ШКОЛА ЖУРНАЛИСТА

Аўтарская калонка Андруся ГОРВАТА: «Пакуль што беларускі аўтар і беларускі народ адзін аднаго амаль не чуюць…”


Адзін харошы чалавек сказаў мне напісаць раман. Я сеў за ноўтбук. Адчыніў Word і напісаў слова «раман». А што яшчэ напісаць — не ведаю. Чытаю газеты і допісы сяброў у Facebook — мы ўвесь час гаворым не пра тое.

Калі памёр мой бацька, да мяне сталі прыходзіць людзі і казаць: «Дзякуй». Проста так — за тое, што я яго сын. Яны паціскалі руку і сыходзілі ў сваю шэрую будзённасць. Бацька памёр, але пакінуў мне разуменне, як трэба жыць, каб людзі з тваёй вёскі сказалі: «Дзякуй». Не начальнік у офісе. Не блогеры. Не калегі. А менавіта гэтыя простыя людзі ў касцюмах кустоў. Калі яны не кажуць «Дзякуй», значыць, ты тут не жыў, а калі жыў, то дарэмна. От і я напісаў вельмі шмат непатрэбных слоў. Я атрымаў за іх лайкі, але не пачуў «Дзякуй» тут. У сваім Прудку.

Я і мае сябры, якія пішуць, жывем ва ўяўным свеце, дзе адчуваем сябе пачутымі. А папраўдзе, чытаем сябе і слухаем толькі мы самі. А жыццё, сапраўдная аўдыторыя — па дарозе ў краму, дзе недаверліва пазірае прадавачка, каб я чаго лішняга пра яе не напісаў.

Я гляджу на чысты аркуш на маніторы і ўзгадваю словы, якія сказаў харошы чалавек: «Твой раман заўважаць нямецкія выдаўцы, перакладуць яго на нямецкую мову і дадуць такі вялікі ганарар, што ты зможаш купіць карову».

Пра карову, канешне, я ўжо сам дадумаў. Для мяне велічыня ганарара вымяраецца так — ці хопіць на карову. Карову я хачу, але не хачу пісаць раман для нямецкіх выдаўцоў. Я хачу напісаць яго для сваёй вёскі.

Гляджу ў акно. Па вуліцы ідзе калгасная даярка.

«Чаго ты хочаш, даярка? — думаю я пра сябе. — Што мне расказаць, каб ты прачытала маю пісаніну?»

Я гляджу на яе і ўжо не сумняюся, чаго яна хоча і чаго хоча кожны нармальны беларус. Гэта беларуская мантра, якую я чую кожны дзень, якую прамаўляюць за любым святочным сталом у беларускай хаце перад словам «будзьма!». Гэта самыя простыя словы, але і самыя сапраўдныя — КАБ НАШЫ ДЗЕЦІ ЖЫЛІ ЛЕПЕЙ ЗА НАС. Гэта вельмі прыгожыя словы, сэнс усіх змаганняў і гараванняў. Словы такія цёплыя, што адразу званю маме.

— А я знайшоў такую самую шафу, як у дзедавай хаце стаяла, — кажу ёй.

— Анігадкі! От любіш ты збіраць рознае халусце.

— Люблю. А што?

— Нічога, збірай. Табе добра — і мне добра.

А мой дзядзька з Калінкавіч аддае сваю і жончыну пенсіі сыну, сам жа працуе начным вартаўніком па начох і есць бульбу без сала. Ён не хоча дэмакратыі  — ён хоча, каб сын дабудаваў хату. Я магу расказаць дзясяткі такіх гісторый.

Каб нашы дзеці жылі лепей за нас — мусіць, гэта мантра не назаўсёды, яна дадзена нам толькі на час, пакуль мы жывем у квітнеючай Беларусі. От калі яна расквітнее цалкам, і мантра зменіцца на «для сябе». А сёння так.

Калі ў Беларусі пройдуць праўдзівыя выбары, прэзідэнтам стане той кандыдат, які возьме беларускую мантру сваім лозунгам. Абрыдла стабільнасць, а «Хай вашае жыццё будзе як у тэлевізары» — прыгожая казка. Мы казкам не верым. Даярка, якая ідзе па вуліцы, не хоча быць Сабчак. Яна хоча шчасця сваім дзецям. Беларусы — гэта не тэлегероі. Беларусы — гэта мамы і таты.

2 красавіка ў Мінску прайшоў пікет супраць расійскага шавінізму і імперыялізму. Акцыя была прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Актывісты скандавалі лозунгі «Расія — гэта вайна», «Рукі прэч ад Украіны», «Свабоду Надзеі Саўчанка».

А тым часам па вуліцы Дзяржынскага ў Прудку ідзе даярка і думае, што, каб можна было даіць удвая болей кароў, то якая б палёгка была яе дзецям.

Я не хачу крытыкаваць акцыю і лозунгі. Я хачу сказаць, што пісьменнікі, журналісты, грамадскія дзеячы, апазіцыйныя палітыкі жывуць у адной краіне, а беларускі народ — у іншай. Я ўпэўнены, што людзі, якія маюць голас і ўладу праз свой голас, мусяць, найперш, быць рупарам свайго народа: вёскі, раёна, вобласці, краіны — хто да чаго здатны. Таксама я ўпэўнены, што, калі мы пішам, гаворым, выступаем для таго, каб нас заўважыў нямецкі выдавец і даў ганарар на карову, калі мы чытаем і каменцім самі сябе, калі нас не бачыць даярка, якая ідзе па вуліцы Дзяржынскага ў Прудку, мы робім усё гэта не па-беларуску.

Бо няможна быць больш беларусам, чым сам беларускі народ.

Лёс Надзеі Саўчанка —  журналісцкі ды палітычны клопат. Але ён мусіць рэалізоўвацца на нейкіх унутраных пляцоўках. Гэта не тое, што варта выносіць на вуліцу, «у народ». Беларускую матку хвалюе, чаму яе сыны п’юць, а не праблемы Саўчанкі ці Пуціна. Выбачайце, але гэта праўда.

Таксама і беларускай журналістыцы варта адпавядаць унутраным патрабаванням — быць накіраванай на тое, каб нашы дзеці жылі лепей. А гэта значыць — паляпшаць жыццё ў Беларусі сёння.

Паляпшаць, а не ствараць ідэалістычную карцінку на ўзор дзяржаўных СМІ. Бо, шаноўныя журналісты-бюджэтнікі, не толькі дзеці даярак, а і вашыя, будуць жыць тут далей пасля нас. Усе дэкарацыі і іншыя дажынкі, за якімі вы хаваеце праблемы, некалі ўпадуць ім на ногі. Далучайцеся да беларускай мантры. Прыяць дзецям — то добра.

Мне здаецца, што якасць тэкстаў можна вымяраць так. Трэба ўявіць перад сабой аўдыторыю з аднавяскоўцаў і прачытаць ім напісанае. Калі яны даслухаюць да канца, будуць задаваць пытанні, абмяркоўваць між сабой, а аўтару не будзе сорамна за свае словы, то тэкст добры.

Калі слухачы перапыняць пытаннем: «Гэта ўсё панятна, ты лепей скажы, ці будуць нашы дзеці жыць лепей за нас», — гэта правал.

А вельмі добры тэкст — такі, за які падзякуюць.

Але, пэўна, прасцей атрымаць нямецкі ганарар-карову, чым беларускі бясплатны «Дзякуй». Пакуль што беларускі аўтар і беларускі народ адзін аднаго амаль не чуюць.

На здымку: Андрусь ГОРВАТ

Крыніца фота: www.nn.by

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Стоит вопрос: надо ли сегодня Беларуси производить значительно больше сельхозпродукции, чем сейчас? Мы не будем форсировать это, потому что продать тяжело. Вы видите, как мы пробиваемся на китайский рынок, диверсифицируем продажи продовольствия по всему миру, чтобы не зависеть от одного российского рынка. Мы идем во все точки для того, чтобы продать то, что мы сегодня производим с избытком…

    ЦИФРА

    1,15 млн т зерна вместе с кукурузой (при плане 1,5 млн т)

    получили аграрии Гродненщины по итогам 2018 года. Об этом сообщил губернатор региона Владимир КРАВЦОВ, докладывая Президенту Александру ЛУКАШЕНКО во время визита последнего в Гродно в октябре.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Белорусские фермеры не готовы работать с торговыми сетями, но покупатели будут искать органик продукты в гипермаркетах

    Только 43,2 процента белорусов осведомлены, что такое органические продукты и чем они отличаются от обычных. Основная часть информированных покупателей, в первую очередь, будет искать такую еду на полках гипермаркетов. И лишь 10% – заказывать на интернет-сайтах. Такие любопытные данные получены в ходе социологического исследования, которое провели в текущем году, по заказу Центра экологических решений (ЦЭР), специалисты Информационно-аналитического центра при Президенте Республики Беларусь. www.agrolive.by побывал на презентации результатов, организованной в Минске.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)