СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Маніторынг палёў – на квадрацыклах


Нядаўна на «узбраенні» спецыялістаў Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі з’явіліся 4 квадрацыклы высокай праходнасці, якія дапамогуць навукоўцам аператыўна праводзіць маніторынг палеткаў. Аб гэтым паведаміла Шчучынская раённая газета «Дзянніца».

«Спачатку мы купілі адзін квадрацыкл, каб пратэсціраваць яго ў палявых умовах, – кажа дырэктар інстытута Сяргей Шэўчык. – Наездзілі на ім ужо 400 кіламетраў, і тэхніка выдатна зарэкамендавала сябе: надзейная, высокапраходная, яна развівае хуткасць да 60 кіламетраў у гадзіну і можа перавозіць двух чалавек і карзіны з грузам. Таму вырашылі павялічыць парк квадрацыклаў да чатырох, кошт кожнага з якіх – 4200 рублёў. Дадаткова згодна з патрабаваннямі правіл бяспекі набылі шлемы. Цяпер абкатваем новую тэхніку на ўнутрыгаспадарчых дарогах».

Сярод тых, хто паспяхова асвоіў кіраванне квадрацыклам, – навуковы супрацоўнік Вольга АНУФРЫК. «Для гэтага мне спатрэбіўся ўсяго тыдзень, і ні на якую катэгорыю здаваць не трэба, – патлумачыла Вольга Міхайлаўна. – Ехаць – не складаней, чым на веласіпедзе. Квадрацыкл выдатна пераадольвае гравійныя дарогі нават пасля дажджу, а шырокія колы не прымінаюць пасевы на палях. Расход бензіну на 100 км – 7 л. Гэта не так мала, але затое аператыўнасць маніторынгу палеткаў павялічылася ў разы».

Аляксандр КАСПЯРЧУК

Фота аўтара

 

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Андрей ПИЛИПУК, директор Института системных исследований в АПК НАН Беларуси:

    – Беларусь – небольшая страна, у которой нет серьезных ископаемых. Все ресурсы для своей жизнедеятельности мы зарабатываем сами, и, следовательно, можем ориентироваться только на возможности собственного производства. Соответственно этому осуществляется и поддержка определенных секторов экономики.

    ЦИФРА

    Больше 8 млн тонн зерна

    намолотили в Беларуси в минувшую жатву. Как сообщает телеграмм-канал БелСелХоз, по данным Минсельхозпрода средняя урожайность по стране – 36,9 ц/га (в 2019 году было 31,1 ц/га).

    ГЛАС(З) НАРОДА

    К 2030 году ликвидировать голод на Земле вряд ли удастся. Почему?

    Ежегодное исследование ООН показало, что число страдающих от голода людей растет. За последние пять лет десятки миллионов человек пополнили ряды хронически недоедающих, а проблема неполноценного питания в его многочисленных формах остается актуальной для всех стран мира.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)