СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Іна ГАРМЕЛЬ, шэф-рэдактар www.agrolive.by: «Нават вялікая колькасць талковых спецыялістаў не зможа вырашыць праблему стратнасці беларускага АПК…”

Паводле загаду міністра адукацыі Беларусі Ігара КАРПЕНКІ, з наступнага года ў некаторых беларускіх школах створаць агракласы. Што хаваецца за новаю ініцыятывай – кузня кадраў ці крыніца бясплатнай працоўнай сілы?

«Гэта можа дазволіць адміністрацыям школ па законе браць гэтых дзяцей і адпраўляць на палі. І калі будуць адбывацца такія трагедыі, як была гады два таму ў Маладзечанскім раёне, то будзе вельмі цяжка даказаць, што адміністрацыя там нешта не дагледзела, таму што «ну, у іх жа аграклас, яны і павінны дзяцей выводзіць на палі, каб яны ўмелі збіраць бульбу і гэтак далей!», – упэўнена Іна ГАРМЕЛЬ, галоўная рэдактарка  www. agrolive.by.

У дадатак да агракласаў міністр Карпенка прапануе стварыць адмысловыя школы на базе найбольш паспяховых аграпрамысловых прадпрыемстваў, дзе студэнты галіновых навучальных установаў маглі б праходзіць практыку.

Ініцыятыва Мінадукацыі –  адказ на крытыку Лукашэнкі?

«Шчыра скажу, у нас пакуль слаба вядзецца праца ў фінансавым аздараўленні сельгасарганізацыяў: колькасць стратных скарачаецца занадта павольнымі тэмпамі. У канцы года дакладзяце вынікі. Пакуль іх я не бачу. Вы, напэўна, думаеце, што я пра гэта забыўся. Сельскагаспадарчая вытворчасць – гэта вытворчасць, бізнес, а не сацыяльны праект. Адказваць будзеце ў першую чаргу за вынік», – абурыўся нядаўна кіраўнік Беларусі.

Хоць пытанне кадраў адыгрывае вялікую ролю, гэта – не адзіная сфера, якая патрабуе ўвагі. Тым больш, што выніку працы агракласаў трэба будзе чакаць як мінімум 5 гадоў. Каб ацаніць хоць бы той адсотак выпускнікоў, якія працягнуць навучанне ў аграрных ВНУ, а затым застануцца працаваць паводле спецыяльнасці.

«Нават калі мы зараз насыцім наш аграсектар вялікай колькасцю талковых работнікаў, яны насамрэч мала што здольныя паправіць. І стратнасць аграсектару – гэта галоўнае пытанне, якое нават вялікая колькасць прафесіяналаў не здольная вырашыць. Я жартую, што той, хто здолее вырашыць пытанне стратнасці беларускага АПК, зможа прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію», – даводзіць Іна Гармель.

Пакуль кіраўніцтва краіны займаецца прывядзеннем у жыццё новых праектаў, асноўная праблема беларускага аграпрамысловага сектару заключаецца ў самой сістэме татальнага дзяржаўнага кіравання. А размовы пра «вёску будучыні», якія вядуцца чыноўнікамі, пакуль больш нагадваюць анекдот.

 

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Елена СЕЛЕВИЧ, первый заместитель председателя Новогрудского райисполкома:

    – Энергосбережению в городе и районе – часть стратегии устойчивого развития, которую начали реализовывать с 2013 года. Тогда Новогрудок, кстати, вторым из городов Беларуси, подписал европейскую инициативу «Соглашение мэров».

    ЦИФРА

    С 83 до 2,7 тыс. особей за последние 3 года

    уменьшилась, по данным Минлесхоза, популяция дикого кабана в Беларуси.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    О ситуации в ООО «Мётча-Агро»: губернатор может объяснить, «но это надо?»

    Во время февральской пресс-конференции председателя Миноблисполкома Анатолия ИСАЧЕНКО в Жодино прозвучал вопрос о дальнейшей судьбе сельскохозяйственного предприятия ООО «Мётча-Агро» в Борисовском районе.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)