФРА

72,8% опрошенных белорусов

поддерживают проект сооружения АЭС. Это следует из результатов соцопроса, проведенного в апреле – мае 2023 года Институтом социологии НАН Беларуси. Данные были озвучены во время общественных слушаний накануне выдачи лицензии на эксплуатацию блока №2 Белорусской АЭС, состоявшихся в начале сентября с.г. в Островце.

ГЛАС(З) НАРОДА

Картофельная палочка в главном продукте

В Слуцком районе сельские жители жалуются на качество хлеба. Что на это отвечают в Копыльском райпо?

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)