
В ОБЪЕКТИВЕ
ФОТАФАКТ. Гіне касцёл…

Тэлеграм-канал "Спадчына" паведамляе, што абрынулася частка старадаўняга касцёла ў Зембіне Барысаўскага раёна.
Храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі быў узведзены ў 1809 годзе. Канал заўважае, касцёлу даўно не шчасціць: спачатку яго адабралі ў царскую казну, у пачатку XX ст. вярнулі вернікам і адрэстаўравалі, пасля чаго ў 1932 годзе зноў зачынілі. З таго часу ён працягвае руйнавацца. Хоць бы якія кансервацыйныя работы на аб'екце ўладамі не праводзіліся.
ДАРЭЧЫ
Касцёл з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Крыніца фота: тэлеграм-канал «;Спадчына»;
