СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі


У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі «Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі». Кніга выйшла ў Выдавецкім доме «Беларуская навука».

Аўтарам ідэі, навуковым рэдактарам выступіла вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар гістарычных навук Галіна КАСПЯРОВІЧ.

Мэтай выдання было паказаць эвалюцыю традыцый багатай і самабытнай культуры жывёлагадоўлі Беларусі, выявіць змены ў структуры галіны, прасачыць захаванне і мадэрнізацыю традыцый па ўтрыманні і доглядзе, узнаўленні і селекцыі свойскіх жывёл. Аўтары інфарматыўных раздзелаў – Г. Каспяровіч, Л. Сівурава, А. Бабіч, Л. Марковіч, У. Каставусаў – пастараліся ахарактарызаваць светапоглядныя ўяўленні аб свойскіх жывёлах, святы, звычаі, народныя веды, звязаныя з жывёлагадоўляй. Манаграфія багата ілюстравана.

На прэзентацыі, якую русальныя, купальскія песні ад фальклорнай групы «Guda» зрабілі вельмі пранікнёнай, адзначалася, што новая кніга – удалая спроба захаваць каштоўныя артэфакты культуры гаспадарчай дзейнасці беларусаў. У іх сканцэнтраваны вопыт, звычаі, абрады, стэрэатыпы паводзін, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў.

Часам навуковым даследаванням такога кшталту не стае менавіта глыбокага ведання непасрэдна жыцця, тых працэсаў, якія адбываюцца ў свядомасці, побыце народа. Працаваць з падобнай плынню надзвычай складана, але Г. Каспяровіч і яе калегам па аўтарскім калектыве гэта ўдалося. Атрымаўся добры суб’ектна-аб’ектны падыход да выкладання матэрыялу.

«Асабіста я даследавала тэму 15 гадоў, але ўсе роўна яшчэ не атрымалася ахапіць усе пласты, інфармацыйныя патокі, – адзначыла Г. Каспяровіч. – Мы сканцэнтраваліся на традыцыях, а імі напоўнена нават структура вытворчасці адпаведнай прадукцыі. Але традыцыі ў дадзеным выпадку – не штосьці коснае, застылае, кансерватыўнае. Гэта няспыннае развіццё, якое залежыць ад інавацый».

На думку аўтараў, выкарыстанне назапашанага шматадовага вопыту гаспадарання можа быць карысным для забеспячэння харчовай бяспекі краіны, развіцця аграрных рэгіёнаў, сельскага прадпрымальніцтва. На павестцы дня і актуальны напрамак развіцця арганічнай жывёлагадоўлі, у цэлым – адраджэнне ўтрымання жывёлы ў падсобных гаспадарках сучасных беларускіх вяскоўцаў.

«Плённымі былі нашы апытанні ўдзельнікаў традыцыйнай выставы «Белагра» – пераканаліся, што ў сучасную жывёлагадоўлю Беларусі імкліва прыходзяць новыя тэхналогіі. Яны робяць працу людзей больш лёгкай, аўтаматызаванай, але ёсць пакуль і праблемы, якія трэба вырашаць для яшчэ больш эфектыўнага функцыянавання галіны», – падсумавала Г. Каспяровіч.

Іна ГАРМЕЛЬ, фота аўтара, «Навука»


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Байба РИВЖА, президент Латвийской академии сельскохозяйственных и лесных наук, д.э.н., профессор:

    – Мы живем в эпоху 4-й промышленной революции. Процессы идут бурные, стремительные. Но, вместе с тем, решая проблемы обеспечения продовольственной безопасности, должны помнить и об экологии, здоровье населения, строгом контроле качества выходящих на рынок новинок. В Латвии, как и во всем Евросоюзе, сейчас укрепился тренд на развитие биоэкономики. Соответствующую концепцию мы должны разработать у себя и представить на рассмотрение в Евросоюз…

    ЦИФРА

    9-10 тонн на га пашни

    – столько ежегодно вносится органических удобрений белорусскими земледельцами. Этот показатель остается стабильным на протяжении последних 10 лет. Но, как полагают в Институте почвоведения и агрохимии НАН Беларуси, этого явно недостаточно.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    100 тысяч долларов штрафа. За то, что очистил болото с разрешения властей…

    Геннадий КОЛОШУК сейчас живет в Кобрине, у него небольшой семейный бизнес. В 2015-м, на волне интереса к агроэкотуризму, он купил хутор на берегу реки Мухавец в деревне Ходосы. Это пригород Жабинки, с богатой природой, хвойными лесами, где еще с советских времен работают детские лагеря.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)