
СКАЗАНО!
Анна ЭНГЕЛЬКІНГ, польскі этнограф, аўтар манаграфіі “Калгаснікі”:
-- Цяпер у Беларусі -- вельмі развітая мода на рэканструяванае панскага боку тоеснасці – палацы, сядзібы, замкі… Але гэта далёка не ўсё. Гледзячы на сучасную Беларусь, прыслухоўваючыся да меркаванняў, якія там гучаць, увесь час чую таго пост-пан-селяніна. Так, нібыта ўвесь час беларусы саромеліся вёскі? Але гэта не тое, чаго трэба саромецца. Гэта тое, чым трэба ганарыцца!
Я не ведаю, ці яшчэ ў Еўропе засталася краіна, акрамя Беларусі, якая мае ў людскіх галовах настолькі захаваную, поўную годнасці, культуру вёскі. Хаця… Можа, я трошку ідэалізую?..
Але мала дзе сустрэла яшчэ столькі разумных і добрых, вартых шанавання людзей, як менавіта ў беларускіх вёсках. Людзей, якіх ўспрымаю як носьбітаў фундаментальных вартасцяў для беларускай тоеснасці.