СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Інвентарызацыя Мінкульта выявіць, дзе і якія паркі… «караул кричат»?


Апошнім часам вучоныя НАН Беларусі сабралі досыць багатыя і красамоўныя матэрыялы аб многіх старадаўніх, унікальных парках, якія маюцца яшчэ па рэспубліцы. Адначасова, трэба заўважыць, было шмат паведамленняў аб празмерным імпэце мясцовых уладаў па “добраўпарадкаванні” гэтых адметных мясцінаў, па сутнасці – ландшафтных помнікаў. Бо многія з іх закладваліся колішнімі магнатамі, памешчыкамі, а яны імкнуліся пакінуць на гэтай зямлі сапраўдную прыгажосць…

Цяпер жа, як сведчаць многія сумныя сучасныя гісторыі, мясцовыя улады не заўсёды разумеюць, на што менавіта распаўсюджваюць навядзенне парадку. Да прыкладу, канфлікт, што разгарэўся ў пачатку 2012 года ў Горках, на Чэрыкаўшчыне, – там пачалі высякаць парк, які закладваў яшчэ князь Аляксей Абаленскі. (Гэты заможны, уплывовы расійскі род некалі пабудаваў у Горках шыкоўнае, у італьянскім стылі “имение», толькі вось пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі яго сцерлі з твару зямлі. А вось рэшткі парка ўжо зараз трапілі пад пілу…)

Падобныя прыклады – зусім не рэдкасць. Як жа выратаваць паркі, не даць знішчыць закладзеныя ў іх ландшафтныя асаблівасці? Зрэшты, уключыць у турыстычны абарот? Праблема, зазначыла на нядаўняй справаздачы аб рабоце ў 2011 годзе Дабрачыннага фонда “Любчанскі замак” Аксана Сматрэнка, намеснік начальніка па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у тым, што шмат такіх “зялёных насаджэнняў” проста нікому не належыць. А калі не знаходзяцца афіцыйна на балансе мясцовых органаў улады, тем больш – калі аб’ектам не нададзены статус каштоўных, пад аховай, дык ёсць пэўная рызыка… Страціць, наогул, той ці іншы парк? Так атрымліваецца?. Але выйсце ёсць, лічыць Аксана Сматрэнка:

— Згодна з планам мерапрыемстваў, які распрацаваны ў Мінкульце, хутка ў краіне маем намер правесці сур’ёзную інвентарызацыю паркаў. Сюды ж “падключаем” матэрыялы, што сабралі навукоўцы НАН. Трэбы па выніках інвентарызацыі выпрацаваць стандарт, рэгламент па ўтрыманні такіх паркаў. Відавочна, што падыходзіць да іх добраўпарадкавання, як да навядзення парадку ў звычайных “зялёных насаджэннях”, не вымагае…

Аксана Сматрэнка таксама зазначыла, што ў рэспубліцы “сапраўды ёсць паркі, што проста “кричат караул».

Фота agrolive.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)