СКАЗАНО!

Станіслаў ЮРЭЦКІ, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі:


– Цікавым вынікам палявога сезона 2021 года для мяне з’яўляюцца археалагічныя адкрыцці, зробленыя падчас ўласных даследаванняў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. У выніку вывучэння ўжо вядомых помнікаў археалогіі стала магчымым выявіць новыя матэрыялы. У першую чаргу гэта тычыцца гарадзішча каля вёскі Саннікі. Раней дадзены помнік інтэрпрэтаваўся як гарадзішча-свяцілішча. Аднак зараз паблізу ад яго нам пашанцавала выявіць значны па сваіх памерах могільнік. Папярэднія вынікі ўжо праведзеных прац дазваляюць казаць аб адкрыцці пахаванняў XIV–XVI стст. – перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

Палявыя даследаванні дадзенага могільніка ў гэтым годзе будуць  працягвацца. Выяўленыя матэрыялы дазваляюць вызначыць храналогію зафіксаваных аб’ектаў, інтэрпрэтаваць пахавальны абрад, што з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння гісторыка-культурных працэсаў у дадзеным рэгіёне Панямоння. Адзначым таксама, што ўдзел у згаданых работах прымалі настаўнікі і вучні школьнага лагера «Юны археолаг», які арганізаваны на базе Гімназіі № 1 г. Дзятлава.

 

ДАРЭЧЫ

 

           Знойдзены фрагмент рымскай манеты

Адным з важных накірункаў даследаванняў у айчыннай археалогіі традыцыйна з’яўляецца вывучэнне пахавальных помнікаў эпохі Сярэднявечча, у першую чаргу – курганных могільнікаў славян і балтаў. У ліпені 2021 года археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам Мікалай ПЛАВІНСКАГА, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі і магістра гістарычных навук, навуковай супрацоўніцы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Вікторыі МАКОЎСКАЙ працягнула вывучэнне курганных могільнікаў крывічоў у Верхнім Павіллі.

Гэтым годам даследаванні праходзілі ў Вілейскім раёне. Раскопкі праводзіліся адразу на тэрыторыі двух помнікаў – археалагічнага комплекса Гуры на беразе ракі Сэрвач (кіраўнік – М.  Плавінскі) і могільніка Камена на беразе Віліі (кіраўнік – В. Макоўская).

Комплекс археалагічных помнікаў Гуры складаецца з паселішча І–VII стагоддязў н.э. і курганнага могільніка з пахаваннямі па абрадзе крэмацыі канца І тысячагоддзя. На жаль, у гэтым годзе новых пахаванняў выяўлена не было (прадказаць магчымыя вынікі археалагічных даследаванняў немагчыма), аднак у працэсе раскопак была сабраная прадстаўнічая калекцыя артэфактаў – пацеркі, фібула, фрагмент рымскай манеты, якая дазваляе ўдакладніць храналогію старжытнасцяў Верхняга Павілля І тысячагоддзя н.э.

А вось у выніку даследаванняў у Камена было выяўлена дзіцячае пахаванне ХІ–ХІІ стагоддзяў з дастаткова прадстаўнічым інвентаром.

На гэтым даследаванні у гэтым годзе не скончыліся. Археолагі Інстытута гісторыі ў сярэдзіне жніўня заняліся раскопкамі курганнага могільніка Ахрэмаўцы ў Браслаўскім раёне. Пры жаданні кожны зацікаўлены ў сярэднявечнай гісторыі нашай Радзімы мог далучыцца да працы археолагаў у якасці валанцёра.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр КОЗОРЕЗ, начальник отдела охотничьего хозяйства Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь:

    – В своей деятельности пытаемся найти разумный баланс между развитием туризма и природоохранной деятельностью. Пока те же экотропы у нас созданы не в каждом лесхозе, но есть довольно раскрученные, хорошо посещаемые. Из крайних появившихся – отмечу такую тропу в Копыльском районе. Важно, чтобы подобные объекты были под постоянной опекой и приглядом со стороны энтузиастов из лесхозов…

    ЦИФРА

    На более чем Br280 млн сельхозпродукции

    закупили за январь-июль белорусские кооператоры. Об этом сообщила сегодня на пресс-конференции В БЕЛТА начальник управления заготовок Белкоопсоюза Оксана СКИНДЕР.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Апошні званок у… верасні: у Камянецкім раёне больш няма адзінай школы з беларускай мовай навучання

    Змаганне за яе цягнулася больш за два гады. Каб захаваць Амельянецкую школу (на здымку), месцічы сабралі больш за тысячу подпісаў пад адмысловай петыцыяй, зваротам да кіраўніцтва мясцовага райвыканкама, піша @belsat (тэкст звароту гл. ніжэй). Але ўсё ж школу, якая працавала больш за 40 гадоў, сёлета зачынілі.?

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)