ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Як беларуская медыясфера «адчувае» сябе ў час «газетнага крызісу»?


Гляджу па тэлевізіі дэтэктыў: дзея адбываецца напачатку мінулага веку, здаецца, у Аўстраліі. Чую, як адзін герой кажа: маўляў, газеты церпяць страты з-за… радыё! Каму цікава купляць друкаваную прадукцыю, калі мясцовыя навіны і нават плёткі першым паведамляе мясцовая ж радыёстанцыя?!

Смешна… Чаму? Маштаб не той… Уявіце сабе, які перапалох здарыўся б на месцы дзеі ў фільме, калі б на машыне часу ўсё раптоўна перанеслася ў нашу эпоху! Маленькі канец свету, не інакш…

Ці расце… медыяпісьменнасць?

Так, змены, якія адбыліся ў медыясферы за апошнія 10-15 гадоў, -- здзівілі сваёй хуткасцю. Інтэрнэт, нібыта сакрушальны джокер, перетасаваў калоду, прыўнёс у медыйную гульню элемент нечаканасці. Цяпер не толькі газеты, але і радыё, і тэлебачанне пачынаюць імкліва губляць аўдыторыю… А сайты, парталы, блогі, сацыяльныя сеткі – прыцягваюць да сябе вялікую колькасць чытачоў. Прычым, чытачоў, якія думаюць, разважаюць, спрачаюцца, а не толькі гатовыя «кушать» тое інфармацыйнае «варыва», якое «гатуюць» традыцыйныя медыя.

Па сутнасці, чытач сам пачаў уплываць на кантэнт… Трэба неяк усё гэта асэнсаваць? На прыкладзе хаця б нашай беларускай рэчаіснасці, якая мае свае адметныя рысы? Дырэчы, зусім нядаўна, напрыканцы мінулага года, па ініцыятыве ўлады, адбыліся сур'ёзныя змены ў заканадаўстве аб СМІ – зроблены яўны крок, каб зраўняць журналістаў і блогераў і гэтак далей. Далей было закрыццё, часовае, некаторых «няправільных» сайтаў… Некаторыя эскперты бачаць у гэтым  чарговую спробу «націснуць» на незалежныя медыя…

…А як раз перад гэтым давялося мне папрысутнічаць на цікавай лекцыі вядомага беларускага журналіста і даследчыка медыя Паўлюка БЫКОЎСКАГА (на здымку). Тэмай абмеркавання была абрана такая: «Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы».

На думку вядомага ў журналісцкай супольнасці Беларусі эксперта, надыход эпохі электронных медыя, СМІ вымушае да сур'ёзнага роздуму. Можна, канешне, абмежавацца позіркам на праблему з пазіцыі тых, хто бачыць у гэтай невялікай рэвалюцыі толькі абноўленыя -- тэхналагічна і тэхнічна -- спосабы зарабіць паболей грошай.

Але ж, калі разглядаць сітуацыю глыбей, з грамадскіх, даследчыцкіх пазіцый, то трэба… біць трывогу. Разам з нарошчваннем сучасных сродкаў камунікацыі, спрашчэннем і паскарэннем спажывання інфармацыі абвастраецца пытанне так званай медыяпісьменнасці.

-- Яскравая ілюстрацыя – асвятленне ў СМІ расійска-украінскага канфлікту, -- кажа Паўлюк Быкоўскі. – Па сутнасці, гэта ўсё пераўтварылася ў інфармацыйную вайну, а пры такім раскладзе казаць пра нейкую аб'ектыўнасць падачы навін не выпадае… Таму ўдумліваму спажыўцу інфармацыі не трэба бесперапынна сачыць за тэлевізійнымі выпускамі навін! Трэба даваць і журналістам, і сабе час прааналізаваць… Да таго же, варта звяртацца да першакрыніц: даведвацца з вуснаў людзей, якіх закранула сітуацыя, іх ацэнкі, а то і проста факты без ангажыраванасці. Вось так атрымліваецца: крыніц інфармацыі шмат, але ў гэтай «лавіне» трэба арыентавацца. І не трапляць «у палон» да нейкай адной высновы ці пазіцыі… Гэта і ёсць праблема павышэння медыяпісьменнасці, на маю думку…

2017-ы – вырашальны

Пакуль новыя медыя “квітнеюць” і набіраюць моц, для традыцыйных СМІ ўсё дрэнна: аўдыторыя перацякае ў Інтэрнэт, а з ёю і магчымасць зарабіць грошы. Эксперты ўжо досыць даўно кажуць пра “газетны крызіс”, у сувязі з наступам новых крыніц інфармавання. “Да 2017 года ён прадоўжыцца, -- нагадаў пра найбольш распаўсюджаны падыход-прагноз Паўлюк Быкоўскі. – Што далей? Будзе нешта горшае, аж да поўнага зыходу газетнай прадукцыі з медыярынкавай прасторы…”

Ці можна казаць, што ва ўсіх газетных рэдакцый няма аніякіх магчымасцей ацалець? Шанец ёсць заўсёды, а тут ён як раз у… той “лавіне інфармацыі”. Парадокс? Зусім не! Ад газет, як традыцыйных медыя, ужо не чакаюць і не будуць, тым больш, далей чакаць проста распаўсюджвання навін. І тая рэдакцыя будзе мець поспех, якая зможа найлепш і найхутчэй пераарыентавацца на адбор, сартаванне навін. Да таго ж, відаць, узрасце роля копірайта (праўда, тут выходзяць на першы план пытанні абароны аўтарскіх правоў). Прыйдзецца думаць рэдакцыям газет і пра дадатковыя крыніцы заробкаў – напрыклад, калі зараз стасункі з журналістамі-“зоркамі” бясплатныя, і чытач мае на іх выхад, то ў будучым, магчыма, за такія стасункі давядзецца заплаціць.

Пакуль жа толькі сляпому нябачна, што традыцыйныя медыя і ў РБ таксама імкліва губляюць прыхільнікаў. Паводле сацыялагічных даследаванняў, летам 2014 года для 84% гарадскога насельніцтва менавіта электронныя СМІ з’яўляюцца асноўнай крыніцай спажывання аператыўных навін. З іх безумоўны лідэр – Інтэрнэт (64%). Радыё і газеты імкліва “змяншаюць” сваю аўдыторыю. Толькі 6% беларусаў, пераважна ў сельскай мясцовасці, кожны дзень чытаюць газеты. І толькі 41% жыхароў нашай краіны наогул чытаюць газеты.

Чаму адмаўляюцца? Найбольш  папулярны адказ на гэтае пытанне: “Мне хапае іншых крыніц інфармацыі”.

Але ці не спяшаемся мы, калі бойка прадказваем поўную “смерць” газетных медыя пасля 2017 года? Тут можна спрачацца, згаджаецца П. Быкоўскі. Ён нагадвае: первыя прадказанні такога кшталту з’явіліся яшчэ 20 гадоў таму. Але канец газетнай эры дагэтуль не спраўдзіўся цалкам. Пакуль… 

Калі “разбіць” аўдыторыю на падвіды…

Цікавая градацыя ёсць зараз у даследчыкаў аўдыторыі медыя. Яна ўся прымаецца за своеасаблівае “інфармацыйнае гета”, яго ж насельнікі -- зусім не аднолькавыя па карыстанні і спажыванні Інтэрнэта з амаль бязмежнымі магчымасцямі. Так, ёсць “лічбавыя абарыгены” –апошнія пакаленні: моладзь, дзеці, якія нібыта рыба ў вадзе, -- без сайтаў літаральна не могуць уявіць свае існаванне. (Такіх у нас крыху больш за 4 мільёны). Іншы падвід – “лічбавыя мігранты”: людзі, якім каля 40 і болей, умоўна кажучы – тыя, хто некалі пераходзіў ад пішучай машынкі да камп’ютэра. (Такіх у беларусі – 3-3,5 мільёна). Нарэшце, каля 1,8 мільёна беларусаў – наогул не “сябруюць” з лічбавымі носьбітамі інфармацыі.

Якая ж дынаміка будзе назірацца ў гэтай сістэме, прынамсі, да канца “газетнага крызісу”? Колькасць “лічбавых абарыгенаў” толькі павялічыцца. Колькасць “несябруючых”, наадварот, расці не стане. Зрэшты, найбольш верагодна, што лёс барацьбы традыцыйных медыя і новых будзе вырашацца у падвідзе “лічбавых мігрантаў”, то бок – куды яны хіснуцца, там і прыбаўка. Наўрад ці, праўда, пяройдуць да згаданых 1,8 мільёна. Выснова напрошваецца простая – Інтэрнэт працягне набіраць аўдыторыю...

І да чаго гэта прывядзе? Да ўзмацнення тэндэнцыі, пры якой ўжо зараз многія журналісцкія прафесіі на вачах робяцца архаічнымі? Напэўна…

Між іншым, калі верыць звесткам Белстата, найбольшая колькасць моладзі зараз сканцэнтраваная ў Горках, на Магілёўшчыне, а таксама ў Мінскай вобласці. Для параўнання: найменшая колькасць моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі -- на Брэстчыне. Натуральна, што праекты, звязаныя з лічбавымі медыя, будуць стала паспяховымі там, дзе рэсурс “лічбавых абарыгенаў” больш унушальны.

Магчымыя трансфармацыі газет: меркаванні замест… навін?

Няварта думаць, што “газетны крызіс” адчувальны толькі ў нас. Наадварот, ён у Беларусі менш заўважны, бо многія беларускія выданні падтрымліваюцца зусім не з рыначных крыніц фінансавання. Аднак згаданы крызіс адчуваецца востра, да прыкладу, у ЗША, Германіі. Апроч усяго, гэта цягне за сабой сацыяльныя абвастрэнні на рынку працоўнай сілы – лагічна, што ў анлайн-выдавецкай справе няма патрэбы у такой колькасці журналістаў, як пры выданні традыцыйных газет. Выходзіць, журналістам трэба неяк перавучвацца, згаджацца на працу за меншыя гроші...

У краінах Скандынавіі ўжо зараз журналісцкія прафсаюзы ўпарта змагаюцца за тое, каб журналістаў не “прывязвалі” кантрактамі да выканання нейкіх канкрэтных функцый. Трэнд там – на універсальнасць журналіста, яго здольнасць хутчэй адаптавацца на рынку працы.

А што самі газеты? Тут шмат што залежыць ад рыначнай нішы – спецыялізаваныя выданні маюць неблагія перспектывы выжыць, дацягнуць, прынамсі, да 2017 года. А таксама прасочваюцца шляхі, рухаючыся па якіх газеты застануцца тымі адмысловымі СМІ, дзе:

1)    будуць толькі меркаванні, а навін фактычна не будзе;

2)    будуць падсумоўвацца вынікі, рэзанансы ад падзей, што адбыліся цягам тыдня;

3)    будзе ажыццяўляцца мадэль выбаркі – гэта значыць, аўтарытэтныя газетныя аўтары будуць як бы рэкамендаваць аўдыторыі: “Глядзіце, вось гэтыя навіны вартыя ўвагі!”

4)    чытач пачне “спажываць” газетныя тэксты, як кніжныя.

Як гэта ўсё ўладкуецца? Дакладна невядома, шчыра кажа нават такі дасведчаны медыяэксперт, як Паўлюк Быкоўскі. Калі я запыталася ў яго, а што з сельскай глыбінкай, якія чытацкія трэнды там будуць пераважаць у сувязі з “газетным крызісам”? Калега заўважыў:

-- Падпісвацца будуць па прынцыпе – на выданне, якое выходзіць “там, дзе я жыву”. Месцячковы менталітэт павінен дапамагчы выжыць менавіта рэгіянальнай прэсе.

-- Што ж рабіць цэнтральнай? – пацікавілася далей.

-- Розныя ёсць падыходы – у Беларусі хапае рэдакцый, якія ўвогулле не пасылаюць нікуды сваіх журналістаў, што эканоміць выдаткі і спрыяе паспяховасці бізнесу…

-- Але гэткія падыходы цяжка культываваць у дачыненні да аграрнай журналістыкі?

-- Так, вёску сапраўды не вывучыш, седзячы за камп’ютэрам у гарадскім кабінеце…

Канвергенцыя – непазбежная?

“Слоўнік іншамоўных слоў” А.М.Булыкі дае такое вызначэнне тэрміну “канвергенцыя”: “біял. Супадзенне якіх-небудзь уласцівасцей у няроднасных арганізмаў у выніку іх прыстасавання да аднолькавых умоў існавання”. Гэты спецыфічны тэрмін, лічаць эксперты, таксама будзе вызначаць тэндэнцыіі развіцця медыя, дакладней, суіснавання традыцыйных і новых.

Да традыцыйных адносяцца не толькі газеты, але і радыё, і тэлебачанне. Сітуацыя такая, што і на беларускіх тэлеканалах навіны не карыстаюцца попытам. У трэндах тэлеглядацкіх – надвор’е, серыялы, спартыўныя трансляцыі. У нас яшчэ пакуль канкурэнцыя паміж радыё, ТБ і новымі медыя (сайтамі, блогамі, сацыяльнымі сеткамі) не так адчуваецца, як у суседняй Расіі. Там працэс канкурэнцыі ажывіўся у тым ліку пасля таго, як новыя медыя фактычна і згодна закону сталі атаясамліваць са СМІ.

Канкурэнтная барацьба, аднак, вымагае… той самай канвергенцыі. Навошта пікі ламаць, калі можна спрабаваць ствараць медыя-саюзы? Нешматлікія, але ўжо ёсць канвергентныя прыклады і ў Беларусі. Паўлюк Быкоўскі прывёў такі: нядаўна холдынг “СБ”, што адносна нядаўна “паглынуў” асноўныя буйныя рэспубліканскія газеты, акрамя “Звязды”, атрымаў яшчэ “у падарунак” “Альфа-радыё”…

Аб цане ўваходу на рынак

 Яна для новых медыя значна ніжэйшая, чым для тых жа газет. Да таго ж, сайты, блогі, сацсеткі – інтэрактыўныя па сваёй прыродзе. Унутры гэтых міні-сістэм адбываецца той самы адбор: фільтруюцца навіны, імі дзеляцца – і гэта вельмі зручна для былых сялян, што перабіраюцца ў сталіцу і буйныя гарады. Іх розум проста не можа пераварыць, справіцца з той “лавінай інфармацыі”, якая на яго валіцца! І тут – адфільтрованыя, выбраныя фрагменты, якія зручна спажываць…

“Калі вы сапраўдны журналіст, то павінны чытаць і “спажываць” інфармацыю з нашмат большай колькасці розных крыніц!” – перасцерагае калег, асабліва маладых, Паўлюк Быкоўскі. Сацыяльныя сеткі, блогі, незалежныя сайты – так, але чытайце -- нашмат больш!

І, дадам ад сябе, -- самая праўдзівая інфармацыя, блізкая да ісціны – там, дзе знаходзяцца яе “нізавыя”, першапачатковыя носьбіты. Забор інфармацыі метадам інтэрв’ю ніхто не адмяняў!

Ёсць думка: новыя медыя, асабліва сацсеткі, спрыяюць так званаму анклаўнаму экстрэмізму. Людзі, якія знаходяцца ў адным закрытым асяродку, радыкалізуюцца… З дапамогай сацыяльных сетак пачынаецца каардынацыя разбуральных сіл -- і гэта можа нават прывесці да рэвалюцыйных зменаў палітычных рэжымаў! Такая тэорыя, безумоўна, мае права на існаванне, аднак насамрэч з рэвалюцыямі ўсё значна складаней…

…А вось цана выхаду на рынак і сапраўды – больш прымальная ў новых медыя. З другога боку, паміж імі і фінансавым дабрабытам стаіць… кансерватызм многіх рэкламадаўцаў, якія пакуль не вельмі хочуць аддаваць грошы за віртуальны камерцыйны кантэнт. У прыватнасці, такое становішча ў Беларусі.

Між іншым, каб выпусціць месячны камплект аднаго з папулярных дзелавых друкаваных штотыднёвікаў у РБ, трэба патраціць 30 тысяч еўра! Вось і атрымліваецца, што газеты вымушаны скарачаць штаты, мяняць утульныя офісы ў хмарачосах на больш сціплыя…

Што павінен умець сёння журналіст-універсал?

Пытанне -- зусім не рытарычнае! Пералічваем спіс неабходных навыкаў…

1.Фатаграфаваць.

2.Карыстацца аднолькава добра для стэнаграфавання як папяровым блакнотам, там і ноутбукам ці планшэтам.

3.Умець карыстацца камп’ютэрам з наборам розных тэхналагічных аперацый.

4.Абараняць свае інфармацыйныя крыніцы ад вірусаў камп’ютэрных і гэтак далей – адным словам, бяспеку інфармацыі падтрымліваць на належным узроўні.

Канвергентная журналістыка як раз і вымагае таго, каб журналіст быў гатовы спрацаваць адразу на некалькі інфармацыйных пляцовак, платформаў, так бы мовіць. Дадайце да гэтага той пікантны факт, што, мякка кажучы, у нас краіна “цяжкая, з многімі абмежаваннямі”, -- атрымаеце вельмі складаныя ўмовы для функцыянавання любых медыя наогул і журналістаў у прыватнасці, як галоўнай апорнай адзінкі розных СМІ.

Палітычная сітуацыя ўплывае таксама і на тых жа рэкламадаўцаў – ім нецікава раскашэльвацца на рэкламу ва ўмовах, калі фактычна не працуе рыначная мадэль функцыянавання сістэмы СМІ ў Беларусі. А існуе мадэль паводзінаў рэкламадаўцаў па тыпу: “як нам,заплаціўшы грошы газеце, спадабацца каму трэба”. І вельмі прыкра, што, у рэшце рэшт, рэдакцыйныя палітыкі многіх газет, асабліва дзяржаўных, зводзіліся і зводзяцца да таго, каб патрафіць усім – уладзе, “грашовым” людзям, але толькі -- не задаволіць попыт чытача ў якаснай інфармацыі!

Падсумоўваючы…

Пакуль ні ў РБ, ні ў свеце ніхто так і не даў дакладнага вызначэнне тэрміну “інтэрнэт-СМІ”. А, між тым, яны… існуюць? Так, безумоўна! І тэхнічны прагрэс не спыняецца ні на хвіліну. Кажуць, хутка будзе вынайдзена папера, якая складзе канкурэнцыю электронным носьбітам. І гэтак далей, сябры, і гэтак далей…

Як, у такім імклівым зменлівым асяроддзі, выжываць журналістыцы? На думку Паўлюка Быкоўскага, будучыня – усё ж, за канвергентнымі СМІ…А вы як лічыце?..

Фота: са старонкі Паўлюка Быкоўскага «Вконтакте»

 В чем суть законодательных перемен на белорусском медиа-пространстве?

Информационные сайты приравняли к СМИ

Поправки в Закон РБ "О средствах массовой информации" рассмотрели 17 декабря 2014 года в Палате представителей. За их принятие проголосовали 103 депутата.Поправки касаются регулирования работы интернет-СМИ, сообщило БЕЛТА.

"С учетом глобальных геополитических изменений, новых экономических и технологических реалий назрела необходимость внесения изменений и дополнений в действующее законодательство о СМИ", - подчеркнула выступившая перед депутатами министр информации Лилия Ананич.

По словам Лилии Ананич, с учетом динамики развития новых информационных технологий сфера массовой информации и коммуникаций претерпела кардинальные изменения, доступность Интернета широкой аудитории вывела глобальную сеть в разряд ведущих источников информации. Так, в мире насчитывается почти 3 млрд пользователей интернета, в Беларуси - более 5 млн. "Виртуальная среда является мощнейшим фактором влияния на население, при этом далеко не всегда Интернет служит развитию общества и государства. В связи с этим Интернет, посредством которого распространяется продукция СМИ, является де-факто средством массовой информации и требует адекватного законодательного регулирования", -- считает руководитель Мининформа.

Действующий закон о СМИ предусматривал разработку и утверждение правительством порядка регистрации СМИ, распространяемых через интернет. "Законопроект предлагает распространять действие закона о СМИ на информационные ресурсы и их составные части, размещенные в интернете и осуществляющие распространение информации СМИ, за исключением требований о государственной регистрации", - отметила Лилия Ананич.

За владельцами информационных ресурсов и их составных частей планируется закрепить обязанность не допускать использования их информационными ресурсами для распространения информации, содержание которой противоречит требованиям закона.

Что касается опровержения информации, распространенной в интернете, то ее предлагается осуществлять на том же информационном ресурсе, посредством которого была распространена недостоверная информация, не позднее дня, следующего за днем выступления требования об опровержении. При этом опровергаемое информационное сообщение или материалы подлежат удалению.

Законопроект также предусматривает ограничение доступа к продукции СМИ, распространяемой посредством информационного ресурса, размещенного в интернете. Как пояснила Лилия Ананич, такое ограничение предусматривается вводить по решению Мининформа в случае вынесения владельцу информационного ресурса в интернете в течение года двух и более письменных предупреждений распространения информационных сообщений и материалов, запрещенных или ограниченных к распространению в соответствии с законодательством Беларуси. Порядок такого ограничения будет установлен специально уполномоченным государственным органом в сфере безопасности использования национального сегмента сети интернет совместно с Министерством связи и информатизации Беларуси.

"Предлагаемые изменения в части интернета станут действенным инструментом реализации государственной информационной политики", - считает министр.

Также Лилия Ананич отметила, что принятие данного проекта документа актуально в связи с необходимостью гармонизации законодательства Беларуси с законодательствами стран - партнеров по ЕАЭС. При разработке законопроекта использован международный опыт регулирования медиасферы.

Кроме того, Лилия Ананич сообщила, что сегодня в стране зарегистрировано 1578 печатных СМИ, 266 электронных СМИ, 9 информационных агентств. Две трети из них - негосударственные. "Белорусское информационное пространство интегрировано в мировое, так у нас распространяется свыше 4 тысяч зарубежных газет и журналов, 180 иностранных телеканалов", - добавила министр.

Что касается необязательности регистрации информационных ресурсов, то Лилия Ананич пояснила: "Мы анализировали международный опыт. В большинстве государств интернет (интернет-СМИ. - Прим. БЕЛТА) не регистрируется. Трудно сегодня зарегистрировать все, что находится в нашем хостинге, что приходит к нам извне. Это невозможно".

"Вместе с тем, де-факто продукция, которая распространяется в интернете, является СМИ. Поэтому действие закона в части ответственности за контент в полной мере должно распространяться и на этот сегмент информационного поля", - сказала Лилия Ананич.

Министр отметила, что сегодня можно увидеть на некоторых ресурсах, например, информацию о каком-либо человеке, которая не соответствует действительности. "Ответственность нигде не прописана, но мы понимаем, что ввергнуть каждого из нас в судебные разборки - неправильно", - считает Лилия Ананич. Поэтому, если на каком-то сайте будет противоправный контент, Мининформ будет пользоваться такими мерами, как предупреждение или требование удалить информацию. "Если будем видеть, что владельцы интернет-ресурсов незаконопослушны, будут приниматься меры в соответствии с предлагаемой ст.51-1 (поправки в закон о СМИ. - Прим. БЕЛТА) - блокировка такого интернет-ресурса", - подчеркнула она.

При этом другие госорганы вправе анализировать информацию, размещенную в интернете, и вносить свои предложения в Мининформ.

Кроме того, Лилия Ананич ответила на вопрос депутата Вадима Девятовского по поводу комментариев в интернете. Если будет установлено, что в комментарии содержится ложь или дезинформация, то владельцу будет вынесено предписание об удалении такого комментария.

"Вместе с тем, открытое общество должно способствовать, в том числе, цивилизованным подходам ведения дискуссии, написания комментариев. Чтобы была хорошая аналитика, разные точки зрения, но не противоправный контент", -- сказала министр.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Анатолий ТРУХАНОВИЧ, председатель правления ОО «Белорусский союз налогоплательщиков» (БСН):

    – Можно долго перечислять претензии к отечественной налоговой системе – по правилам администрирования, величине налоговой нагрузки и справедливости ее распределения. Если некоторые организации платят на рубль выручки и прибыли значительно меньше налогов, чем другие, то они должны компенсировать обществу свои льготы какой-то реальной пользой. Это могут быть инновации, создание новых рабочих мест и продуктов, привлечение капитала в страну. Ведь, помимо цифровой экономики, есть и другие сферы, о которых государству стоит позаботиться.

    ЦИФРА

    На 4,6 процентного пункта

    снизили в прошлом году долю РФ в общем экспорте сельхозпродукции РБ, сообщила «Сельская газета».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Парк дизайнерских арт-скамеек появился в белорусской деревне Косаричи

    2018-й, как известно, в Беларуси – Год малой родины. Уже реализуется немало интересных проектов. Причем, осуществляются не только задумки, планы местных властей, но и непосредственно инициативы, креативные начинания от самих сельчан, выходцев из небольших деревень, сейчас живущих даже в других странах. Так, к примеру, в деревне Косаричи Глусского района, что на Могилевщине, задались целью и уже активно обустраивают парк арт-скамеек.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)