
СКАЗАНО!
Пятро КАСЬНЕРЫК, жыхар вёскі Пераносіны Баранавіцкага раёна:
-- Глядзiце, што мы зараз маем. Валодаючы гiганцкiмi масiвамi ўгоддзяў у розных, у тым лiку, самых спрыяльных раёнах, маючы багатыя традыцыi хлебаробства, беларуская вёска марнее ўвачавiдкi. I гэта бачаць легіёны чыноўнiкаў, ЛЖЭНАВУКОЎЦАЎ, для якiх зямля – гэта ўлада, бязбеднае iснаванне. Аддаць зямлю сапраўдным гаспадарам яе – значыць, наблiзiць свій палітычны крах. Вось i ўчапiлася гэта баявая раць за зямлю, прыкрываючыся iнтэрэсамi людзей i клопатамi аб iх.
Я так разумею: накарміць народ можна, толькі адрадзіўшы селяніна-працаўніка. Ён павінен адчуць сябе гаспадаром, творцам. А ён стане такім, калі яму волю, свабоду дзеянняў даць. Калі не панукваць, не павучаць, як араць, што сеяць, не стаяць над душой з чарговым указаннем!
…Большасць нас са школьнай парты засвоілі, што найвышэйшым нашым дасягненнем у сельскай гаспадарцы з'яўляюцца калгасы. Прыярытэт калгаснай ідэі стаў афіцыйнай догмай. Вядома, сёння не ўсім проста “задушыць” у сваёй свядомасці гэтую догму… Куды лягчэй пераканаць сябе ў тым, што раздача зямлі -- гэта “РЭСТАЎРАЦЫЯ ДРОБНАБУРЖУАЗНАГА ЎКЛАДУ НА ВЁСЦЫ”, а ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ сельскія гаспадаркі базіруюцца “ТОЛЬКІ НА АСАБІСТАЙ ПРАЦЫ”.
(Прапіснымі літарамі вылучана тое, на чым асабліва пажадаў акцэнтаваць менавіта сам аўтар выказвання – Заўвага AGROLIVE.by).