СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Спёка-2018 пакіне беларусаў без уласнай харчовай бяспекі?


Працяглая спёка – прыемнасць для адпачынку. Але праблема для сельскае гаспадаркі. Белгідрамет інфармуе пра сухасць глебы і пагрозу для сёлетняга ўраджаю. Ад заўтра (14 чэрвеня) маюць пайсці дажджы, але ці яны ўратуюць ад таго, што ўжо страчана?

Сонца садзіцца – усе і ўсё адпачывае ад спякоты дня. А для сельскае гаспадаркі стаіць пытанне, быць ці не быць ураджаю.

«На пасевах зерневых каласавых культураў назіраецца пажаўценне, скручванне і засыханне лістоў, пажаўценне каласаносных лускаў. У зерневых культураў, траваў, лёну, што апынуліся пад найбольшым уплывам засухі, засыхаюць сцябліны», – паведамляе Белгідрамет.

Найгоршая сітуацыя на Гомельшчыне. Аднак спёка дабіраецца і ў іншыя рэгіёны, пра што добра ведаюць усе, хто працуе на зямлі.

«У мяне азімая пшаніца. Зямля дрэнная, на пяску – ужо згарэла. То бок ураджаю такога, як летась, не будзе».

«Дзе палі, дзе пяскі, на горах гэта праблема, а ў нас вось пакуль расце»

«Усё сохне, трускаўкі пагарэлі, цыбуля сохне, часнык таксама. Пальеш, трэба паліваць – яно насычаецца на сантыметры два, больш не».

«Цяпер самы асноўны час, калі наліваецца колас, а ён амаль не можа наліцца. Такая сітуацыя. Так што хлеб будзе вельмі дарагі. Нам трэба да гэтага рыхтавацца», – кажуць гандляры.

Дажджы, паводле прагнозаў, павінныя пайсці, але глеба моцна высахла і патрабуе шмат вільгаці. Да таго ж, ці гвалтоўныя навальніцы не наробяць новых стратаў? Праблема не новая, але на дзяржаўным узроўні не шукаюць развязання праз вывядзенне прыстасаваных кліматычна гатункаў. Таму надвор’е – дадатковая праблема для і без таго праблемнай сельскай гаспадаркі. Тады як тое, што ўдаецца атрымаць з зямлі, шмат для каго сёння – адзіная магчымасць пракарміцца.

 

«Спёка гэтая на цяперашні момант – вельмі недарэчная, яна вельмі трывожыць аграрыяў. Ці трывожыць нашую ўладу «зверху»? Ну, пакуль нічога не чуваць», – кажа шэф-рэдактар www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ.

На дзяржаўным жа ўзроўні сельская гаспадарка перадусім – палітычны праект, пра што казаў кіраўнік краіны яшчэ 20 гадоў таму.

«Гэта цэнтральная дзяржаўная, калі хочаце, палітычная структура ў вёсцы. Калі не будзе калгасу ці саўгасу, дзяржава не здолее эфектыўна праводзіць сваю палітыку ў вёсцы», – так казаў Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка.

І дзяржава гне сваю палітыку.

Афіцыйна летась у сельскай гаспадарцы краіны працавалі 258 тысяч чалавек.  Мелася ў галіне больш за 41 000 трактароў, амаль 10 000 камбайнаў; налічвалася больш за 4 мільёны галоў буйной рагатай жывёлы, 44 мільёны галоў птушкі, блізу 3 мільёнаў галоў свіней.

Ізноў жа – афіцыйна – прадалі прадукцыі на амаль 2 мільярды долараў. Пры гэтым эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што летась чыстыя прыбыткі сельскай гаспадаркі склалі 384 мільёны долараў, а кампенсацыя пазыкаў дзяржаваю ў галіне перавысіла прыбыткі амаль удвая.

«Калі 65 % даданае вартасці – гэта дапамога дзяржавы, гэта абсалютна ненармальная сітуацыя. У дзесяць раз больш дзяржава ў Беларусі дапамагае саўгасу свайму, чым, напрыклад, у Еўразвязе», – распавядае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Да эканамічна-арганізацыйных праблемаў сёлета дадаюцца яшчэ і звязаныя з надворʼем. Таму танней для нас, спажыўцоў, ежа ізноў не будзе абыходзіцца.

Відэа: тэлеканал Белсат


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Вадим МАХАНЬКО, генеральный директор НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству:

– В перспективе с нашей помощью в республике будет осуществлен переход всех промышленных картофелеводческих хозяйств на использование междурядьев в 90 см (вместо превалирующих нынче 75 см). Зачем это делать? В гребень при 75-сантиметровом междурядьи «помещается» урожайность на уровне 40 т/га. Если урожай выше 50 т/га, то объема гребня уже не хватает, чтобы защитить клубни, например, от болезней, есть и другие нюансы. А вот при наличии междурядья в 90 см гребень выполнит эти функции гораздо эффективнее…

ЦИФРА

На 0,5% увеличилось

в январе 2024 года производство сельскохозяйственной продукции в Евразийском экономическом союзе в хозяйствах всех категорий по сравнению с январем 2023 года. Об сообщается в экспресс-информации ЕЭК, которую приводит телеграмм-канал БелСелХоз.

ГЛАС(З) НАРОДА

Васильки разместить – не проблема…

В Витебской области реализуется туристический проект «Васильковый край». Он объединит более 300 ключевых туристических объектов региона.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)