ГЛАС(З) НАРОДА

Страсці па кабану: як АЧС абвастрыла кадравую праблему ў асобна ўзятым сельгаспрадпрыемстве


Прыйшла пара і нам вырашыць, што для краіны будзе лепш: дзікія свінні для палявання ці тыя, што ў хлявах, на фермах — для харчавання. У карпункт «Сельскай газеты» звярнуўся жыхар Глыбоцкага раёна Пётр М. Расказаў, што купіў на рынку парсючка. Той ахвотна есць, добра прыбаўляе ў вазе. Але гаспадара не пакідае трывога з-за афрыканскай чумы, якая «хадзіла» па свіннях летась у некаторых рэгіёнах і аб якой пісала і наша газета. Як не дапусціць гэтай бяды?

Пытанне Пётр падняў даволі надзённае. Сапраўды, у мінулым годзе, каб абараніць ад АЧС (афрыканская чума свіней) свінагадоўчыя комплексы, была праведзена пры-мусовая акцыя: у пяцікіламетровай зоне вакол іх ліквідавалі ўсіх начыста свіней у падсобных гаспадарках насельніцтва. Гэта быў, вядома, адчувальны ўдар, хаця ўрон  дзяржава і кампенсавала.

Аляксандр Маркевіч, дырэктар КУП СГП «Гарадзец» Шаркаўшчынскага раёна, дзе ёсць якраз вялікі свінагадоўчы комплекс, паведаміў, што ўсталяванне пяцікіламетровай зоны вакол яго паўплывала нават на змяншэнне рабочай сілы ў гаспадарцы.

— Людзі гадавалі свіней з разлікам на іх продаж. Бралі крэдыты, маючы намер расплаціцца з даходу ад падсобнай гаспадаркі. Калі ж яе звялі, то і плаціць не стала чым. Некаторыя спецыялісты, і даволі неблагія, падаліся на заробкі ў іншыя мясціны. Мы ніколі не адчувалі недахопу механізатараў, а зараз — ёсць праблема.

Але ж ад свіней пазбаўляліся не толькі ў пяцікіламетровай зоне. Ліквідавалі іх і ў вёсках, дзе ўзнікалі хоць невялікія астраўкі АЧС.

Першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама  Уладзімір Машэра расказаў, што праведзена  вялікая работа,  дзякуючы якой удалося захаваць грамадскае пагалоўе свіней.  А вось у падсобных гаспадарках рызыка ўзнікнення АЧС застаецца. І гэта ў большасці выпадкаў здараецца ў першую чаргу ад неасцярожнасці самога насельніцтва.

— У Віцебскай вобласці як пачалося летась? — нагадаў ён. — Пакуль ў лесе нічога не было, не было і АЧС. А як толькі пайшлі ягады, грыбы — з’явілася і афрыканская чума. Атрымліваецца ўсё проста: вірусная інфекцыя перадаецца кантактным шляхам.  У хворага дзікага кабана цячэ сліна і трапляе на знешняе асяроддзе, на тую ж сцяжынку, па якой ходзяць і людзі. І чалавек, нічога не падазраючы, прыносіць з лесу на сваіх ботах вірус, а затым заражае ім сваіх свіней.

— Якое ж выйсце? Не хадзіць у лес?

— Сапраўды, найлепш устрымацца. А калі ўжо пабываў там, то змяні і прадэзынфіцыруй абутак. Патрэбна самая жорсткая прафілактыка! У той жа вясковай краме перад уваходам абавязкова павінна ляжаць дэзынфіцыруючая падушка.

Вядома, у такой сітуацыі шмат чаго залежыць ад спрытнасці мясцовых органаў улады. І ў першую чаргу  — дэпутатаў сельскіх Саветаў, старэйшын. Каму, як не ім, вядома, хто часта наведваецца ў лес і якія прымае меры перасцярогі. Ды і самі жыхары не павінны стаяць ўбаку. Адзін чалавек сваім неабдуманым крокам можа «пакараць» усю вёску. Мо, ён і не мае сваёй падсобнай гаспадаркі, а заглянуў па дарозе з лесу да суседа пахваліцца здабыткам, а заадно «ўзнагародзіў» АЧС.  Вядома,  калі выяўлены хоць адзін выпадак інфекцыі, то ідзе пад нож усё свіное пагалоўе вёскі.

— Увогуле, АЧС — малавывучаная хвароба,  але поўнасцю даказана, што дзік — прамая крыніца небяспечнай інфекцыі, — падвёў вынік Уладзімір Машэра.—Таму дзікіх свіней  трэба вынішчыць максімальна. Альтэрнатывы няма: або дзікі, або прыватнае і грамадскае пагалоўе свіней!

Старшыня   Глыбоцкай раённай арганізацыйнай структуры  таварыства паляўнічых і рыбаловаў Анатоль Козел паведаміў, што паляванне на дзікоў вядзецца ва ўзмоцненым рэжыме: адны людзі ноччу адпачываюць, другія выходзяць у дазор. І гэтак — па чарзе. Асноўная нагрузка кладзецца на штатных работнікаў, егераў. Прымяняюцца пераносныя вышкі, спецыяльная зброя з аптычным прыцэлам  і прыборам начнога бачання. Дапамагаюць і радавыя члены таварыства. Іх амаль чатыры сотні чалавек.

Але, як агаварыўся Анатоль Козел, гэта — справа добраахвотная,  і нікога прымусіць ён не можа, бо ў людзей жа ёсць і работа, а як працаваць пасля бяссоннай ночы? Таму выказваюць жаданне, напрыклад, тыя паляўнічыя, якія хочуць выпрабаваць навейшую зброю і маюць спартыўны інтарэс.

Хаця ёсць тут і другі бок медаля. Да  снежня мінулага года можна было браць ліцэнзію-дазвол на адстрэл дзіка. Каштавала яна даволі танна: ад 150 да 400 тысяч  рублёў, у залежнасці ад узросту жывёліны. Фактычна паляўнічы мог забяспечыць сябе і сям’ю танным мясам на некалькі месяцаў. Пачынаючы са снежня ўсе дабытыя дзікі падлягаюць утылізацыі. Непасрэдна таварыству з бюджэту выплачваецца  кошт дзіка, пуцёўка, кампенсацыя за гаручае. Набягае  дзесьці ў сярэднім каля паўмільёна рублёў.

Няўжо нельга таго ж самага дзіка паляўнічаму  забраць сабе, калі жывёліна здаровая? Аказваецца, каб зрабіць аналіз на АЧС, дзіка трэба везці  ажно ў Віцебск. І каштуе гэты аналіз  паўтара мільёна рублёў. Як кажуць, аўчынка вырабу не варта. А чаму б не рабіць гэты аналіз бясплатна, як, згодна  інфармацыі Анатоля Козела, паступаюць нашы суседзі-прыбалты? Там, пасля аналізу на АЧС, паляўнічы можа ўзяць сабе здабычу, а калі адмаўляецца, то яму выплачваецца адпаведнае ўзнагароджанне.

Летась у раённай гаспадарцы БТПР налічвалася 350 дзікоў, вясной іх было 40, а цяпер і наогул засталося 11. Аднак з кожным днём іх усё цяжэй здабываць. Нярэдка пасля бяссонных  начных засад паляўнічыя вяртаюцца з пустымі рукамі.

У цэлым па Віцебскай абласной гаспадарцы БТПР, згодна інфармацыі, атрыманай ад яе старшыні  Паўла Жылінскага, на сённяшні дзень засталося  374 дзікі. Але ж ёсць на Беларусі і іншыя паляўнічыя гаспадаркі — і гэта лічба куды большая. Прычым, можа «вагацца» у межах  плюс-мінус 20 працэнтаў. Справа ў тым, што дзікія свінні мігрыруюць у нашу краіну і з Расіі, і з Прыбалтыкі. Жывёла межаў не прызнае, і таму супакойвацца нельга: ні паляўнічым, ні гаспадарам прыватных сядзіб, ні ўладальнікам  свінагадоўчых комплексаў. 

Дарэчы, у навядзенні парадку з пагалоўем свіней цікавы вопыт Даніі. Там амаль дачыста ліквідавалі дзікоў, пакінуўшы іх толькі ў невялікіх лясах, якія агарадзілі. Затое статак дамашніх свіней налічвае ў такой маленькай краіне ажно 38 мільёнаў галоў!

Тем временем…

За три месяца 2014-го в Беларуси уничтожили 6 тысяч диких кабанов

 

За апрель-июнь этого года в Беларуси истребили 6412 диких кабанов. Это 82% популяции, по состоянию на 1 апреля 2014 года. 

Власти планируют максимально снизить численность популяции животного. Поэтому охотиться на диких кабанов можно будет бесплатно и без ограничений по количеству. Более того, добывшим трофей доплатят из средств республиканского бюджета, предусмотренных для расходов во время стихийных бедствий. Об этом сообщили TUT.BY в Департаменте ветеринарного и продовольственного надзором Министерства сельского хозяйства и продовольствия.

Диких кабанов убивают на территории всей страны, но в первую очередь — в 20-километровой зоне от свиноводческих организаций, сообщает департамент. 

"Учитывая опыт стран с развитым свиноводством (Дания, Исландия и др.), где дикий кабан отсутствует или его популяция сведена к минимуму, в республике проводится отстрел и уничтожение дикого кабана", — отмечают в департаменте. Подготовлен проект постановления Совета Министров Республики Беларусь, предусматривающий изъятие и утилизацию всех добытых на территории республики особей дикого кабана.

Согласно документу, устанавливается особый режим использования ресурсов отдельных видов охотничьих животных (особые условия охоты), который предусматривает:

  • проводить изъятие и утилизацию всех добытых на территории республики особей дикого кабана независимо от пола и возраста;
  • разрешить охоту на дикого кабана загоном, без использования охотничьих собак, в светлое время суток во все дни недели с обязательным предварительным уведомлением подразделений Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь;
  • осуществлять изъятие дикого кабана без учета планов изъятия дикого кабана, а также без ограничений по количеству изымаемых диких животных, в целях максимального снижения численности его популяции;
  • изъятие дикого кабана осуществлять по разрешениям на добычу охотничьего животного и охотничьим путевкам к ним без взимания за них платы, с предоставлением пользователям охотничьих угодий из средств, предусмотренных в республиканском бюджете на финансирование расходов, связанных со стихийными бедствиями, авариями и катастрофами, компенсационных выплат в размере 7 базовых величин за каждое добытое животное независимо от пола и возраста, из которых 2 базовые величины пользователь охотничьих угодий выплачивает охотнику, добывшему дикого кабана.

В республике проводится постоянный лабораторный мониторинг дикого кабана. За 6 месяцев 2014 года специалисты исследовали 3645 проб от дикого кабана. Результаты на АЧС были отрицательными, отмечают в Минсельхозпроде.

 

Фото из архива AGROLIVE.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Алексей БОГДАНОВ, начальник главного управления внешнеэкономической деятельности Минсельхозпрода Беларуси:

    – Россия остается важнейшим торгово-экономическим партнером для белорусских производителей сельхозпродукции, которая пользуется высокой лояльностью потребителей. Стратегия на этом рынке такова: сохранить достигнутое за прошлые годы. А вот дополнительные объемы производства и по мясу, и по молоку поставлять на разные рынки, диверсифицируя экспорт. Мы реально понимаем, что Россия занимается очень хорошим делом — импортозамещением, наращиванием собственного производства. Негоже такой стране зависеть от кого-то по импорту основных продуктов питания…

    ЦИФРА

    С 64 до чуть менее 30 тысяч единиц

    упали за последние годы, по сравнению с 2012-м, объемы производства тракторов в Беларуси. Об этом, как сообщает БЕЛТА, доложил на совещании у Президента А. ЛУКАШЕНКО министр промышленности РБ Виталий ВОВК.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    В Гомельском районе – органик сад

    Здесь будут выращивать яблоки, груши и абрикосы без «химии». Местные фрукты прекрасно дополнят школьные обеды, а излишки планируют продавать – деньги пойдут на поддержку школы. К тому же сад станет местом отдыха деревенских жителей, сообщили www.agrolive.by в Центре экологических решений (ЦЭР).

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)