СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Напрыканцы 2016-га абвастрыліся харчовыя спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй


Пасля таго, як у пачатку снежня 2016-га Аляксандр ЛУКАШЭНКА заўважыў у дачыненні да кіраўніка «Рассельгаснагляду» Сяргея ДАНКВЕРТА, што у таго «кавалак мяса з Беларусі ў роце колам становіцца», распачаўся чарговы этап “харчовай вайны” паміж дзвюма краінамі. І вось ужо два дзесяткі беларускіх прадпрыемстваў атрымліваюць забарону на экспарт сваёй прадукцыі ў Расію. А “ваюючыя бакі” абменьваюцца ідэалагічнымі “стрэламі” у СМІ. www.agrolive.by адсочвае сітуацыю, як заўсёды, з розных пунктаў гледжання…

Якая ж афіцыйная пазіцыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ?«У нас ёсць адказ Еўразійскай эканамічнай камісіі, у якім гаворыцца пра тое, што тут на самой справе перадузятае стаўленне «Рассельгаснагляду» да беларускай прадукцыі», – заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар БРЫЛО ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле слоў памочніка кіраўніка «Рассельгаснагляду» Аляксея АЛЯКСЕЕНКІ, у Беларусі пачалася кампанія па дыскрэдытацыі ягонага ведамства, паведамляе «Rambler news service».

«Атрыманая адмашка па дыскрэдытацыі «Рассельгаснагляду» мае на мэце, каб уся прадукцыя прымалася безумоўна пад гарантыі пастаўшчыка. Насамрэч “плынь” прадукцыі з Беларусі вельмі рэзка ўзрасла, а мы такое заўважалі і заўважаем. І па іншых напрамках – таксама: калі ўзрастае “плынь” тавараў, заўсёды падае якасць і пагаршаецца кантроль якасці», – заявіў А. Аляксеенка.

«Мы гатовы весці дыялог па любой неадпаведнасці, калі яна на самой справе існуе», – падкрэсліў адзін з кіраўнікоў беларускага Мінсельгасхарчу.

Як выказаўся дырэктар Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага кантролю Мінсельгасхарчу РБ Аляксандр КУЦКО, склалася негатыўная практыка, калі на мяжы Расейскай Федэрацыі і Беларусі дзеяць пункты, на якіх з боку «Рассельгаснагляду» ў дачыненні да беларускай прадукцыі ажыццяўляецца татальны кантроль.

«Практычна кожная машына ўскрываецца, ажыццяўляецца дагляд, маюць месца выпадкі выгрузкі тавараў на вуліцу, адбіраюцца пробы для правядзення далейшых лабараторных даследаванняў», – паведаміў А.Куцко. Ён лічыць: гэта супярэчыць нормам, закладзеным у дамове аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир ЛОГИНОВ, главный научный сотрудник Института природопользования НАН Беларуси, академик:

    – Иногда человек преувеличивает свою роль в изменении климата. Как раз естественные факторы, а, точнее Мировой океан через водяной пар, может, к примеру, модулировать температуру. Влиять на нее таким образом. И тут уже мы не при чем. Это естественный фактор изменения климата. Так было и так будет.

    ЦИФРА

    50-70%

    составляет достоверность прогноза погоды от Белгидрометцентра. Такие данные озвучил Александр Лукашенко 11 мая, во время очередного дня назначений. Он поручил Администрации Президента разобраться с работой синоптиков.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Дохнут свиньи, сдохнет комплекс, а нам потом на что жить?»

    «Они не едят по четыре дня, вообще. Только подойдешь — визжат как резаные и стучат зубами, а потом -- ложатся и тихо умирают. Невозможно смотреть на это», -- вздыхают работники ОАО «Селекционно-гибридный центр «Заречье» Рогачевского района.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)