В ОБЪЕКТИВЕ

Не зрабіць балюча палесскай зямлі…

На якой мове гаворыць з намі Палессе? На гэтае пытанне адказвае фотапраект, прысвечаны ўнікальнай прыроднай каштоўнасці беларускага рэгіёна і яго культурнай самабытнасці. Выставу арганізавалі ў арт-прасторы “Корпус”, што на сталічным праспекце Машэрава, 9, грамадскія аб’яднанні Багна/Bahna і Ахова птушак Бацькаўшчыны /APB-BirdLife Belarus. Працаваць яна будзе ў Мінску да 31 снежня, а затым, цалкам верагодна, пераедзе яшчэ ў Мазыр.

Лексіка – гістарычна складзены код, яки захоўвае векавую гісторыю, біяграфію месца, – зазначыў, адкрываючы 17 снежня фотапраект, старшыня “Багны”, эксперт у галіне аховы прыроды і адвакатыўных практык Канстанцін ЧЫКАЛАЎ. – Выстава ж «Лексіка Палесся» – своеасаблівы дыялог паміж прыродай і чалавекам. Нам было цікава паглядзець на рэгіён вачыма розных фатографаў – прафесіяналаў і аматараў, даведацца, якая гісторыя звязвае гэтых людзей з краявідамі: залітымі вадой дубровамі, напоўненымі шчэбетам птушак лугамі і зорным небам над ціхімі вёскамі”.

Па словах арганізатараў, задумка стварыць такую фотаэкспазіцыю ўзнікла яшчэ тры гады таму, калі грамадскія аб’яднанні сталі працаваць з гэтай непаўторнай тэрыторыяй, уніклі ў праблемы мясцовага насельніцтва. А зараз трэба данесці месендж, у тым ліку – на еўрапейскім узроўні, што Палессе для ўсяго Старога Свету – стратэгічна важны з пункту гледжання экалогіі, прыроднай раўнавагі рэгіён, падкрэсліў К. Чыкалаў. 

Фотапраект уяўляе сабой экспазіцыю прац 21 беларускага фатографа, кожны з якіх – зачараваны прыгажосцю гэтай зямлі. Ён падзелены на 3 тэматычныя часткі, кожная з якіх дазволіць гледачу пабачыць Палессе як: натхняльную сваёй прыгажосцю каштоўную тэрыторыю з багатай біяразнастайнасцю; цэнтр этнаграфічнай і гісторыка-культурнай спадчыны;  самабытны свет, які знікае ў выніку ўмяшальніцтва чалавека.

Дарэчы, пра ўмяшальніцтва. Магчымае. Праект будаўніцтва воднага шляху Е-40, агучаны ўпершыню колькі гадоў таму, па-сапраўднаму ўскалыхнуў экалалагічную супольнасць Беларуси. Намер пусціць па Прыпяці буйнагабарытныя судны, што быццам бы абудзіць жыцце на Палессі, створыць эканаміныя і іншыя актыўнасці, – насамрэч, вельмі неадназначная ініцыятыва.

Выступаем супраць гэтага, бо прыродная адметнасць Палесся, на нашу думку, вымагае тэхналагічнага неўмяшальніцтва ў гэты ўнікальны куток, – нагадаў пазіцыю шэрагу эколагаў К. Чыкалаў. – Лічым, што праз яркія фотапрацы слынных майстроў не толькі яны, але і непасрэдна палешукі выказалі свае бачанне праблемы. З трывогай і непакоем прасігналізавалі, што не трэба спяшацца і рэалізоўваць ідэю, якая можа нашкодзіць. А каб голас мясцовага насельніцтва быў пачуты, мы нават пераклалі суправаджальныя да фота тэксты на адметную гаворку (дыялект), які яшчэ можна пачуць на Іванаўшчыне і Драгічыншчыне”.     

МІЖ ІНШЫМ

Выстава арганізаваная ад асобы кааліцыі экалагічных арганізацый «Захаваем Палессе» («Save Polesia») ў межах праекта «Устойлівае развіццё экалагічнага патэнцыяла дзікай прыроды ў Прыпяцкім і Палескім рэгіёнах» пры фінансавай падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Zoologische Gesellschaft Frankfurt).

На здымках: азнаёміцца з выставай у Мінску можна будзе да Новага года – у  дворыку корпуса №8 па праспекце Машэрава; так выглядае запланаваны водны шлях Е-40.

Фота www.agrolive.by і з газеты “Вечерний Брест”  

 


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Алексей МЕЛЕЩЕНЯ, генеральный директор НПЦ НАН Беларуси по земледелию:

– К сожалению, белорусское рапсовое масло дороже, чем аналогичный российский продукт. Можно задаться резонным вопросом: а почему так? Ведь наше государство активно поддерживает и сырьевиков, и переработчиков? Но проблема в том, что пытаемся конкурировать наравне с аграриями, располагающими высокопродуктивными чернозёмами. Да, россияне порой не сильно заботятся про повышение плодородия почв, но все равно, даже с учетом истощения чернозёмов, на них урожайность маслосемян рапса получается выше. А отсюда и меньшая цена по рынку на сырье.

ЦИФРА

9,9 млн. рублей

планируется вложить в 2024-2025 годах в хлебопекарную отрасль Беларуси. Об этом сообщил официальный сайт Минсельхозпрода РБ.

ГЛАС(З) НАРОДА

Нарочь попала в число лучших озер на постсоветском пространстве

Российские туроператоры отмечают возросший спрос на путешествия в республики бывшего СССР. Летом активно выбирают озера, совмещая визит туда с каким-нибудь видом отдыха. Названы и лучшие озера на постсоветском пространстве. Так, Нарочь ценят за чистую воду и хвойный лес рядом, а Севан, что в Армении, – за божественные виды.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)