ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Сяргей ДУБАВЕЦ: «Сьмерць сайтаў як праклён прафэсіі»


«Сайты памруць!» – кажуць адэпты сацсеткавай «новай журналістыкі». Для мне гэта прароцтва – з шэрагу іншых, што больш падобныя на… праклён.

Напрыклад, што папяровая кніга памрэ. У Беларусі яна і памерла, але зусім не таму, што зьявілася лічба, а таму, што ва ўмовах несвабоды няма кніжнага рынку. Альбо – што беларуская мова памрэ. Каму яна так замінае? Ці што Асмалоўку трэба зьнесьці. Навошта? Бо могуць прыйсьці інвэстары. Але яшчэ не прыйшлі. Атмасфэрны куток старога Менску трэба зьнішчыць, хоць ні ў каго няма зялёнага ўяўленьня, што тут па-іншаму можа і павінна быць.

Усё, што я зразумеў у «новай журналістыцы», – кожны будзе сам фармаваць сваю інфармацыйную праграму. У сацсетках. Будзем лайкаць, стрыміць, шэрыць і ў выніку атрымаем стыхію, зь якой урэшце паўстане якая-небудзь новая іранская рэвалюцыя. Вось для чаго «сайты павінны памерці».

Вытокі гэтай лухты – у здаўна і глыбока ўкаранёным у мяшчанскай сьвядомасьці ўяўленьні, што журналістам можа быць кожны, а, значыць, журналістыка – не прафэсія. На выхадзе праклён сайтам (радыёэфіру, тэлеканалам) – гэта праклён журналістыцы. Бо нічога з такой падмены сеткамі сайтаў не атрымліваецца. Гэта дзьве розныя сфэры, якія могуць існаваць паралельна. Нішто не «павінна памерці».

Насамрэч няма ніякай «новай журналістыкі», таму што журналістыка – гэта прафэсія. Фармаваньне інфармацыйнай праграмы – прафэсія. Як прафэсія – фармаваньне асартымэнту гіпэрмаркета (а ты ўжо выбіраеш, дзе табе больш падабаецца затаварвацца). Як прафэсія – палітычныя рухі і партыі (і ты зноў выбіраеш, дзе твае інтарэсы прадстаўленыя найлепей). Як прафэсія – тэатр (у кожнага свой рэпэртуар і свае ўлюбёныя акторы). Тое самае – газэты, радыё- і тэлеканалы, яны ж сайты: кожны са сваім рытмам, сваімі галасамі, сваім зьместам. Ты выбіраеш, але выбіраеш не хаос з коцікаў і танкаў (гэта таксама выбіраеш, але гэта не масмэдыя, не СМІ, не журналістыка, гэта – толькі для сябе сеціўны шум), а той сайт, якому ты давяраеш. Давяраеш перш за ўсё таму, што для цябе яго робяць прафэсіяналы.

У сацсетках пытаньне даверу не стаіць. Менавіта тут нарадзілася і дагэтуль тыражуецца тая брэксітаўская постпраўда пра шматмільённыя страты Брытаніі ад удзелу ў ЭЗ. Постпраўда або хлусьня ў сацсетках не правяраецца, не праясьняецца і пачынае пранікаць у журналістыку нібыта прафэсійных СМІ.

Малое дзіця выпала з вакна. Бацькі былі дома. Дзіця было не пад прыглядам, – чытаю пра гэта на беларускіх сайтах. Але так нельга! Бо пытаньне – чаму дзіця выпала з вакна, бо было не пад прыглядам, калі дома бацькі? – галоўнае, на якое мусіў адказаць журналіст. Няма адказу. Гадайце! Абмяркоўвайце!

Увогуле кажу звычайныя рэчы і суцяшаю сябе тым, што гэта трэба казаць хіба што ў нас у Беларусі. Бо калі гляджу ў шырэйшы сьвет, бачу: ніякія сайты не паміраюць – ад Wyborczej да NYT – і паміраць не зьбіраюцца. Застаюцца такімі, якімі ты іх ведаеш і любіш. І свае сацсеткі разьвіваюць – як абслугу кантэнту сайтаў: як рэкляму, як дыскусійны клюб, як правакацыю, калі хочаце. Але не як ЖУРНАЛІСТЫКУ, для якой важныя прафэсійныя прынцыпы, а таму і яна важная для нас.

Крыніца фота: www.Nn.by

(Стыль і арфаграфія матэрыялу хахаваны такімі, як размешчаны на сайце-першакрыніцы)


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Стоит вопрос: надо ли сегодня Беларуси производить значительно больше сельхозпродукции, чем сейчас? Мы не будем форсировать это, потому что продать тяжело. Вы видите, как мы пробиваемся на китайский рынок, диверсифицируем продажи продовольствия по всему миру, чтобы не зависеть от одного российского рынка. Мы идем во все точки для того, чтобы продать то, что мы сегодня производим с избытком…

    ЦИФРА

    1,15 млн т зерна вместе с кукурузой (при плане 1,5 млн т)

    получили аграрии Гродненщины по итогам 2018 года. Об этом сообщил губернатор региона Владимир КРАВЦОВ, докладывая Президенту Александру ЛУКАШЕНКО во время визита последнего в Гродно в октябре.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Белорусские фермеры не готовы работать с торговыми сетями, но покупатели будут искать органик продукты в гипермаркетах

    Только 43,2 процента белорусов осведомлены, что такое органические продукты и чем они отличаются от обычных. Основная часть информированных покупателей, в первую очередь, будет искать такую еду на полках гипермаркетов. И лишь 10% – заказывать на интернет-сайтах. Такие любопытные данные получены в ходе социологического исследования, которое провели в текущем году, по заказу Центра экологических решений (ЦЭР), специалисты Информационно-аналитического центра при Президенте Республики Беларусь. www.agrolive.by побывал на презентации результатов, организованной в Минске.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)