ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Крычаўская “раёнка” спансіравала… нават аграрыяў!


Рэдакцыя крычаўскай раённай газеты “Кричевская жизнь” з пачатку 2019 года выдаткавала на дапамогу гораду і раёну 35 тысяч рублёў на разнастайныя патрэбы.

18 тысяч рублёў было выдзелена рэдакцыяй на добраўпарадкаванне Крычава, — распавяла галоўны рэдактар газеты Таццяна ІЎКІНА. — На гэтыя сродкі УКПП «Камунальнік» былі закупленыя урны, фарба для абнаўлення аб'ектаў на вуліцах горада і інш. Дапамогу ў памеры каля 5 тысяч рублёў мы аказалі сферы сельскай гаспадаркі на набыццё пратручвальнікаў насення рапсу ад комплексу шкоднікаў і хвароб.

Таксама,па просьбе адміністрацыі Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, у кастрычніку, зусім нядаўна, «Кричевская жизнь» аказала лякарні бязвыплатную спонсарскую дапамогу на суму больш за 12 тысяч рублёў для набыцця 355 камплектаў пасцельнай бялізны. Бялізну газета вырашыла набыць, каб “стварыць годныя ўмовы для лячэння пацыентаў”, бо, “на жаль, у фінансаванні сістэмы аховы здароўя раёна дынамікі росту не назіраецца”, — паведаміў сайт газеты.

Паводле інфармацыі мясцовых незалежных журналістаў, “Кричевская жизнь” накіравала грошы на дапамогу горада і раёна пасля настойлівай “просьбы” з боку кіраўніцтва Крычаўскага райвыканкама. У газеты добрае фінансавае становішча, і дасягнута яно шмат у чым дзякуючы арганізацыі падпіскі на дзяржаўнае выданне з боку ўладных структур.

Неабходна адзначыць, што “Кричевская жизнь” не першы год аказвае фінансавую дапамогу мясцовым сельгаспрадпрыемствам і ўстановам сацыяльнай сферы. Некалькі гадоў таму газета набывала гаруча-змазачныя матэрыялы 3 сельскагаспадарчым прадпрыемствам Крычаўскага раёна і канцылярскія тавары для мясцовай школы №5.

Крыніца ілюстрацыі: nastol.com.ua

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Роман ГОЛОВЧЕНКО, премьер-министр Беларуси:

    – Мы скорбим вместе с родными и близкими (по поводу гибели сотрудника КГБ в столичной квартире по улице Якубовского. – Прим. www.agrolive.by). Но мы должны сделать и выводы. Те, кто встал на путь экстремизма, не остановятся ни перед чем. И об этом нас предупреждал глава государства 30 июля на встрече с активом страны. Тогда он сказал, что деструктивные силы взяли на вооружение тактику заговоров, попыток терактов, кураторы которых находятся за границей. Поэтому в качестве одной из важнейших мер по обеспечению безопасности в нынешних условиях Президент обозначил укрепление дисциплины на всех уровнях и во всех сферах деятельности. Это в равной степени касается не только исполнительской, но и производственной и технологической дисциплины...

    ЦИФРА

    568 тонн клубней

    ввезено в Беларусь с начала массовой уборки картофеля урожая 2021 года (август-сентябрь). Как подчеркивает сообщивший эту информацию официальный сайт Минсельхозпрода, «основное направление использования – промышленная переработка».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Даследчы атрад у Вераб’ях. І не толькі…

    Сёлета ў ліпені ў Глыбоцкім раёне, што на Віцебшчыне, праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя, якую ладзілі вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)