СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

«Гомсельмаш» – на продаж. Але каму ён патрэбен?


Холдынг «Гомсельмаш», адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў камбайнаў, летась заключыў 2 кантракты з расейскай кампаніяй «Краски КВИЛ», якая вырабляе матэрыялы для афарбоўкі камбайнаў і трактароў, на агульную суму каля $ 34 300. Расейская фірма выканала ўсе свае абавязкі ў поўным аб’ёме, але беларуская кампанія не здолела расплаціцца за прадукцыю ані ў тэрміны, вызначаныя ў кантракце, ані пазней, падаюць «Сильные новости».

У выніку расейскі завод звярнуўся ў Арбітражны суд Белгародскай вобласці з пазовам да «Гомсельмашу». Цяпер беларускае прадпрыемства мусіць выплаціць расейскай кампаніі больш за $ 47 тысячаў: да сумы кантрактаў дадаліся пеня, няўстойка і выплачанае пазоўнікам дзяржаўнае спагнанне.

Па звестках журналістаў, прадстаўнікі «Гомсельмашу» у суд не з’явіліся, бо кампанія не аспрэчвала наяўнасць запазычанасці. Суд задаволіў пазоў расейскай кампаніі ў поўным аб?ёме. Рашэнне ўступіла ў законную сілу, але «Гомсельмаш» яго не выканаў. У сувязі з гэтым пазоўнік звярнуўся ў суд, і 29 лістапада 2019-га атрымаў выканаўчы ліст, па якім грошы з беларускага прадпрыемства будуць спаганяць у прымусовым парадку.

На «Гомсельмашы» гэтую інфармацыі «Белсату» пракаментаваць не змаглі.

«Забеспячэнцы павінны ўдакладніць аб’ектыўнасць інфармацыі па суме і контрагенту. Калі мы высветлім карціну для сябе, тады і дамо афіцыйны каментар... Думаю, заўтра. Пакуль не хочам нічога каментаваць», – сказаў у размове з «Белсатам» намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях Аляксандр КАНАПАЦКІ.

Чысты прыбытак гіганта беларускага машынабудавання (і лідара ў атрыманні дзяржаўнай дапамогі) за 9 месяцаў 2019-га склаў усяго Br 142 тыс. «Гомсельмаш» мае гіганцкія даўгі па крэдытах і пазыках: па кароткатэрміновых – Br 331,8 млн, па доўгатэрміновых – Br 855,1 млн.

Паводле фінансавага парталу «Banki24.by», дзяржава хоча прадаць прадпрыемства (хаця б часткова) замежным інвестарам, але пакуль не можа знайсці ахвотных прыдбаць прамысловага гіганта.

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Сергей РУМАС, Премьер-министр Беларуси:

    – Вы лично курировали программу и подготовку указа по Оршанскому району. Знаете, что этот проект сегодня находится в активной работе. Не все положения указа пока выполняются, но это – предмет отдельного рассмотрения…

    ЦИФРА

    Около 35 млн. евро

    инвестировано СП ОАО «Спартак» в период с 2013 по 2019 год – в техническое перевооружение, механизацию и автоматизацию производственных процессов.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Наш Дом» призывает «спасти 2020-й», остановив строительство АЭС в Беларуси

    Международный Центр Гражданских Инициатив «Наш Дом» на своем интернет-сайте поздравил всех белорусов с Новым годом. Вместе с пожеланиями добра, успехов, процветания, радости, тепла и уюта – высказана надежда, что «никакие силы зла не омрачат ваши дни, а грустные моменты обойдут стороной».

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)