СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Што стаіць за ўказам №399?


Новы ўказ №399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый» ад кіраўніка Беларусі... Што гэта за дакумент, і ці выратуе ён айчынныя калгасы ад хранічнай хваробы – слабай эканамічнай эфектыўнасці гаспадарання? Па просьбе тэлеканала “Белсат” сваімі меркаваннямі дзялілася і шэф-рэдактарка www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ.

Указ утрымлівае шэраг пунктаў, якія мусяць паспрыяць развіццю аграрна-прамысловага комплексу. Напрыклад, забараняецца банкрутаваць стратныя прадпрыемствы, а ўжо распачатыя працэдуры неабходна спыніць. Таксама не дазваляецца звальняць калгаснікаў, апроч кіраўніцтва. Да таго ж маёмасць неплатаздольных прадпрыемстваў можна здаваць у арэнду без дзяржаўнай рэгістрацыі і без дакументаў аб правах на нерухомасць, аддаваць зямлю пад пабудовамі ў карыстанне без правядзення аўкцыёнаў.

Іна Гармель, шэф-рэдактарка AGROLIVE.BY:

  • Пацыент амаль не дыхае, але ёсць спробы зрабіць яму нейкія рэанімацыйныя захады. Прытым яны робяцца на публіку…  З другога боку, гэта юрыдычнае і дакументальнае афармленне таго велізарнага ўплыву, які маюць чыноўнікі, дзяржава то бок, на стан справаў і кіраўніцтва галіной.

Дзяржава працягвае прытрымлівацца курса на цалкам ручное кіраванне сельскай гаспадаркай. Тое яскрава відаць і ў новым указе. Паводле яго, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА можа пераводзіць запазычанасць з аграрнага прадпрыемства на мясцовыя ўлады або на адмысловае Агенцтва кіравання актывамі праз выданне выканкамамі каштоўных папераў.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:

  • Сельскагаспадарчая вытворчасць – гэта вытворчасць, бізнес, а не сацыяльны праект. Крыніцы росту ў аграрнай сферы мусяць быць выключна ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання прыродных, матэрыяльных, фінансавых і працоўных рэсурсаў. Гэта азбука для кіраўніка. Адказваць будзеце ў першую чаргу за вынік.

А што наконт эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў сельскай гаспадарцы думаюць беларусы?

«Калі гаспадаркі з такой формай уласнасці стратныя, то гэта кажа аб тым, што дадзеная практыка не апраўдалася».

«На зямлі мусіць быць гаспадар, тады будзе вынік».

«У гэтым сегменце мае быць і дзяржаўная доля».

«Фермер на сябе будзе працаваць, будзе перажываць за гэтую прадукцыю. А гэтыя…»

Чарговая цікавая захада з указу: да чвэрці акцыяў неплатаздольных прадпрыемстваў можна будзе дарыць іх кіраўнікам. Магчыма, такім чынам спадзяюцца стымуляваць гаспадарскія пачуцці ў «чырвоных кіраўнікоў»?

Іна Гармель, шэф-рэдактарка AGROLIVE.BY:

  • Замоўчваецца і адсоўваецца ўбок галоўная праблема – прыватнай уласнасці на зямлю і сродкі вытворчасці. І звязаная з ёй праблема вольнага земляробства, жывёлагадоўлі, фермерства, якое б магло разгарнуцца на ўсю моц на тэрыторыі Беларусі. Аднак дзяржава дае ў чарговы раз сігнал: “Не, хлопчыкі і дзяўчаткі».

На сёння каля 10 адсоткаў дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваецца на падтрыманне сельскагаспадарчай вытворчасці. І змены гэтае тэндэнцыі не відаць. Магчыма, з горада і не вельмі добра бачныя праблемы вёскі ды сельскай гаспадаркі, бо назіраем мы звычайна толькі непасрэдны вынік – прадукт. Аднак з-за гучных афіцыйных прамоваў і патрабавання выніку па-здрадніцку выглядаюць велізарныя лічбы аб стратах айчыннага АПК.

Відэа: тэлеканал “Белсат”

https://belsat.eu/in-focus/chverts-aktsyyau-neplatazdolnyh-pradpryemstvau-mozhna-budze-daryts-ih-kiraunikam/?fbclid=IwAR1HwkmC7FY46e-hPYaDQrI_AxLHD_mpVx1rbamnxYj2OsWRD1Vf8QLP6ec

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Анатолий ИСАЧЕНКО, председатель Минского облисполкома:

    –Приемы граждан останутся, но подход к решению вопросов немного изменится. Мы будем стараться предупредить обращения людей и решать вопросы на местах. То есть председатели исполкомов и другие должностные лица не будут ждать, пока люди приедут, например, в сельсовет, а сами выедут на места. Они пообщаются с людьми, расскажут, что можно решить, что в ближайших планах, что будет перенесено на следующий год.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)