СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Лета-2015: якое надвор’е чакаць вяскоўцам?


Сярэдняя тэмпература трох месяцаў лета-2015 будзе вышэйшай за кліматычную норму (плюс 16,8 градуса), а на гэтых выхадных чакаем да плюс 34. Такой інфармацыяй падзяліўся з карэспандэнтам газета “Звязда” начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Выпрабаванне на старце

Кліматычнае лета сёлета ў нашай краіне наступіла дакладна ў тэрмін. У асобных раёнах нават крыху раней — ужо ў другой палове мая, калі сярэднесутачная тэмпература пераскочыла плюс 14 градусаў. А потым з 1 па 10 чэрвеня сярэдняя тэмпература паветра стала на 1-4 градусы вышэй за кліматычную норму. Асабліва з першых дзён чэрвеньскую спякоту заўважылі жыхары паўднёвых рэгіёнаў, дзе максімальная тэмпература паветра дасягала 30-31 градуса.

Тэмпература — плюс, ападкі — мінус

Начальнік службы адзначыў, што істотным мінусам такога пачатку лета з’яўляецца недабор ападкаў. У большасці раёнаў краіны ўвогуле не было дажджоў. Такі сухі пачатак лета ў Віцебскай вобласці бывае раз на 20 гадоў, у Магілёўскай — раз на 25 гадоў, а ў Мінску — раз на 35 гадоў. Таму ўжо ў чацвер, 11 чэрвеня, спецыялісты Гідраметцэнтра амаль паўсюдна па краіне вызначалі высокую пажарную небяспеку (4 клас), а ў асобных раёнах Гомельскай вобласці зафіксаваны надзвычайны, 5 клас. З улікам таго, што ў найбліжэйшыя дні тэмпература паветра будзе павялічвацца, а істотных ападкаў не чакаецца, то ў большасці паўднёвых раёнаў ўсталюецца 5 клас пажаранебяспекі, упэўнены спецыяліст. Асобна ён нагадаў пра асцярожнасць з агнём у лесе, дзе хопіць адной памылкі, каб разгарэўся страшны пажар.

Рэкам не хапае вады

На рэках краіны адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-10 сантыметраў за суткі. Значэнні ўзроўняў вады ўжо цяпер знаходзяцца ніжэй за шматгадовыя мінімумы для гэтай пары года на Дняпры каля Жлобіна, на Бярэзіне ў Бабруйску, на Сожы Крычава і Гомеля, яго прытоку рацэ Бесядзь у вёсцы Свяцілавічы і прытоку Прыпяці рацэ Случ каля вёскі Ленін. Найбольш неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне каля Віцебска, Дняпры на ўчастку Магілёў — Рэчыца, на Бярэзіне ў Барысаве і ў Светлагорску, Сожы каля Гомеля і Піне ў Пінску.

Спецыяліст адзначыў, што ў найбліжэйшыя дні на рэках захаваецца спад узроўняў вады, у выніку чаго пагоршацца ўмовы для работы рачнога транспарту на Заходняй Дзвіне каля Суража і ў Полацку, Прыпяці каля Мазыра.

Першыя прыкметы засухі: аграрыі ў засмучэнні?

Такі актыўны і сухі пачатак лета адмоўна адбіўся не толькі на рэках. Сітуацыя ў аграрным сектары яшчэ больш складаная. Дзмітрый Рабаў адзначыў тут даволі сумную карціну. Так, на большай частцы Гомельскай вобласці, у некалькіх раёнах Магілёўшчыны і на ўсходзе Мінскай вобласці ў другой палове мая і ў першай дэкадзе чэрвеня недахоп ападкаў склаў ад 60% да 90%. Такі дэфіцыт прывёў да ўзнікнення глебавай засухі. Больш за тое, глебавая засуха цяпер назіраецца на фоне зніжэння вільготнасці паветра да 15-30%. Найбольш складаная сітуацыя для аграрыяў існуе сёння ў Гомельскай вобласці і месцамі на ўсходзе Мінскай. Сіноптыкі амаль упэўнены, што далейшая спякота без ападкаў становішча ў аграрным сектары толькі пагоршыць. А ўраджай збожжавых на плошчах з лёгкай глебай такое выпрабаванне можа і не перажыць…

Спякоту чакаюць без рэкордаў

Па словах  Дзмітрыя Рабава, нягледзячы на анамальна сухі і цёплы старт, сярэдняя месячная тэмпература чэрвеня чакаецца ў межах нормы. Праўда, на поўдні краіны будзе крыху цяплей за кліматычную норму апошніх гадоў. Прагназуецца звычайным чэрвень і па колькасці ападкаў. Спецыяліст адзначыў, што пасля сухой першай дэкады далей ападкі сваё возьмуць. Сур’ёзныя дажджы чакаюцца ў пачатку наступнага тыдня. Потым у чацвер і пятніцу — зноў сонечна і суха. На выхадныя праз тыдзень прагназуюцца чарговыя непрацяглыя дажджы. Будзе няўстойлівы і таму звычайны чэрвень для Беларусі. Увогуле, спецыялісты падлічылі, што другая і трэцяя дэкады чэрвеня пройдуць у нас пад знакам дажджлівага і адначасова камфортнага цёплага надвор’я.

Заліе і засмажыць

Сёлета ліпень будзе недзе на 1-2 градусы цяплейшы за чэрвень. А істотнае павелічэнне тэмпературы паветра будзе назірацца ў перыяд ад першай да трэцяй дэкады месяца.

Менавіта другі месяц лета ў Беларусі лічыцца самым гарачым. Акрамя таго, гэтым летам сярэдняя месячная тэмпература паветра будзе на 0,5 градуса вышэй за кліматычную норму (плюс 17-19 градусаў). Ападкі плануюцца ў межах нормы (74-97 мм), а па паўночным захадзе дажджы будуць актыўнічаць нават крыху мацней, чым у мінулыя гады. Увогуле, ліпень у нас адначасова і самы дажджлівы, і самы спякотны. За месяц тут бывае ад 12 да 16 дзён з дажджом.

Сёлета сіноптыкі пужаюць нас сапраўды моцнымі ліўнямі ў гэты месяц, а таксама даволі шквалістым ветрам і сур’ёзнымі навальніцамі. Сярэдняя дзённая тэмпература ліпеня чакаецца ад 22 да 25 цяпла, аднак у асобных месцах будзе прыпякаць і да плюс 30-36 градусаў. Уначы будзе плюс 12-14 градусаў.

Не замерзнем і ў жніўні

Дзмітрый Рабаў запэўніў, што і апошні месяц лета яшчэ парадуе нас цёплымі, а часам і гарачымі днямі. А доўгатэрміновы прагноз абяцае, што гэты жнівень будзе цяплейшы за мінулыя. Сярэдняя месячная тэмпература яго чакаецца вышэй за шматгадовыя паказчыкі на 0,5 градуса пры норме плюс 16-17 градусаў.

Амаль паўсюдна будзе і больш ападкаў, за выключэннем поўначы краіны, дзе дажджоў будзе менш (кліматычная норма 62-89 мм). Ужо з першай дэкады жніўня тэмпература паветра пачынае зніжацца. Звычайна другая дэкада месяца на 0,8 градуса халаднейшая за першую. А ў трэцяй дэкадзе адпачываюць у нас увогуле толькі аматары хатніх нарыхтовак. Тут сярэдняя тэмпература паветра складзе сёлета каля 15,4 цяпла, што ўжо на 1,4 градуса ніжэй, чым у другой дэкадзе. Аднак бываюць і выключэнні. Напрыклад, самы цёплы жнівень быў зафіксаваны ў 2010 годзе, калі сярэднямесячная тэмпература паветра па Беларусі склала плюс 20,8 градуса, што на 4,3 градуса вышэй за кліматычную норму. Між іншым, у той год і ўсё лета было сапраўды анамальна гарачым.

 

Аб прагнозе на ўсё лета Дзмітрый Рабаў выказаўся даволі акуратна. Яно чакаецца крышку цяплейшым за звычайнае беларускае лета. Нейкай сапраўды працяглай гарачыні ці моцнай засухі сіноптык у сваіх картах не бачыць. Але і запланаваную спякоту недзе ў ліпені ці жніўні яшчэ ніхто не адмяняў. Сёлета чакаецца некалькі хваль трапічнай гарачыні працягласцю не больш за адзін тыдзень.

І яшчэ. Дзмітрый Рабаў лічыць, што цудоўна адпачываць гэтым летам можна і ў Беларусі. Тым больш што замежнай валюты такі адпачынак не патрабуе, а тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 16 да 23 цяпла. А праз тыдзень вада стане і ўсе плюс 25.

Сяргей КУРКАЧ

Фота AGROLIVE.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)