ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Колішнія і нават дзейсныя супрацоўнікі дзяржтэлеканалаў усхваляваныя…


Каб цэлы шэраг датычных да працы на праўладных тв-каналах пачалі ледзь не ва ўнісон абурацца, раскайвацца, падтрымліваць блогераў і палітыкаў, што трапілі за краты… Такога ў гісторыі суверэннай Беларусі дакладна яшчэ не было! І, мажліва, гэта можна кваліфікаваць як пэўны крызіс афіцыйнай ідэалогіі – відавочна ж: яна нават свае вінцікі не можа пераканаць і ўтрымаць на сваім баку…

Так, былая прэс-сакратарка ОНТ Тацяна КУРБАТ рэзка выказалася пра сытуацыю ў Беларусі ў сваім акаўнце ў Instagram. Яна прыгадала, як у 2010 годзе з ОНТ звольнілі Сяргея ДАРАФЕЕВА, які дазволіў сабе задаваць нязручныя пытаньні Лідзіі ЯРМОШЫНАЙ увечары 19 сьнежня.

«У 2010 годзе, у год чарговых выбараў, я была прэс-сакратаром тэлеканала ОНТ. Упэўнена, хтосьці памятае выпуск праграмы «Выбар», калі Сяргея Дарафеева звольнілі амаль у жывым эфіры. Бо адышоў ад узгодненага сцэнара і ня змог стрымаць свайго абурэньня і грамадзянскай пазыцыю. Праз што галоўная ў падліку галасоў проста выбегла з студыі. А дагэтуль цэлы год «нас гулялі» у дэмакратыю і свабоду слова. Дазвалялі мачыць чыноўнікаў у эфіры і задаваць ім нязручныя пытаньні, прыдумлялі правакацыйныя шоу, каб жартаваць з палітыкаў, стваралі ілюзію сумленнасьці і неперадузятасьці. Мы ўсе падмануліся. Мне было 23. І я, да свайго сораму, мала што разумела ў тым, што адбываецца», – піша зараз Т. Курбат.

Яна прыгадвае, што пасьля тых падзей звольнілася не адразу, бо было страшна страціць «працу, чаргу на ільготнае жыльлё», але пасьля звальненьня ёй «адразу стала лягчэй», а жыцьцё «не пагоршылася».

«З горыччу і болем гляджу на тое, што адбываецца ў эфіры беларускай тэлевізіі цяпер. І некалькі разоў на дзень літаральна крычу ў слухаўку маме і бабулі: „Гэта няпраўда!!! Слухайце мяне, а не БТ!!!“ А яшчэ навучыла іх глядзець правільны інтэрнэт і ДУМАЦЬ», – напісала журналістка.

У інстаграме Курбат ёсьць фатаздымак са знакам кампаніі аднаго з прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў прэзыдэнты – Віктара БАБАРЫКІ. Яна запісалася назіральніцай на выбары.

ТЫМ ЧАСАМ…

Сумесная заява БАЖ і рэдакцый некаторых беларускіх медыя

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванні свабоды выказвання. Вось што ўтрымліваецца ў сумеснай заяве:

“На працягу ўсяго двух дзён – 19 і 20 чэрвеня – у Беларусі былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў 14 журналістаў.

Прычым, большасць з затрыманых мелі пасведчанні журналістаў, як таго патрабуе заканадаўства аб СМІ, і гатовыя былі прад'явіць іх па патрабаванні, а таксама былі вельмі прыкметна абазначаныя як супрацоўнікі СМІ адпаведнымі камізэлькамі і бэйджамі.

Некаторыя з затрыманых журналістаў, у прыватнасці – Аляксандр ПАЗНЯК і Сяргей БАГРОЎ у Ганцавічах, былі збітыя падчас затрымання. Напады (складана падабраць іншае слова) супрацоўнікаў міліцыі на журналістаў часцяком адбываліся ў прамым эфіры, і парушэнні правоў журналістаў былі відавочнымі.

Звяртаем увагу, што арт. 34 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" замацоўвае права журналіста ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійных абавязкаў прысутнічаць на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю (п. 2.2.). Журналісты трымаліся патрабаванняў заканадаўства – у адрозненні ад супрацоўнікаў сілавых структур, якія груба парушылі іх правы.

Гэтыя падзеі сталі квінтэсенцыяй абмежавання права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і свабоды выказвання меркаванняў, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У апошні час журналісты і СМІ пастаянна сутыкаюцца з адмовамі ў магчымасці прысутнічаць на пасяджэннях дзяржаўных органаў, у даванні афіцыйнай інфармацыі па значных для грамадства пытаннях (пандэмія COVID-19, выбары), падвяргаюцца пераследу ў выглядзе штрафаў і пагроз з боку дзяржаўных органаў (у тым ліку пагрозы пазбавіць СМІ і журналістаў акрэдытацыі), затрыманням. 

Патрабуем ад кампетэнтных дзяржаўных органаў:

– строга выконваць арт. 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць свабоду выказвання меркаванняў, права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і забарону цэнзуры;

– спыніць пераслед журналістаў недзяржаўных СМІ, фрылансераў і журналістаў замежных СМІ за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў;

– роўнага стаўлення ў частцы акрэдытацыі, даванні інфармацыі і строгага выканання арт. 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе ўсім роўныя правы і роўныя магчымасці свабоднага выкарыстання здольнасцяў і маёмасці для прадпрымальніцкай і іншай, не забароненай законам, эканамічнай дзейнасці;

– спыніць сегрэгацыю СМІ пры забеспячэнні права на доступ і распаўсюд інфармацыі на дзяржаўныя і недзяржаўныя, пажаданыя і непажаданыя, зручныя і нязручныя, што прадугледжана арт. 13, 33, 34 Канстытуцыі РБ;

– спыніць перашкоду законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.

Патрабуем даць прававую адзнаку дзеянням прадстаўнікоў сілавых структур пры затрыманні журналістаў і перашкодзе іх дзейнасці; прыцягнуць вінаватых да адказнасці на падставе арт. 198 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за перашкоду ў якой бы там ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста альбо прымус яго да распаўсюду ці адмове ад распаўсюду інфармацыі, здзейсненыя з ужываннем гвалту ці з пагрозай яго ўжывання, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці, ушчамленнем правоў і законных інтарэсаў журналіста.

На дадзены момант (пачатак трэцяй дэкады чэрвеня. – Заўв. www.agrolive.by) да заявы далучыліся:

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН

«Радыё Свабода»

Беларускі партал TUT.BY

«Народная Воля»

«Интернет-журнал о Минске CityDog.by»

«Новы Час»

«Наша Ніва»

«Комсомольская правда» в Беларуси»

«Рэгіянальная газета»

«Салiдарнасць» (gazetaby.com)

«Белорусский партизан»

Hrodna.life

«Брестская газета»

«Еўрапейскае радыё для Беларусі»

«БелГазета»

REFORM.by?

By.tribuna.com

Onliner.by

Flagshtok.info

Тэлеканал «Белсат»

dev.by

“Медиа-Полесье”

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя масмедыі"

“Барысаўскія Навіны”

“Ганцавіцкі Час”

“Узгорак”

“Інфа-Кур'ер”

“Інтэкс-прэс”

“ex-press.by”

“Вольнае Глыбокае”

“Вячэрні Бабруйск”

“Наша Слова”

“Інформ-Прагулка”

“Газета Слонімская”

“Бабруйскі Кур'ер”

«Сильные новости»

Haroshak.by

Znyata.com

Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў

«Прэсбол»

Прэс-клуб Беларусь

Gorod214.by

Afn.by

Infobank.by

"Віцебскі кур'ер news"

"Ежедневник"

Mogilev.online

"Беларускае Радыё Рацыя"

Калі Вашае выданне таксама жадае далучыцца да заявы, напішыце нам пра гэта на press@baj.by».

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Роман ГОЛОВЧЕНКО, премьер-министр Беларуси:

    – Мы скорбим вместе с родными и близкими (по поводу гибели сотрудника КГБ в столичной квартире по улице Якубовского. – Прим. www.agrolive.by). Но мы должны сделать и выводы. Те, кто встал на путь экстремизма, не остановятся ни перед чем. И об этом нас предупреждал глава государства 30 июля на встрече с активом страны. Тогда он сказал, что деструктивные силы взяли на вооружение тактику заговоров, попыток терактов, кураторы которых находятся за границей. Поэтому в качестве одной из важнейших мер по обеспечению безопасности в нынешних условиях Президент обозначил укрепление дисциплины на всех уровнях и во всех сферах деятельности. Это в равной степени касается не только исполнительской, но и производственной и технологической дисциплины...

    ЦИФРА

    568 тонн клубней

    ввезено в Беларусь с начала массовой уборки картофеля урожая 2021 года (август-сентябрь). Как подчеркивает сообщивший эту информацию официальный сайт Минсельхозпрода, «основное направление использования – промышленная переработка».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Даследчы атрад у Вераб’ях. І не толькі…

    Сёлета ў ліпені ў Глыбоцкім раёне, што на Віцебшчыне, праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя, якую ладзілі вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)