СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

«Пакуль аграрыя ў Беларусі проста ніхто не пачуў…”


Тэлеканал “Белсат”, адштурхоўваючыся ад нядаўняй рэплікі Аляксандра ЛУКАШЭНКІ пра тое, што маладая, перспектыўная і прыгожая «Міс Беларусь-2018» можа пакіраваць калгасам, паразважаў, а якія кадры здольныя вывесці наш аграсектар са стану хранічнай стратнасці? Сваё меркаванне на гэты конт выказала і шэф-рэдактар www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ.

Марыя ВАСІЛЕВІЧ побач з Лукашэнкам заўважаная не ўпершыню. Якая ейная функцыя – невядома. Але кіраўнік падчас візіту  ў аграгарадок Вішоў Бялыніцкага раёна, у тамтэйшы перадавы калгас “Радзіма”, не выключыў, што дзяўчына магла б стаць начале калгаса. Ці гэта – шлях да поспеху стратнай айчыннай сельскай гаспадаркі?

Дастаеўскі казаў, што прыгажосць уратуе свет. Лукашэнка кажа, што – павінна саскочыць з подыуму ды ехаць кіраваць калгасам. Гэта кіраўнік краіны пра пераможцу нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь – 2018» Марыю Васілевіч. Лукашэнка паабяцаў, што дзяўчына паедзе ўзначальваць аграхолдынг «Купалаўскае» на Шклоўшчыне.

«Я гатовая насамрэч. Праўда, у мяне двухгадовы кантракт, і пасля яго заканчэння, калі Аляксандр Рыгоравіч не пажартаваў, я гатовая прыступіць да выканання абавязкаў», – заявіла дзяўчына.

Хто кіруе калгасамі?

«Не адкрыю таямніцы, калі скажу, што ў свеце няма больш самаадданае працы, чымся праца аграрыяў», – мяркуе Аляксандр Лукашэнка. Сам ён падчас візіту ў калгас «Радзіма» патрабаваў дасведчанасці. А тым, найбольш заслужаным аграрыям, уручыў узнагароды. Узнагародаў няшмат. А гэта азначае, што кіраваць сельскаю гаспадаркаю ды дасягаць вынікаў – не такая простая справа. Агулам сельская гаспадарка ў Беларусі стратная. Хаця ў яе дзяржава інвеставала больш за $ 70 млрд, кажа эканаміст Яраслаў РАМАНЧУК.

«Гэтыя грошы асядаюць у так званых аграбаронаў, таму ў нас у такім стане гэты сектар. І, ізноў жа, замест таго, каб карміць прынамсі паў-Еўропы, мы застаемся краінай, якая прымушае сваё насельніцтва кожную сям’ю –  за харчы [пераплочваць], 200-300 долараў у год», – даводзіць сваю думку Яраслаў Раманчук.

І ўзнікае пытанне, хто гэтыя «аграбароны», што займаюць высокія пасады ды кіруюць калгасамі. Адным словам, усе, хто цягне грошы ў свае кішэні. Неаднаразова на пасады старшыняў ставіліся дзяржаўныя чыноўнікі-карупцыянеры, якіх выпускалі з турмы датэрмінова ды ссылалі ў вёску. Цяпер кіраўнік краіны кажа пра «Міс Беларусь». І гэта ў той час, калі прафесійныя кадры таксама ёсць, але…

«Калі такі талковы спецыяліст варыцца ў гэтай сістэме, то ён непазбежна сутыкаецца з тым, што павінен выконваць правілы гульні. А правілы гульні такія: да нядаўняга часу яго проста ніхто не чуў. Ад яго патрабавалася высокая ступень выканаўчай актыўнасці. Ён павінен быць выканаўцам», – адзначае шэф-рэдактар www. agrolive.by Іна Гармель.

Таму ўлады павінныя пачаць слухаць тых, хто “знізу”. Але патрэбная змена цэлай сістэмы праз шлях да прыватных гаспадарак. Лукашэнка ж пакуль хоча пераабуваць са шпілек у калгасныя боты. А тыя вельмі патрэбныя ў гаспадарцы, якая ідзе на дно.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Загадки Зеленого дома

    «Зеленый дом – так называют местные бывшую усадьбу в Быковщине Полоцкого района. Это и правда теперь – просто дом: на 13 квартир, с центральным отоплением и водой. А внутри уже все давно переделано. Об этом рассказывают нынешние жильцы…

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)