ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

"А ці ёсць яшчэ Беларусь?"


Заснавальнік партала «Пра бізнэс» Віталь ВАЛЯНЮК (на здымку) падзяліўся ў Фэйсбуку разважаннямі пра сітуацыю ў краіне і адчуванне сябе ў ёй. Многіх яго словы зачапілі.

Пост вядомага журналіста і прадпрымальніка выклікаў гарачае абмеркаванне.

«Ужо больш за тры месяцы я не ў Беларусі, – піша ў Фэйсбуку медыяменеджар. – Вядома, сумую па родных і блізкіх. Па тых, каго не магу праверыць асабіста. Але дзіўнае пачуццё: па краіне – не. Зусім. І вяртацца не хочацца.

Таму што я не ведаю, чым бы я займаўся сёння ў РБ. У мяне знікла магчымасць паўнавартасна займацца тым, што я ствараў з калегамі апошнія гады. І акрамя пэўных аб'ектыўных абмежаванняў, я таксама суб'ектыўна не веру ў тое, што місія «развіцця прадпрымальніцтва» можа быць рэалізавана цяпер у маёй роднай краіне.

Можна неяк спрабаваць займацца выжываннем, кожны дзень пераадольваючы цяжкасці, не табой створаныя. Але ў развіццё я не веру. Акно магчымасцяў, якое было ў Беларусі ў 2014-2019 гадах, наглуха зачынілася. Забетаніравана. Калі будзе наступнае і ці будзе, шчыра, не ведаю. А псіхатып прадпрымальніка, дый любога нармальнага чалавека такі, што ён фізічна не можа доўга без развіцця. Без вокнаў магчымасцяў.

Нядаўна ў адной добрай душэўнай кампаніі разважалі: а ці ёсць яшчэ Беларусь? Не ведаю.

Але ведаю, што, як мінімум, можна паглядзець на вопыт габрэяў, якія жылі без сваё краіны стагоддзямі. І, дзякуючы сваёй энергіі, ведаў, прадпрымальнасці, прарасталі ў любым грамадстве. Трэба вучыцца ў лепшых. І як габрэі, падтрымліваць нэтворк, сувязі адно з адным. Асабліва цяпер.

Будзем жыць. Будзем прадпрымаць. Будзем падтрымліваць сувязі».

Людзям, якія застаюцца ў краіне, гэтыя словы балюча адгукнуліся.

«Тым, хто прачытаў гэты пост і жыве ў краіне, якой па вашым меркаванні няма, можна сесці і памерці», – пракаментавала адна з жанчын.

«Усе не могуць з'ехаць. Не хочуць. Застаюцца. І ты трымаешся за гэту магчымасць застацца – колькі можаш. Мы ёсць. Мы жывём. У Беларусі ўсё яшчэ лепшыя захады сонца і світанкі, самыя душэўныя людзі, найлепшыя дранікі. Не трэба нас вось так выкідаць са свайго жыцця», – быў іншы водгук.

Сам Віталь патлумачыў, што ў посце апісаў толькі свае перажыванні і тое, што для яго Беларусь цяпер – не геаграфічная кропка, а стан свядомасці.

І многія пагадзіліся з гэтым.

«Акно магчымасцяў цяпер рэалізуецца па стварэнні моцнай дыяспары, і гэта для Беларусі – таксама важны этап», – падзяліўся думкамі адзін з бізнэсоўцаў.

Крыніца фота: старонка Віталя Валянюка ў Фэйсбуку


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Вадим МАХАНЬКО, генеральный директор НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству:

– В перспективе с нашей помощью в республике будет осуществлен переход всех промышленных картофелеводческих хозяйств на использование междурядьев в 90 см (вместо превалирующих нынче 75 см). Зачем это делать? В гребень при 75-сантиметровом междурядьи «помещается» урожайность на уровне 40 т/га. Если урожай выше 50 т/га, то объема гребня уже не хватает, чтобы защитить клубни, например, от болезней, есть и другие нюансы. А вот при наличии междурядья в 90 см гребень выполнит эти функции гораздо эффективнее…

ЦИФРА

На 0,5% увеличилось

в январе 2024 года производство сельскохозяйственной продукции в Евразийском экономическом союзе в хозяйствах всех категорий по сравнению с январем 2023 года. Об сообщается в экспресс-информации ЕЭК, которую приводит телеграмм-канал БелСелХоз.

ГЛАС(З) НАРОДА

Васильки разместить – не проблема…

В Витебской области реализуется туристический проект «Васильковый край». Он объединит более 300 ключевых туристических объектов региона.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)