ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Праўдзіва асвятляць сітуацыю ў краіне павінны ўсе СМІ. А як на справе?


У Мінску 13–14 лютага 2017 года прайшла канферэнцыя “Медыя Беларусі: выклікі і шанцы”, падрыхтаваная ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) і медыяінстытутам Fojo. Ніхто з прадстаўнікоў дзяржаўных інстытуцый для ўдзелу ў канферэнцыі не з’явіўся. Праігнаравалі профільную канферэнцыю і прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў (БСЖ).

Гвалт і правакацыі

2-дзённую канферэнцыю прысвяцілі заканадаўству ў сферы СМІ, захаванню стандартаў журналістыкі і эканамічным умовам працы рэдакцый.

Тэмы сённяшняй дыскусіі вельмі актуальныя не толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёна АБСЕ. Прадстаўнік АБСЕ — міждзяржаўны інстытут, які ўпаўнаважаны назіраць за сітуацыяй у розных краінах Еўропы. На жаль, мы вымушаныя канстатаваць, што бяспека журналістаў у рэгіёне АБСЕ па-ранейшаму застаецца ў нас на парадку дня, — адзначыў у сваім вітальным слове супрацоўнік офіса АБСЕ па свабодзе СМІ Айдар БАТАГАРАЎ.

Паводле яго слоў, найгорш сітуацыя ў плане бяспекі складваецца ва Украіне, дзе ў апошнія гады адбываецца вельмі шмат правакацый і гвалту ў дачыненні журналістаў.

Але мы па-ранейшаму вядзем цесны дыялог з уладамі Беларусі ў галіне забеспячэння правоў журналістаў. Трэба згадаць, напрыклад, “круглы стол” з прадстаўнікамі БАЖа і МУС у 2014 годзе, пасля якога БАЖ сапраўды канстатаваў зніжэнне колькасці адвольных затрыманняў журналістаў. Але такія выпадкі, на жаль, не зніклі цалкам”, — сказаў А. Батагараў.

Распаўсюд недзяржаўных СМІ – праблема ў Беларусі

Нагадаем, да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны супрацоўнікі нацыянальных і рэгіянальных СМІ, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў, Міжнароднай федэрацыі журналістаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На жаль, прадстаўнікі дзяржаўных інстытуцый свой удзел у канферэнцыі не палічылі мэтазгодным.

Праўда, хтосьці з дэпутатаў, усё ж, не толькі прыйшоў, але і выказаўся па зададзенай тэме. Так, Алена АНІСІМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, закранула ў сваім выступе праблему распаўсюду недзяржаўных СМІ.

Недзяржаўныя СМІ застаюцца галоўнай трыбунай, дзе грамадства ўздымае сапраўды галоўныя пытанні, пытанні, якія яго турбуюць. Але такія пытанні павінны ўздымацца ва ўсіх СМІ, а не толькі ў нешматлікіх недзяржаўных выданнях! У мяне ёсць вялікі досвед працы са СМІ, бо сёлета спаўняецца 27 гадоў з моманту рэгістрацыі газеты ТБМ “Наша слова".

Самае галоўнае пытанне для беларускіх СМІ сёння — сістэма распаўсюду. У Беларусі ёсць фактычныя манапалісты ў галіне распаўсюду — РУП “Белсаюздрук” і РУП “Белпошта”. Напрыклад, газета “Новы час”, выключаная з сістэмы падпіскі і распаўсюду, спрабавала вярнуцца ў каталогі, але ўвесь час рэдакцыя атрымлівае адмовы. Таму мяне заўсёды вельмі хвалявала пытанне распаўсюду недзяржаўных медыяў, якое я ўздымаю зараз і ў якасці дэпутата, — заявіла Алена Анісім.

Патрэбен закон аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаорганаў?

Калегу падтрымала і яшчэ адзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў, Ганна КАНАПАЦКАЯ.

Я на сабе ўжо адчула розніцу ў працы дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Таму яшчэ раз дзякую ўсім выданням, якія асвятляюць маю працу ў якасці дэпутата і не пабаяліся запрасіць мяне ў свае рэдакцыі. Я адназначна не разумею законаў, якія абмяжоўваюць свабоду слова ў Беларусі. Усе СМІ павінны праўдзіва асвятляць сітуацыю у краіне. Менавіта гэтага патрабуе сёння грамадства, — адзначыла Г. Канапацкая.

Алег АГЕЕЎ, юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” праінфармаваў:

Журналісты, праваабаронцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду выпрацавалі індыкатары, паводле якіх будуць ацэньваць змены, на якія пагадзілася Беларусь у межах праграмы "Усходняе партнёрства".

Сярод іх — паляпшэнне сітуацыі са свабодай СМІ. На нашу думку, у Беларусі мусіць быць распрацаваны закон аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў. Таксама ўсе недзяржаўныя выданні, якія пажадаюць гэтага, павінны быць уключаны ў падпісныя каталогі і сістэму распаўсюду “Белсаюздрук” і “Белпошта”.

Таксама, акцэнтаваў А. Агееў, неабходна ўнясенне зменаў у закон аб СМІ – у частцы адмены абавязковай акрэдытацыі замежных журналістаў. Сярод індыкатараў — спыненне неабгрунтаваных адмоваў журналістам замежных СМІ ў акрэдытацыі ў Беларусі. Не павінны прыцягвацца да адказнасці беларускія журналісты, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Яшчэ трэба, каб дзяржава цалкам адмовілася ад адвольных затрыманняў журналістаў і канфіскацыі тэхнікі ў прадстаўнікоў прэсы.

На дадзены момант у Беларусі прыняты Міжведамасны план па рэалізацыі рэкамендацыі Універсальнага перыядычнага агляду. У ім, напрыклад, прапісана, штоМіністэрства інфармацыі павінна праводзіць маніторынг выканання заканадаўства ў сферы СМІ. Таксама там згадваецца правядзенне канферэнцый для рэдакцый СМІ – з мэтай паляпшэння сітуацыі у галіне медыя.

"ГА "БАЖ" прапанавала міністру інфармацыі запрашаць прадстаўнікоў журналісцкай арганізацыі да абмеркавання будучых заканадаўчых актаў. Мы атрымалі адказ ад міністэрства, што нашы прапановы “прынятыя да ведама”. Тым часам, мы не губляем аптымізму, збіраемся выходзіць з заканадаўчай ініцыятывай як на Палату прадстаўнікоў, так і на органы выканаўчай улады", — паведаміў Алег Агееў.

“Успрымаю рэальнасць такой, якая яна ёсць…”

Пасля выступу спікераў прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні. Напрыклад, у Алены Анісім спыталі, ці ёсць шанцы “разварушыць” Палату прадстаўнікоў ды ініцыяваць у ёй правядзенне слуханняў па актуальных пытаннях.

Я ўспрымаю рэальнасць такой, якой яна ёсць. Вельмі складана нават зараз унесці якія-кольвек змены ў заканадаўства, бо ў беларускім парламенце знойдзецца толькі 3-4 чалавекі, якія выступаюць за лібералізацыю. Але іншага шляху, каб нешта змяніць, няма. Таму вельмі важным лічу працягваць дыялог са сваімі калегамі па Палаце прадстаўнікоў, — патлумачыла Алена Анісім. — Асабліва ў гэтай працы дапамагае пазіцыя грамадзянскай супольнасці. Спадзяюся, што калі-небудзь сыйдуцца знешнія і ўнутраныя абставіны, і настане момант, калі нават тыя людзі, якія сёння з’яўляюцца часткай сістэмы, прыйдуць да прыняцця рашэнняў, у якіх зацікаўленае грамадства, а не толькі сістэма.

  • Мы шмат наракаем на закрытасць дзяржаўных органаў для журналістаў. А ці ставіцца пытанне пра прамыя трансляцыі з пасяджэнняў парламента? — запыталася ў Алены Анісім журналіст Святлана КАЛІНКІНА.
Пытанне ставілася. Я атрымала на гэта адказ, што пасяджэнні парламента дастаткова асвятляюцца дзяржаўнымі выданнямі і прамыя трансляцыі немэтазгодныя, — патлумачыла Алена Анісім.

Як высветлілася, закантворчая дзейнасць выклікае вялікую цікавасць у медыясупольнасці, але як дабіцца большай інфармацыйнай адкрытасці?..

Вялікая праблема для журналістаў сёння — адсутнасць доступу да інфармацыі аб падрыхтоўцы законапраектаў Палатай прадстаўнікоў. Раней на яе сайце журналісты маглі атрымліваць такую інфармацыю, зараз доступ да яе закрыты. І яшчэ адзін важны момант — адсутнасць інфармацыі пра тое, як галасуюць дэпутаты падчас пасяджэння парламенту. Мне здаецца, гэта тыя пытанні, у вырашэнні якіх журналістам маглі б дапамагчы дэмакратычныя дэпутаты, — дадаў сваё пытанн-прапанову медыяэксперт Паўлюк БЫКОЎСКІ.

Я пастараюся заняцца гэтым пытаннем, — паабяцала Алена Анісім.

Крыніца ілюстрацыі: www.partisanmag.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Иван АМОСОВ, сооснователь компании 101dom.by, занимающейся строительством деревянных домов с использованием белорусских традиционных материалов и методик:

    – Если бы деньги, израсходованные на строительство БелАЭС, страна потратила на развитие альтернативной энергетики и внедрение соответствующих идей в жилищное строительство… Было бы куда больше пользы – и в государственном масштабе, и для отдельных граждан. Это повлекло бы за собой некий тренд, моду даже. И люди бы не опасались, например, делать ставку на использование того же самого теплового насоса. Надо понимать: газу есть альтернатива! Нужно только показать ее, убедительно пропиарить. Дело бы пошло. Оно и так движется, правда, потихоньку. И, все равно, в Беларуси достаточно энтузиастов, которые уже используют альтернативные источники энергии для своих домов. Свое жилье многим реально сделать более энергонезависимым собственными усилиями!

    ЦИФРА

    Более Br712 млн

    выделено из бюджета на реализацию в 2017 году мероприятий госпрограммы развития аграрного бизнеса в Беларуси, рассчитанной до 2020 года. Такое решение закреплено постановлением Совета Министров №62 от 23 января текущего года, сообщили БЕЛТА в пресс-службе правительства.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Фермера из-под Гомеля разорили чиновники?

    В деревне Страдубка, что в Гомельской области, с работой – не лучшая ситуация. А потому молодой человек – активный, с ветеринарным образованием – Иван ХВОИН решил заниматься собственным хозяйством и за счет этого жить.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)