ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Барацьба з фэйкамі – палітычнае пытанне


У Мінску адбыўся Media Literacy Solutions Forum. На вялікае профільнае мерапрыемства сабраліся больш за 200 удзельнікаў з 25 краін. Калі абагульніць сітуацыю, што з праявамі маніпуляцый, распаўсюдам ілжывых навін сутыкаюцца практычна паўсюль. І толькі ў адзінкавых выпадках улады клапоцяцца пра тое, каб супрацьстаяць гэтаму.

Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) прыводзіць некаторыя выказванні ўдзельнікаў панэльных дыскусій (на здымку – адна з іх), падчас якіх абмяркоўвалі агульную сітуацыю з распаўсюдам маніпулятыўных, фэйкавых навін у інфармацыйным асяродку і магчымыя крокі ў барацьбе з гэтым злом.

Шукаць праўду… Ці можна прымусіць?

Польскі журналіст Гжэгаж НАЎРОЦКІ ў сваім выступе сказаў, што барацьба з інфармацыйнымі маніпуляцыямі — гэта палітычнае пытанне, шмат што тут залежыць менавіта ад настрою і жадання ўладаў.

У Польшчы ўжо чатыры гады ва ўладзе папулісцкі ўрад. Усё пераўтварылася ў прапагандысцкі канал, хаця раней гэта былі грамадскія медыя. На мінулым тыдні былі выбары і падчас гэтай кампаніі грамадскае тэлебачанне заняло прапагандысцкую пазіцыю. На шчасце, у нас ёсць і прыватныя медыя", — сказаў журналіст.

Ён мяркуе, што агулам людзі не зацікаўленыя ў праўдзівых фактах, таму глабальна нічога немагчыма зрабіць, і ніхто не ведае, як зацікавіць людзей правяраць інфармацыю, шукаць праўду.

Дзіця, калі ходзіць у пачатковую школу, развівае перакананні, што інтэрнэт — крыніца праўды. Таму, калі мы не зможам выхаваць дзяцей, немагчыма будзе працаваць далей з людзьмі ў гэтым кірунку”, — перакананы Гжэгаж Наўроцкі.

Задумацца пра інфармацыйнае “поле”

Аднак на прыкладзе Украіны можна ўбачыць, што сур’ёзныя канфлікты, крытычныя падзеі прымушаюць усіх задумвацца пра інфармацыйнае “поле”, у якім жывуць людзі.

Марына ДОРАШ, праектны менеджар Learn to Discern in Education (IREX, Украіна), распавяла, што хваля ініцыятыў па медыяпісьменнасці стала важнай і масавай акурат у сувязі з трагічнымі падзеямі 2014 года — узброеным канфліктам на Данбасе і анэксіяй Крыма. Большасць ініцыятыў па медыяпісьменнасці рэалізуюцца грамадзянскай супольнасцю.

Гэта пацвердзіла і Наталля ЛІГАЧОВА, кіраўніца праекта “Дэтэктар-медыя” (Украіна). Паводле яе слоў, галоўным рашэннем уладаў, што датычна інфармацыйнай “гігіены”, як бы тое не крытыкавалася, было адключэнне расійскіх тэлеканалаў, блакаванне расійскіх сацыяльных сетак “Вконтакте” і “Одноклассники”.

Гэта выклікала дыскусію, але было эфектыўным. Паводле апошніх дадзеных, расійскае тэлебачанне глядзяць 26 % украінцаў. Наступны наш выклік — прарасійскія СМІ, якія ці фінансуюцца з Расіі, ці падтрымліваюць прарасійскую палітыку. Гэта, да прыкладу, той жа “Таймер” у Адэсе. У нас асноўнай крыніцай інфармацыі для насельніцтва з’яўляецца тэлебачанне. Ужо тры тэлеканалы сталі ўласнасцю Віктара Мядведчука — кума Пуціна. На гэтых каналах — наўпрост прарасійская рыторыка. Я мяркую, што барацьбу за ўнутраныя СМІ ўлады прайграюць”, — лічыць Наталля Лігачова.

Экспертка адзначае, што ў краіне ёсць шэраг ініцыятыў, якія займаюцца выкрываннем фэйкавых навін, але ў асноўным яны недзяржаўныя, працуюць з падтрымкай розных фондаў.

Няма “рубільніка”

У Беларусі падобная сітуацыя, але "у нас няма “рубільніка", заўважыла намесніца дырэктара Прэс-клуба (Беларусь), кіраўніца праекта Media IQ Ала ШАРКО:

На нашых тэлеканалах шмат расійскага кантэнту. Дзяржаўныя медыя ці калядзяржаўныя працягваюць працаваць па савецкіх лекалах. Калі адбываюцца важныя грамадска-палітычныя падзеі, то СМІ ці чакаюць адмашкі зверху на іх асвятленне, ці даюць у нейкай сваёй трактоўцы. Агулам медыя ўспрымаюцца як канал для перадачы патрэбнай уладам інфармацыі”.

Кіраўніца Прэс-клуба Беларусь Юлія СЛУЦКАЯ казала, што для Беларусі сур’ёзная праблема палягае ў тым, што ў глабальных сэрвісах і агрэгатарах, кшталту Яндекс-навіны і Google-навіны, Беларусь не выдзяляецца як асобная краіна. Таму беларускім карыстальнікам гэтыя сэрвісы часта прапаноўваюць кантэнт суседніх медыярынкаў, у прыватнасці, расійскага.

Цяпер з грамадскай ініцыятывы кіраўнікі буйнейшых медыя працуюць над петыцыяй да карпарацый, каб Беларусь прызналі асобным рынкам, была распрацаваная лакалізацыя сэрвісаў навін для нашай краіны. Гэтая лакалізацыя падавала б беларускім чытачам найперш інфармацыю з айчынных рэсурсаў (найбольш правераная і дакладная інфармацыя пра беларускія падзеі змяшчаецца менавіта на нацыянальных сайтах), а не з расійскіх.

Нават у таталітарных краінах трэба…

Каментуючы “рубільнік, як інструмент барацьбы з фэйкавымі навінамі”, Наталля Лігачова зазначыла, што Украіна першай на постсавецкай прасторы сутыкнулася з праблемай інфармацыйнай вайны, таму эксперты праекта “Дэтэктар-медыя” падтрымліваюць такія захады.

Расійскія СМІ — гэта сродкі прапаганды, але не камунікацыі, інфармавання. Калі ёсць доля дзяржаўнага расійскага капіталу, то мы  разглядаем гэтае медыя ў якасці рупару агрэсара. Такі шлях, можа, не ўсім падыходзіць. Але ўсім трэба асэнсаваць, што расійскія СМІ — гэта не СМІ, і гэта не свабода слова”, — перакананая Наталля Лігачова.

 “Я з таталітарнай краіны, таму адчуваю сябе як дома, — заявіла на пачатку свайго выступу Гулім АМІРХАНАВА, кіраўніца кампаніі па медыяпісьменнасці ў сацыяльных сетках для Цэнтральнай Азіі, рэгіянальная менеджарка Internews (Казахстан). — У Казахстане здаралася, што фэйкавыя навіны праз Viber ледзь не прыводзілі да краху буйнейшых банкаў. Таму нават у такіх краінах, як нашыя, можна тлумачыць аўтарытарнаму кіраўніцтву, што яго дабрабыт таксама залежыць ад медыяпісьменнасці".

Гулім Амірханава распавяла: да іх звярталіся нават з Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай навучыць змагацца з фэйкамі, фактчэкінгу і шукаць сапраўдную інфармацыю для пошуку злачынцаў.

"Нядаўна ў Цэнтральным Казахстане кіраўнік рэгіёна адкрыў тэлеграм-канал, які павінен разбураць фэйкі пра ўладу. У гарадах развесілі экраны, на якіх рэкламавалі гэты канал і тлумачылі, як змагайцца з фэйкавымі навінамі і дэзінфармацыяй. Гэта адзінкавы выпадак, але нават у нашых уладаў узнікаюць такія выдатныя ініцыятывы,” — гаворыць Г. Амірханава.

Фота Яўгеніі НАЛЕЦКАЙ

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Зенон ЛОВКИС, генеральный директор РУП «НПЦ НАН Беларуси по продовольствию»:

    – Результаты последних медицинских исследований свидетельствуют: и в нашей республике, и в других странах сейчас чрезвычайно актуальны проблемы последствий для здоровья, связанные с нерациональным питанием. Также потребление пищевой продукции с низкими потребительскими качествами может стать причиной снижения качества жизни человека и способствовать развитию ряда заболеваний (ожирения, сердечно-сосудистых и многих других). К факторам риска относятся необоснованно высокая калорийность пищевой продукции, недостаточная пищевая ценность, избыточное потребление насыщенных жиров, дефицит микронутриентов и пищевых волокон.

    ЦИФРА

    50-52% молочного сырья в Беларуси

    реализуется сортом экстра. Эту цифру озвучил во время пресс-конференции в Общественном пресс-центре Иван ЦАРИК, заместитель начальника главного управления интенсификации животноводства Минсельхозпрода РБ.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Потенциальному фермеру подберут землю за… две недели?

    Задача местной власти – поддержать желание людей развивать фермерское хозяйство. Такое мнение высказал председатель Гомельского облисполкома Геннадий СОЛОВЕЙ во время прямой телефонной линии и приема граждан в Житковичском районе, сообщило БЕЛТА.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)