
СКАЗАНО!
Аляксей АЎЧЫННІКАЎ, журналіст інтэрнэт-рэсурса «Зялёны партал»:

– Менавіта ўплыў ваенных дзеянняў на стан навакольнага асяроддзя для мяне стаў новай, але адной з асноўных тэм зараз. Пра яе неабходна гаварыць, бо тут пагроза не толькі рэгіянальнай экалагічнай бяспецы, але, на мой погляд, сусветнай. Асабліва гэта тычыцца сітуацыі з АЭС.
Напрыклад, Расія заяўляла аб магчымасці выходзіць з Парыжскіх пагадненняў па клімаце, якое прадугледжвае скарачэнне выкідаў парніковых газаў. У выніку сусветная кліматычная палітыка можа перастаць існаваць, што паставіць пад сумненне магчымасць адаптацыі сусветнага грамадства да змены клімату і прадухілення наступстваў змены клімата. Такую глабальную экалагічную праблему неабходна вырашаць усім разам. Але пра гэтыя праблемы журналісты зараз не так шмат гавораць, многія людзі проста не ведаюць пра такі аспект вайны.
Негатыўнае ўздзеянне вайны на навакольнае асяроддзе відавочна ў выпадку лясных пажараў, выкідаў ад бамбёжак нафтаперапрацоўчых заводаў і газаправодаў альбо разбурэнняў водаправодных і каналізацыйных ачышчальных збудаванняў. Аднак наступствы вайны выходзяць далёка за межы баявых дзеянняў і наўпрост адбіваюцца на экалогіі і эканоміцы суседніх краін і глабальнай экасістэме.
Крыніца фота: https://bajby.one/