АВТОРА!

Чаму беларуская вёска – не «деревня» і не «агрогородок»


Лукашэнка паабяцаў, што праз 10-15 гадоў у Беларусі не застанецца вёсак – будуць толькі аграгарадкі. Што гэта азначае і да чаго можа прывесьці?

За гады панаваньня цяперашняй улады, якую часам яшчэ называюць беларускай, хоць па сутнасьці яна расейская, у Беларусі зьніклі многія знакавыя стаўпы беларускага архетыпу.

Зьнікла сялянства як кляса. Амаль зьнікла вёска – як захавальніца традыцыі, мовы, культуры. Для нацыі як такой гэта, безумоўна, – трагедыя. І хоць прыватныя ініцыятывы з усіх сілаў імкнуцца адрадзіць традыцыю, мову і культуру ў горадзе, натуральных носьбітаў гэтых каштоўнасьцяў практычна не засталося. А ўлада тым часам працягвае дабіваць як гарадзкія ініцыятывы, так і рэшткі натуральнага асяродзьдзя.

«Деревня становится другой. Не будет этих деревень старых, которых у нас сотни тысяч было. Будут агрогородки. Останутся крупные деревни. Через 10-15 лет работы, а, может быть, и раньше будут только агрогородки».

Тлумачыцца гэта тым, што ў «гыр-гыр-гарадках», як іх называюць старыя вяскоўцы, дзяржаве прасьцей наладжваць гарадзкі побытавы камфорт. Быццам гэта – клопат дзяржавы пра насельніцтва, якое само ня можа вырашаць, дзе яму жыць і як наладжваць свой побыт. Насельніцтва або «народзец» успрымаецца як пасіўны статак, а ніяк не суб’ект уласнага лёсу і жыцьця.

Пазытыўны рух даўншыфтараў і аграсядзібнікаў, які яшчэ пару гадоў таму, здавалася, ахопіць Беларусь і прывядзе да адраджэньня вёскі, сёньня замёр у выніку вынішчэньня «беларускімі» ўладамі грамадзянскай супольнасьці і ўсяго ўласна беларускага.

Урэшце і пачыналася тая прадмова, якую я наўмысна працытаваў па-расейску, абсалютна ідыёцкай у кантэксьце нашага часу і беларушчыны фразай: «Сегодня речь о самом важном о мелиорации».

Выглядае, што праз 10-15 гадоў такой «работы» маладзейшае пакаленьне ўжо проста ня будзе разумець гэтага слова – вёска – і таго, што за ім стаіць.

10 гадоў таму ў «Бібліятэцы Свабоды» выйшла ўнікальная кніга знакаў і мэтафар пад назвай «Слоўнік Свабоды. ХХ стагодзьдзе ў беларускай мове. Слова на дзень для памяці і для роздуму».

Пра слова «вёска» ў той кнізе пашчасьціла напісаць мне.

«Вёска – гэта беларускі сусьвет, космас. Над вёскай – вялізнае неба. У вёсцы ёсьць усё, што можа спатрэбіцца для жыцьця. Тут працуюць – пасьвяць каровы, сьвяткуюць – калядуюць, разважаюць пра жыцьцё і гоняць беларускае віскі. Беларусы на Радуніцу едуць на магілы дзядоў з гораду ў вёску.

У вёсцы жыве беларуская мова.

Слова “вёска” у той ці іншай форме ёсьць ува ўсіх індаэўрапейскіх мовах і азначае або селішча, або дом, або нават горад. Літоўскае Viešpatis – Госпад – мае аднолькавае зь вёскай паходжаньне. Але ўласна вёску розныя народы называюць і разумеюць па-рознаму. Напрыклад, расейскае „деревня“ – зусім ня тое, што вёска. У расейцаў нацыянальны поступ зьвязваецца з расейскім горадам. Пры гэтым расейцы гавораць пра „ідыятызм вясковага жыцьця“. У нас жа горад яшчэ не нарадзіўся. А той, што ёсьць, – абыякавы да беларусаў і пазначае нацыянальны рэгрэс.

Сказаць пра „ідыятызм вясковага жыцьця“ па-беларуску – значыць, наракаць на жыцьцё ўвогуле. „Ну ты, деревня“ – гучыць па-расейску як абраза. „Эх ты, вёска“– гучыць па-беларуску як дакор, у якім ёсьць любоў. Вёска – вясёлка, вёска – вясна і восень, вёска – скала.

Армянін САРАЯН казаў некалі, што ягонае сэрца ў гарах. Горы бароняць ад ворагаў і не даюць разьляноўвацца, прымушаюць цяжка працаваць і жыць у згодзе з прыродай. Вёскі – гэта горы нашай зямлі. Не выклікае даверу сьведамы беларус, які можа сказаць: не люблю вёскі! Гэта значыць, што ён або ўвогуле нічога ня любіць, або – ня сьведамы беларус.

Сэрца беларуса – у вёсцы».

На здымку: С. Дубавец

Крыніца фота: svaboda.org

(Захаваны стыль і арфаграфія з сайта-першакрыніцы)


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Юлия АЛЕХНО, начальник управления по производству продуктов питания концерна «Белгоспищепром»:

– На сегодня одним из главных направлений в нашей деятельности является создание инновационной, импортозамещающей и экспортно-ориентированной продукции. Ряд соответствующих проектов прямо сейчас реализуется на некоторых предприятиях концерна. Но, к примеру, те же модифицированные крахмалы по-прежнему остаются позицией критического импорта. Очень хочется, чтобы отечественная наука помогла, поспособствовала организации и технологическому обеспечению как минимум одного подобного производства в Беларуси…

ЦИФРА

2 МТК

открыли в Гомельской области в сентябре и октябре – об этом сообщила «Сельская газета».

ГЛАС(З) НАРОДА

Турпотоки нужно забрендировать

Беларусь с начала 2023 года посетило более 4 млн российских туристов. Об этом в Бресте на совместном заседании коллегий Министерства экономики Беларуси и Министерства экономического развития России сообщил заместитель министра спорта и туризма Беларуси Олег АНДРЕЙЧИК, сообщило БЕЛТА.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)