СЕЛЬСКИЕ ВЕСТИ

Іна ГАРМЕЛЬ: “Фермеры мабільныя, спрабуюць нават такія цяжкія падгаліны АПК, як жывёлагадоўля…”


Тэлеканал “Белсат”напрыканцы ліпеня 2016 года, распавядаючы пра паездку Прэзідэнта РБ Аляксандра ЛУКАШЭНКІ ў Лагойскі раён, звярнуўся да параўнальнага аналізу вынікаў працы прыватнікаў і буйных дзяржаўных сельгаспрадпрыемставаў.

Па меркаванні вядомага беларускага эксперта Аляксандра ЯРАШУКА, зараз “ледзь не дзве траціны калгасаў і саўгасаў стратныя на Беларусі, аднак яны працягваюць працаваць”. І, наадварот, згодна з афіцыйнай статыстыкай, летась 90% беларускіх фермераў-прыватнікаў аказаліся з прыбыткам.

Чаму так адбываецца? Галоўны рэдактар www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ таксама выказала сваё меркаванне ў сюжэце на гэту тэму: “Яны, фермеры, спрабуюць нейкія новыя формы вядзення гаспадаркі, яны мабільныя, стараюцца асвойваць нават такія цяжкія падгаліны АПК, як жывёлагадоўля…

І вось канкрэтны прыклад. Фермер Аляксандр ШЫЛОВІЧ з вёскі Агароднікі, што на Случчыне, раней меў добрую капейку на ўласна вырашчанай бульбе, якой гандляваў на сталічных “Ждановічах”. Але з наступленнем крызісу, каб утрымацца на падаючым рынку і не прагарэць, прыватнік зменшыў свой бульбяны палетак да 1 га. Дзяржаўным жа прадпрыемствам, каб пайсці на такі крок, трэба запасацца цярпеннем. Бо спатрэбяцца многія месяцы (!) узгадненняў. Без выразна  акрэсленай надзеі на поспех, што робіць такую задачу амаль невырашальнай.

На думку адмыслоўцаў, якую агучыў “Белсат”, адсутнасць эканамічнай гнуткасці пры адначасовым змяншэнні дзярждатацый – ледзь не галоўныя прычыны заняпаду многіх буйных прадзяржаўных гаспадарак. Дарэчы,па словах таго ж фермера Шыловіча, у Агародніках такая структура амаль развалілася, бо “у вёсцы засталіся амаль адны пенсіянеры, брыгады паляводчыя расфарміравалі, праца ёсць толькі для некалькіх механізатараў”.    


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир НОВИЦКИЙ, глава ФХ «Новицких» Лунинецкого района:

    – Почему сегодня в Беларусі колхозы попросту раздеты? Они много зарабатывают, но получается, что для мясокомбинатов выступают спонсорами. Цена закупки не соответствует себестоимости. Не говоря уже, чтоб получить прибыль. Моя задача – разобраться и поставить всё на своё место. Если кто-то думает, что меня будет учить – так не пойдёт...

    ЦИФРА

    130 лизинговых компаний

    на сегодня входят в реестр Национального банка РБ.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    В деревне, где оставалось пять жителей, – теперь 100 домов

    В последние годы все больше череповчан, желая сбежать от городской суеты, поглядывают в сторону деревни. Почему? Мы постарались узнать на конкретном примере. «Голос…» побеседовал с жителями уютной маленькой деревеньки Юрьевец, что в 7 км от города. Итак, как же череповчане изменили ее жизнь?

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)