СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

«Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у Беларусі можа не перавысіць 35 ц/га – і за гэта нельга будзе папракнуць аграрыяў…”

Засушлівае гарачае надвор?е прынесла турботы вяскоўцам і аграрыям-вытворцам, канстатаваў тэлеканал Белсат. Сіноптыкі патлумачылі: такога анамальна засушлівага надвор?я на Гарадзеншчыне не было ўжо 70 гадоў. Заходнія часткі вобласці не бачылі дажджу ажно 2 месяцы. Звычайна карабельны Нёман сплытчэў да такой ступені, што ў некаторых месцах раку можна перайсці ўброд.

«Паліваем са студні, хоць там вады зусім мала. Хоць праз дзень, хоць патроху, але кожны кусцік», – распавядалі тэлевізіёншчыкам жыхары вёскі Верцялішкі.

У сюжэце, прысвечаным пагодным бедам, свой прагноз наконт будучага ўраджаю зрабіла і шэф-рэдактар www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ:

  • У гэтым годзе наўрад ці варта чакаць ураджайнасці большай за 35 цэнтнераў з гектара. Вядома, умовы не вельмі з-за надвор?я. І таму нават калі ўдасца атрымаць толькі 35, а не пад сорак га з гектара,  як было апошнія гады, то за гэта аграрыяў нельга будзе папракнуць

Некаторыя пасяўныя культуры не перажылі доўгай адсутнасці вады. Па ўсёй краіне загінула 2 адсоткі ўсіх пасеваў, яшчэ тры з паловаю – пашкоджаныя, кажуць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Тая ж бяда і ў лясах.  Ва ўсёй вобласці быў усталяваны найвышэйшы, пяты, узровень пажарнай небяспекі. Уваход у лес строга забаронены, але і хадзіць туды – няма сэнсу.

  • Грыбоў не будзе, калі такая спякота... Ягада такая дробная ў лясах, што немагчыма яе збіраць, – паскардзілася жыхарка вёскі Верцялішкі.

Як паведамляла радыё «Свабода», у цэрквах і касцёлах Беларусі нават праходзілі малебны за дождж. Невядома, ці то вера, ці то нешта яшчэ, але ўжо з пятніцы, 22 чэрвеня, на большасці тэрыторыі рэспублікі пайшоў дождж, які доўжыўся цягам выходных, з невялікімі перапынкамі…

Відэа: сюжэт Ігара КУЛЕЯ, «Белсат»


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)