СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Каля Музея традыцыйнай культуры, што ў Браславе, зладзілі адмысловую печ. Навошта?


…Яшчэ на пад'ездзе да культурнай установы, з вокнаў нашага мікрааўтобуса, было добра бачна: праца над не зусім звычайным аб'ектам літаральна «кіпіць»! Майстра то адыходзіў за новай цэглай, то «хаваўся» па самыя плечы ў самае «нутро» печы, то спрытна дадаваў некалькі новых цаглінак… Навошта тут, у двары браслаўскага Музея традыцыйнай культуры, 20 лютага 2014 года запланавалі скончыць незвычаную працу? Нельга было не пацікавіцца…

Пячных спраў майстра аказаўся досыць складаным суразмоўцам! Аднак, знаёмімся:

-- Валерый Зінкевіч, экс-супрацоўнік гэтага музея!

-- А тут, што, -- вольны мастак? І пячніком падпрацоўваеце?

-- Не, чаму вольны? Працую ў сталічнай фірме чарцёжнікам, -- адказвае суразмоўца. – Ну, а зараз раблю для роднага па-ранейшаму музея печку для абпалу керамікі. Працаваў у Музеі традыцыйнай культуры навуковым супрацоўнікам як раз па ганчарстве – веды нікуды не дзеліся... А навошта музею новы аб'ект? Дык тут жа ёсць ганчарная майстэрня… Наогул, калегі займаюцца сур'ёзна рамёствамі, а не гісторыяй і краязнаўствам, як большасць музеяў у глыбінцы…

-- Абпальваць… Мабыць, так, па-сучаснаму, вырашылі заманьваць турыстаў, дэманстраваць ім, як ідзе працэс вырабу керамікі? – мой журналісцкі імпэт падштурхнуў выказаць першае, што круцілася на языку. І тут Валерый адрэгаваў нечакана:

-- Навошта – для «заманухі» турыстаў?! Не, так не зладзіцца ў нас інтэрв'ю – давайце, выключайце сваю машынку! -- і рашуча паказаў на мой дыктафон.

Далей хвілін пяць угаворваю – майстра ўпіраецца, «бурчыць» нешта пра «журналістаў, якімя самі не ведаюць, куды трапілі». Аказалася, Зінкевіч не на жарт пакрыўдзіўся за калег: ну, нельга ж іх глыбокія даследаванні, шчырую музейную працу разглядаць с пазіцыі камерцыйна-забаўляльна-турыстычнага патэнцыялу! І тое праўда: ёсць задачы на сёння, а ёсць – на доўгую, доўгую памяць. На крапатлівае зберажэнне спадчыны, ды не для аднаго яшчэ пакалення наперад…

-- Не вельмі люблю журналістаў, калі шчыра, у тым ліку за такія вось пытанні, -- кажа Валерый. – Па мне, дык усё расказаў – да пятніцы (20 лютага 2014 года – Заўвага AGROLIVE.by) павінен скончыць печку. За якасць адказваю, хоць мяне жыццё прымушае завяршыць аб’ект у досыць сціслыя тэрміны…

-- Калі будзе гатовы да запуску?

-- Калі высахне, -- адказвае майстра. – Хто будзе працаваць з печкаю? Трэба пытаць у загадчыцы Музея традыцыйнай культуры Элеаноры Зінкевіч… Запрацуе і без мяне, не хвалюйцеся!

-- Ці будзеце, можа, нешта рабіць яшчэ рабіць для роднага музея?

-- Дык усё жыццё нешта ладжу для яго, -- адказвае Валерый. – А тое, што працую ў Мінску… Не значыць зусім – адарваўся ад Браслава, стаў абыякавым у адносінах да таго ж музейнага мінулага. Проста праца можа ў чалавека быць па разных накірунках: адзін корміць фінансава, іншыя – для душы, самаразвіцця. Калі адчуваешь патрэбу ў нечым – рухаешся туды…

Па сваёй унутранай сутнасці Валерый Зінкевіч, як ён сам прызнаўся, -- не пячнік і не чарцёжнік, а ганчар. Зрэшты, чалавек згаджаецца, каб яго звалі па-рознаму, у тым ліку і патрыётам такога адметнага краю, як Браслаўшчына. Печку, дарэчы, рабіў не за так, але пра грошы нічога не хоча казаць – не тая тэма… Усяго новы аб’ект для Музея традыцыйнай культуры зладзіў за тыдзень. Праблем асаблівых не было, хіба што – праблематычна ў Беларусі з набыццём спецыяльнай вогнетрывальнай цэглы. Нешта недзе робяць, але зусім не той якасці -- з веданнем справы канстатуе майстра. Для печкі, пра якую вядзем размову, прыйшлося выкарыстоўваць цэглу расійскай вытворчасці.

І, усё ж, калі новая печка пачне працаваць на ніве зберажэння беларускіх ганчарскіх традыцый? Валерый Зінкевіч заўважыў толькі, што пакуль печка сохнуць будзе, ужо і май месяц прыйдзе, як мінімум.

А што плануюць у самім музеі? Там распавялі: печка з’явілася не проста так, а ў рамках рэалізаціі сумеснага музейнага беларуска-латышскага праекта, дакладней – з калегамі, што займаюцца аналагічнай справай, зберажэння ганчарных традыцый, у горадзе Рэзекне. (Тэрыторыя гістарычнай Латгаліі, што ў Латвіі, як вядома, славіцца сваёй арыгінальнай керамікай на ўвесь свет). Але і беларускія, дакладней, браслаўскія традыцыі ў гэтай справе – не страчаныя, не перавяліся ячшэ не толькі музейныя ганчары, запэўніла мяне Ларыса Дарафейчык, метадыст па ганчарстве Музея традыцыйнай культуры. Па яе словах, і сам музей у Браславе, і новая печка – усё гэта “завострана” перш-наперш не на турыстычны вектар, галоўнае – менавіта музейная дзейнасць па зберажэнні нацыянальных рамёстваў!

Аб’ект, які толькі-толькі скончыў Валерый Зінкевіч, запусцяць недзе ў пачатку лета, бо зімой і напрадвесні абпальваць кераміку нельга, не той момант, як кажуць. У якасці сыравіны для вырабу керамікі будуць выкарыстоўваць толькі мясцовую, браслаўскую, гліну…

На здымках: Валерый ЗІНКЕВІЧ у працэсе працы над печкай па абпальванні керамікі для Музея традыцыйнай культуры ў Браславе

Фота AGROLIVE.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Галина ДУБРОВИНА, советник директора ОАО «БЕЛГИПС» по техническим вопросам, внедрению и продвижению продукции, ученый-экоурбанист:

    – Беларусь находится на 3-м месте в мире по относительной смертности от болезней, связанных с загрязнением воздуха. Такие данные приводятся в немецком исследовании «Среднегодовые концентрации в атмосферном воздухе 2005-2017 гг.».

    ЦИФРА

    600-700 тыс. т зерна за рубежом

    планирует закупить на рубеже 2018 и 2019 годов Беларусь. Об этом сообщил заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Владимир ГРАКУН на пресс-конференции в пресс-центре БЕЛТА.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Аб вёсцы Радастава, дзе адбывае “штрафбат для карупцыянераў” экс-кіраўнік Салігорскага раёна

    Гэтая вёска месьціцца за пару кілямэтраў ад украінскай мяжы. Тут вырас старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Калісьці вёска была заможная, а цяпер тут можна зарабіць, толькі зьбіраючы ягады. Некалькі тыдняў таму старшынём мясцовага калгасу прызначылі Аляксандра РЫМАШЭЎСКАГА, які раней узначальваў Салігорскі райвыканкам. А ня так даўно быў абвінавачаны ў атрыманні хабару, асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Але нечакана нават для яго адваката – выпушчаны з-за кратаў і адпраўлены адбываць “штрафбат для карупцыянераў” менавіта ў Радастава…

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)