СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Карупцыя ў сельскай гаспадарцы Беларусі: у чым яе вытокі?


Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правёў маштабны маніторынг сельскай гаспадаркі, падчас якога выявіў цэлы шэраг карупцыйных схем. Куды сыходзяць дзяржаўныя сродкі? І чаму не працуюць антыкарупцыйныя захады ўладаў?

49 крымінальных справаў – такі вынік праверак дзяржкантролем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Выходзіць, беларускі аграпрамысловы комплекс – “прытулак” для карупцыянераў?

Паводле слоў прадстаўнікоў Камітэту дзяржаўнага кантролю, у адным раёне калгаснікі закапалі ў зямлю тры тысячы тон даламітавай мукі – ажно на 50 тысяч долараў. У другім – кантралёры знайшлі 60 тон зляжалых няўлічаных мінеральных угнаенняў. Багата жывем!

 «Сістэма, пры якой выканаўца не з’яўляецца гаспадаром ды не адказвае ўсур’ёз за атрыманы вынік і за плады сваёй працы… Калі ім кіруюць, калі яму дыктуюць, што рабіць, колькі сеяць, колькі надаіць. Зразумела, што чалавек пачынае дэградаваць у гэтай сістэме», – кажа галоўная рэдактарка AGROLIVE.BY Іна ГАРМЕЛЬ.

Эксперты зазначаюць, што менавіта наўпроставае дзяржаўнае кіраванне – прычына высокага ўзроўню карупцыі ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Калі кіраўніцтва на месцах атрымлівае невыканальныя заданні, яно пачынае імітаваць адпаведную дзейнасць. У выніку страты нясуць і гаспадарка, і дзяржаўны бюджэт.

«У нашай краіне не павінна быць месца карупцыі! Барацьба з ёй на ўсіх узроўнях была і будзе самай рашучай ды празрыстай!» – заяўляў Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Але ці сапраўды гэтая барацьба – настолькі рашучая? І ці бачаць яе вынікі звычайныя беларусы?

Жыхары Менску кажуць:

«Гэта як бізун і пернік для чыноўнікаў. З аднаго боку, ты даеш ім дзялянку: вось тут карміцеся. З другога – гэта кручок. Калі ты накасячыў, цябе за шкірку – і за краты».

«Усё, што перанятае ад Савецкага Саюзу, усё самае лепшае ў двукоссі, гэта ў нас расцвітае і расцвітаць будзе яшчэ вельмі доўга».

«Яна, па-мойму, паўсюль – гэтая карупцыя. Гледзячы па ўсім, барацьба ўвогуле не вядзецца, а чыста на словах і не больш за тое».

«У нас кожны, хто мае ўладу, стараецца цягнуць сабе грошы».

У той жа момант пытанне карупцыі ў аграпрамысловым комплексе часта звязваюць з кадравай праблемай – кіраваць калгасамі адпраўляюць чыноўнікаў, якія раней ужо праштрафіліся перад уладамі і, такім чынам, «адпрацоўваюць пакаранне».

 «Гэта не пытанне кадравага пад?ёму, кадравага ўмацавання вёскі. Не гэтыя людзі павінныя яе ўмацоўваць… Назіраецца такая карціна, што больш за 50 адсоткаў дыпламаваных аграрыяў проста сыходзяць з галіны, бо працаваць немагчыма па-ранейшаму», – кажа Іна Гармель.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю мяркуюць, што рэзананс ад крымінальных справаў «павінен шмат каго навучыць». Але каго вучыць, калі ўзровень кадраў штогод толькі падае, а аб’ём дзяржаўных датацый расце?

Відэа: Белсат


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Стоит вопрос: надо ли сегодня Беларуси производить значительно больше сельхозпродукции, чем сейчас? Мы не будем форсировать это, потому что продать тяжело. Вы видите, как мы пробиваемся на китайский рынок, диверсифицируем продажи продовольствия по всему миру, чтобы не зависеть от одного российского рынка. Мы идем во все точки для того, чтобы продать то, что мы сегодня производим с избытком…

    ЦИФРА

    1,15 млн т зерна вместе с кукурузой (при плане 1,5 млн т)

    получили аграрии Гродненщины по итогам 2018 года. Об этом сообщил губернатор региона Владимир КРАВЦОВ, докладывая Президенту Александру ЛУКАШЕНКО во время визита последнего в Гродно в октябре.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Белорусские фермеры не готовы работать с торговыми сетями, но покупатели будут искать органик продукты в гипермаркетах

    Только 43,2 процента белорусов осведомлены, что такое органические продукты и чем они отличаются от обычных. Основная часть информированных покупателей, в первую очередь, будет искать такую еду на полках гипермаркетов. И лишь 10% – заказывать на интернет-сайтах. Такие любопытные данные получены в ходе социологического исследования, которое провели в текущем году, по заказу Центра экологических решений (ЦЭР), специалисты Информационно-аналитического центра при Президенте Республики Беларусь. www.agrolive.by побывал на презентации результатов, организованной в Минске.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)