СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Праект «Зялёныя гарады» у 2019-м: якія навацыі чакаюць Полацк, Наваполацк і Навагрудак?


Адзіны на сёння праект у Беларусі, які займаецца праблемай актуальнага зараз ва ўсім свеце “зялёнага” горадабудаўніцтва, летась набраў нядрэнны тэмп. Але, як сцвярджае каманда праекта, 2019 год абяцае стаць яшчэ больш цікавым і змястоўным. Паколькі ўсё пераходзіць да стадыі практычнай рэалізацыі тэхнічных мерапрыемстваў у 3 пілотных гарадах – Полацку, Наваполацку, Навагрудку.

Зроблена…

Па просьбе www.agrolive.by падсумоўвае зробленае і перакідвае мосцік у будучыя мерапрыемствы – кіраўніца праекта Ірына УСАВА:

  • 2018 быў годам тэарэтычным, падрыхтоўчым. Мы на нацыянальным узроўні прааналізавалі заканадаўства ў галіне горадабудаўніцтва, энергаэфектыўнасці, развіцця транспарту, гарадской мабільнасці, а таксама тое, што тычыцца “зялёных” закупаў. Пачалі аналіз існуючага ТКП па падліку выкідаў забруджваючых рэчываў.

С дапамогай індыкатараў гарадскога развіцця збіралі інфармацыю пра стан трох пілотных населеных пунктаў.

Эксперт узгадала таксама, што канкрэтна для Полацка і Наваполацка акцэнты былі зроблены на траспартных даследаваннях – па грамадскім і веларусе. Адпаведна распрацоўвалі папярэднія спісы тых мерапрыемстваў, якія варта правесці для стварэння сапраўды сучаснай, эфектыўнай сістэмы гарадской мабільнасці для гэтых двух гарадоў.

  • У мінулым годзе абралі яшчэ 5 гарадоў, якім зараз аказваецца дапамога ў распрацоўцы планаў па ўстойлівай энергетыцы і клімату у рамках Пагаднення мэраў. Зараз на фінальнай стадыі распрацоўка метадычкі і шаблона для таго, каб спрасціць жыццё нашым гарадскім адміністрацыям пры стварэнні такіх дакументаў, – паведаміла Ірына Усава.

На рахунку набыткаў праекта таксама – зробленае ТЭА па энергаэфектыўнасці для Навагрудка (па вулічным асвятленні і ўкараненні SMART-уліку спажывання рэсурсаў у жылым фондзе).

… І запланавана ажыццявіць

За першым тры месяцы бягучага года трэба будзе завяршыць працу з так званымі планамі “зялёнага” горадабудаўніцтва для трох гарадоў. Узгадніць іх, абмеркаваць з насельніцтвам і пачынаць паступова рэалізоўваць.

  • За першы квартал таксама скончым адзіны план развіцця гарадской мабільнасці для Полацка і Наваполацка. Адпаведна, стартуюць пілотныя праекты па развіцці роварнай сеткі, паляпшэнні працы грамадскага транспарту ў гэтых гарадах, – падкрэсліла Ірына Усава. – Прадугледжаны і інфраструктурныя праекты па ўдасканаленні вулічнага асвятлення ў Навагрудку. Калі дамовімся с жыхарамі, то на прыкладзе аднаго дома зможам прадэманстраваць, як павінна працаваць сістэма SMART-уліку.

Роварная дарожка паміж Полацкам і Наваполацкам пацягне за сабой ўкараненне адаптыўнай сістэмы для функцыянавання светлафораў, павелічэння руху грамадскага транспарту.

Што ж тычыцца эканамічных аспектаў, то і яны не застануцца па-за ўвагай: плануецца прааналізаваць тыя донарскія, крэдытныя установы, якія б маглі выдаткаваць сродкі. Грошы патрэбныя, каб гарадскія адміністрацыі маглі скарыстаць іх на рэалізацыю тых самых інфраструктурных праектаў.

Працягнецца праца, пачатая ў 2018-м,  па стварэнні алгарытма рэалізацыі “зялёных”  закупаў. Прадугледжаны шэраг інфармацыйных мерапрыемстваў – у прыватнасці, стварэнне мабільнага дадатку-гульні, а таксама правядзенне двух нацыянальных семінараў у траўні і лістападзе.

На чый вопыт арыентуемся?

Эксперты праекту сцвярджаюць: нельга скапіраваць дакладна вопыт іншых краін. Ёсць, разам з тым, міжнародныя рэкамендацыі, якімі карыстаюцца ва ўсім свеце. Але ў кожнага города, кожнай краіны – свій шлях выпрацоўкі прынцыпаў і падыходаў у “зялёным” горадабудаўніцтве.

  • Давайце разам пашукаем менавіта беларускі шлях, – кажа Ірына Усава.

На думку кіраўніка праекта “Зялёныя гарада”,  наша “дарожная карта” у гэтым плане павінна засноўвацца на міжнародных рэкамендацыях, але рэалізоўвацца з улікам нашага менталітэту, наяўнасці мясцовай інфраструктуры. У рамках праекта жа вывучаўся ўжо вопыт Германіі, Францыі, Эстоніі, Фінляндыі, прыязджалі эксперты з Польшчы, Украіны, Расіі, нават Бразіліі, Іспаніі, Партугаліі, ЗША.  За аснову, аднак, беларусы бяруць рэкамендацыі ААН-ХАБІТАТ па развіцці гарадскіх тэрыторый.   

Крыніца фота: www.kris.by  


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Елена МОРГУНОВА, заместитель генерального директора по стандартизации и качеству продуктов питания НПЦ НАН Беларуси по продовольствию:

    – В России сегодня есть две крупные ассоциации: Масложировой союз в Москве и Балтийский пищевой союз в Калининграде. С ними плотно работаем по созданию условий безопасного ввоза на территорию наших стран масложировой продукции, контроля качества в портах. Сегодня к нам идут разные виды, фракции пальмового масла. Поэтому жесткий, строгий контроль по всем санитарным нормам – самая важная задача.

    ЦИФРА

    На площади порядка 23 тыс. га

    в Беларуси будет посеяна гречиха весной 2020 года. Как акцентирует официальный сайт Минсельхозпрода РБ, «планируемый урожай составит около 30 тыс. тонн гречихи в бункерном весе».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Под ударом коронавируса: глава Правительства Беларуси пообещал туротрасли, что «все будет хорошо»

    Премьер-министр Беларуси Сергей РУМАС обсудил проект указа о поддержке туротрасли с председателем Республиканского Союза туристический организаций (РСТО) Оксаной БИЧУН. Встреча состоялась 8 мая в офисе компании «Солвекс». На ней также присутствовали представители Министерства спорта и туризма.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)