В ОБЪЕКТИВЕ

Якуб Колас і яго вершаваны раман «На шляхах волі”, нарэшце, “дачакаліся” асобнага выдання

Чалавецтву трэба было дажыць да векавой даты з нагоды пачатку Першай сусветнай вайны, каб пераасэнсаваць, што гэта за час быў. Прынамсі, раней нас вучылі – нічога больш жудаснага, чым Вялікая Айчынная вайна СССР з Гітлерам не адбывалася. Аднак, варта толькі паглыбіцца ў не вельмі часта памянёны твор Якуба Коласа, вялікую яго паэму “На шляхах волі”, як пачынаеш разумець – гісторыя нашмат болей багатая, чым гістарычная прапаганда… Аб гэтым шмат казалі на нядаўняй прэзентацыі новага выдання паэмы, якая адбылася ў Дзяржаўным літаратурным мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Цяжка паверыць, але толькі ў мінулым годзе, да 100-годдзя з дня пачатку Першай сусветнай, у Беларусі, нарэшце, пабачыла свет асобнае выданне эпахальнага твора. Ці, як яшчэ называюць паэму, – вершаванага рамана “На шляхах волі”.

Між тым, Колас шмат чаго асабістага меўся сказаць, задумваючы гэты свой, як бы цяпер сказалі, праект. Будучы беларускі пісьменнік-глыба некалі сам пабываў на Румынскім фронце Першай сусветнай. Нядоўга, але гэтага хапіла, каб творчае ўяўленне і асэнсаванне падказалі – трэба стварыць нешта адметнае. Вартае трагедыйнасці таго вялікага і страшэннага молаху, якім стала Еўрапейская вайна (так яе спачатку называлі). 1,5 мільярда чалавек аказаліся ўцягнутымі ў сапраўдны гвалт над гуманізмам і годнасцю людской.

Ужо працуючы над паэмай, Колас засумняваўся, а ці не памыліўся ён з выбарам? Нават заўважыў, што “трэба было пісаць прозу, мабыць, бо ў вершаванага радка размах не той”.  

…Сам Колас напэўна быў бы нясупраць, каб “На шляхах волі” выдалі не толькі ў зборы твораў. Але ўсё неяк не здаралася… І толькі летась сын песняра, Міхась Канстанцінавіч, прапанаваў выдавецтву “Мастацкая літаратура” надрукаваць паэму асобна – акурат да векавой даты з моманту пачатку Першай сусветнай вайны. Ды і пара ўжо выпраўляць у нейкай ступені несправядлівасць – твор варты большай увагі з боку як даследчыкаў, так і проста чытачоў-беларусаў. Аб гэтым паведаміў на прэзентацыі галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры” Віктар ШНІП. І нагадаў: беларускія мясціны, асабліва Смаргоншчына, Мядзельшчына, мястэчка Крэва з яго цяпер ужо рэшткамі старадаўняга замка – сталі месцамі баёў Першай сусветнай. Дагэтуль – там шмат пахаванняў той пары.

Другі ініцыятар новага выдання “На шляхах волі”, вядомы літаратуразнаўца, даследчык коласавай спадчыны Міхась МУШЫНСКІ сцвярджае: галоўная каштоўнасць твора – яго глыбокая праўдзівасць. Надзвычай пранікнёна паказана трагедыйнасць лёсаў простых беларускіх хутаран – іх трывога за сыноў, што ваююць. Ёсць ў вершаваным рамане і мноства побытавых дэталяў, цікавы любоўны трохкутнік – галоўнай гераіні Насці давядзецца перажыць спакусу здрады, выбару паміж афіцэрам царскай арміі і разумным, адукаваным чэхам, які ваюе на іншым баку…

Мушынскі лічыць, што пісьмы Насці да Барыса Дзяжы можна паставіць на адзін узровень з пісьмамі Таццяны да Анегіна з неўміручага пушкінскага рамана ў вершах. А ў цэлым паэма Якуба Коласа “На шляхах волі” – складанае “палатно” людскіх лёсаў на фоне вялікай ваеннай жудасці, якая хутка зменіцца яшчэ большымі катаклізмамі…

Міхась МІЦКЕВІЧ на прзентацыі заўважыў, што зараз многія падзеі гістарычныя, у тым ліку і войны мінулага веку, пераасэнсоўваюцца. Паціху адыходзяць шаблонна-трафарэтна-прапагандысцкія міфы – застаюцца толькі праўдзівыя факты. Зрэшты, шмат пра якія рэчы даведацца зараз складана – няма сведкаў, ды і стэрэатыпы перашкаджаюць часам. Але, у любым выпадку, паэма Коласа “На шляхах волі” вылучаецца сваім яскравым антымілітарысцкім характарам…

Фота Уладзіміра СІЗА.


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Вадим МАХАНЬКО, генеральный директор НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству:

– В перспективе с нашей помощью в республике будет осуществлен переход всех промышленных картофелеводческих хозяйств на использование междурядьев в 90 см (вместо превалирующих нынче 75 см). Зачем это делать? В гребень при 75-сантиметровом междурядьи «помещается» урожайность на уровне 40 т/га. Если урожай выше 50 т/га, то объема гребня уже не хватает, чтобы защитить клубни, например, от болезней, есть и другие нюансы. А вот при наличии междурядья в 90 см гребень выполнит эти функции гораздо эффективнее…

ЦИФРА

На 0,5% увеличилось

в январе 2024 года производство сельскохозяйственной продукции в Евразийском экономическом союзе в хозяйствах всех категорий по сравнению с январем 2023 года. Об сообщается в экспресс-информации ЕЭК, которую приводит телеграмм-канал БелСелХоз.

ГЛАС(З) НАРОДА

Васильки разместить – не проблема…

В Витебской области реализуется туристический проект «Васильковый край». Он объединит более 300 ключевых туристических объектов региона.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)