СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Якуб Колас прадбачыў… згасанне беларускай вёскі, як “глебы” для развіцця роднай мовы?


У сталіцы, у Коласавым доме, 4 снежня 2014 года ўрачыста адсвяткавалі 55-я ўгодкі з дня адкрыцця для наведвальнікаў Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Дарэч, цалкам мінскай, “асфальтавай” гэтую адметную культурную ўстанову ніяк не назавеш – на малой радзіме класіка, у Стаўбцоўскім раёне, дагэтуль працуе філіял “Мікалаеўшчына”. Ён аб’дноўвае мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Ласток, Альбуць, Смольню…

Тое, што на Стаўбцоўшчыне і памятаюць Канстанціна Міцкевіча, і нават лічаць яго своеасаблівым турыстычным брэндам – у гэтым пераконваў прысутных на ўрачыстай імпрэзе Сяргей Шэстэль, намеснік старшыні мясцовага райвыканкама. На думку прадстаўніка ўлады, імя Коласа сёння можа прыцягнуць у раён больш турыстаў. Для гэтага, зрэшты, і не перарываецца супрацоўніцтва музея-юбіляра з нераўнадушнымі землякамі паэта. Адразу некалькі сумесных праектаў рэалізуюцца, сказаў Шэстэль.

Усё было б добра, ды… Трэба глядзець праўдзе ў вочы – колішні клопат Коласа пра стан беларускай мовы зараз ніколечкі не страціў сваёй актуальнасці. Аб гэтым нагадаў прысутным Рыгор Сітніца, кіраўнік Саюза мастакоў Беларусі:

— Пісьмо, якое дзядька Якуб аднёс у ЦК КПБ незадоўга да сваёй смерці, — вельмі красамоўнае сведчанне яго прадбачання! Ужо тады творца разумеў: намецілася трывожная тэндэнцыя – мова родная пачынае выводзіцца з актыўнага ўжытку. Можна сказаць, што сітуацыя гэта з моманту стварэння таго пісьма Канстанцінам Міхайлавічам не палепшылася, хутчэй, наадварот… Канешне, заклік “дбайма пра тое, пра што клапаціўся Колас” – застаецца актуальным! Але ж нам цяпер выканаць наказ Песняра і выратаваць мову – не так і проста! Праблема ў тым, што знікае, адыходзіць у нябыт сама беларускамоўная вёска – “глеба” не толькі для шанавання, але і для функцыянавання мовы…

На здымку: з 55-годдзем з дня адкрыцця музея яго супрацоўнікаў павітаў Васілій ЧЭРНІК, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь

Фота AGROLIVE.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)