СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

«Яна змагла сабраць людзей у супольнасць…»


Папа Францішак напісаў простай беларускай сялянцы — даслаў першы ў гісторыі касцёла дакумент на беларускай мове! "Спадарыні Ядвізе Пастэрнак з удзячнасцю за ўсё тое, што Вы зрабілі і робіце для Касцёла. Прашу Вас маліцца за мяне. Няхай Пан Бог Вас благаславіць, а Багародзіца Вас аберагае. Францішак", — піша Святы Айцец.

Дык чым жа адметная простая беларуская сялянка, якую адзначыў сваёй увагай сам Папа Рымскі? Ядвіга Пастэрнак нарадзілася 6 красавіка 1927 года ў вёсцы Муляры, у 35 км ад Вілейкі, і жыве ў гэтай вёсцы да сённяшняга дня. Была 9-м дзіцём у сям’і. Яе бацькі былі простымі вясковымі людзьмі: бацька -- краўцом, ад яго Ядвіга вучылася кравецкай справе і працавала ўсё жыццё швачкай. Выхоўвалася ў глыбока рэлігійнай сям’і. Скончыла пачатковую школу, дзе навучылася чытаць і пісаць на польскай мове. У 7 гадоў пакалечыла нагу, і гэтая хвароба давала аб сабе знаць усё жыццё, стаўшы для яе сапраўдным крыжом. Замуж выйшла ў 58 гадоў за ўдаўца, глыбока веруючага і пабожнага чалавека, і пражыла з ім 9 гадоў.

У 1934 годзе ў суседняй вёсцы Дубава была пабудавана капліца, куды рэгулярна прыязджалі святары. Нягледзячы на калецтва, Ядвіга з 7-гадовага ўзросту наведвала гэтую капліцу, ішла пешшу, абапіраючыся на самаробныя мыліцы, часам яе падвозілі вяскоўцы. Капліца праіснавала да 1963 года, пасля была разабрана і перавезена ў Іжу, з яе зрабілі бальнічную кухню. Калі капліцу разабралі, крыж скінулі з вежы, і ён, пагнуты, застаўся ляжаць на ўзгорку... Праз нейкі час Ядвіга падабрала яго, прыклала намаганні, каб адрамантаваць, і зберагла да сённяшніх дзён. Калі ў Куранцы ў 2011 годзе з’явілася капліца, яна перадала крыж туды.

Пасля вайны па святах Ядвіга хадзіла ў касцёл у Вішневе, які знаходзіўся на адлегласці 18 км. Хвароба нагі стварала вялікую цяжкасць у рухах. Ідучы, яна вымярала адлегласці ад слупа да слупа і спынялася, каб адпачыць, пры гэтым мыліцамі мазоліла да крыві рукі. Найчасцей дабіралася ў Вішнева вечарам, начавала ў знаёмых і раніцай ішла ў касцёл. Для тых, хто не меў магчымасці быць у касцёле, прыносіла аплаткі, асвечаныя велікодныя стравы і ваду, хлеб святой Агаты. Яна ад рукі перапісвала катэхізіс і раздавала дзецям.

У 70-х гадах стаў хадзіць аўтобус па маршруце Маладзечна – Свір праз Муляры, і гэта дазволіла Ядзвізе ездзіць на Імшу ў Шэметава, дзе служыў ксёндз Станіслаў Кучынскі.

Пачынаючы з 1949 года Ядвіга разам з іншымі парафіянамі хадзіла на пахаванні, спявала, малілася, перад пахаваннем акрапляла асвечанай вадой магілу. Гэта ў той час была адзіная магчымая хрысціянская форма пахавання. Яна маліліся за католікаў і праваслаўных, за ўсіх, куды яе запрашалі, і можна сказаць, што пахавала такім чынам цэлыя вёскі вакол Муляраў.

Пасля адкрыцця касцёла ў Вілейцы Ядвіга пачала ездзіць туды і наведвае гэтую святыню да сённяшняга дня.

У сябе, у вёсцы Муляры і акрузе, яна змагла сабраць людзей у супольнасць, дзякуючы чаму магчыма было арганізаваць правядзенне Імшаў перад вялікімі святамі, была арганізавана душпастырская візітацыя (каляда), апека над састарэлымі, хворымі і паміраючымі, як па вёсках, так і ў доме-інтэрнаце ў вёсцы Іжа...

…У 1992 годзе быў устаноўлены крыж у вёсцы Муляры, які 19 мая таго года асвяціў ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч. З гэтага часу 19 мая адзначаецца свята вёскі Муляры. Першую каляду па гэтых вёсках правёў у 1998 годзе сённяшні біскуп намінат Юрый Касабуцкі.

А Папскі дакумент уручыў слыннай беларускай верніцы Ядзвізе Пастэрнак Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці -- падчас візіту ў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы 22 снежня 2013 года...


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)