ГЛАС(З) НАРОДА

Нязломныя Страдзічы


Гісторыя аднаго мудрага рашэння 1915 года, якога не ведала Маргарыта ЛЯЎЧУК, але якое можа тлумачыць, чаму оперная спявачка ў 2020-м дзейнічала так, як дзейнічала.

«Упёрліся»

Нават калі сляды гісторыі сціраюць з публічнай прасторы, мінулае працягвае жыць у сямейнай памяці, і нават сцёртае з сямейнай памяці, яно жыве ў тых прынцыпах, якія перадаюцца ў сем’ях з пакалення ў пакаленне, у тых інстынктах і рэфлексах, якія намі кіруюць.

Але каб сфарміраваць моцную нацыянальную свядомасць, якая б грунтавалася на рэальных, а не надуманых уроках гісторыі, мы мусім па фрагментах рэканструяваць гісторыю праўдзівую, поўную. І яна пачынаецца не з 1994 ці 1944 года.

«Дружныя людзі»

Мы са спявачкай – з адной зямлі, нашы продкі – з сёл між Брэстам і Коднем.

Мяне ўразіла, што Маргарыта не ведала пра вызначальны факт з гісторыі месцаў сваёй сілы. Зрэшты, пра яго амаль ніхто не ведае (пакуль вы не прачыталі гэты артыкул), але што не ведала і Маргарыта – мяне ўразіла. Бо, па-мойму, менавіта гэты факт тлумачыць, чаму Марго такая, якая ёсць, і зрабіла той выбар, які зрабіла.

Студэнтам, шукаючы абрыўкі фактаў у нудных краязнаўчых выданнях, я спатыкнуўся на незразумелым для мяне факце. Чамусьці да Першай сусветнай вайны сяло Прылукі было ў паўтара разы большым, чым суседнія Страдзічы. (Ад Прылук да Страдзіч – кіламетраў 5).

У 1905 годзе ў Прылуках жыло 1459 жыхароў, у Страдзічах – 1090.

У 1921-м у Прылуках засталося 383 чалавекі, у Страдзічах –  807.

Страдзічы так і застануцца ўтрая большым сялом, нават праз другую вайну і да нашых дзён.

Страдзічы і цяпер называюць «Кітай-сяло».

Я стаў пытацца ў сваёй бабы, чаму так. Усё аказалася проста. Так некалі праз гадоў сто нашым нашчадкам тое, што мы рабілі ў 2020-м, будзе здавацца выключна простым і адназначным.

“А бо страчукі дружны люды! Нэ далыся до Росеі вывэзты, – расказала мая баба. – Прылучаны поіхалы, а страчукі запэрлыся і нэ далыся, хоть іх казакі былы…”

У нас быў такі харошы дыялект, Маргарыта на ім спявае песні, я спадзяюся, яна запіша цэлы цыкл іх. «Запэрлыся» азначае «ўпёрліся». Жыхары Страдзіч не даліся, каб іх вывезлі ў Расію ў бежанства, засталіся ў сваіх хатах.

1915-ы

У 1915-м расійскія войскі адступалі і адступалі. Тактыка Расійскай імперыі была: пры адступленні пакідаць выпаленую, пустую зямлю. Улады змушалі жыхароў эвакуявацца. Распаўсюджвалі чуткі, што немцы будуць усіх забіваць, а хто не верыў – вывозілі сілай.

Страдзічы былі адзінай вёскай у нашай зоне, жыхары якой катэгарычна адмовіліся выехаць – прынамсі, большасць грамады адмовілася.

Лінія фронту Першай сусветнай пракацілася праз сяло неўзабаве. Пасля была аўстрыйска-нямецкая акупацыя з яе рэквізіцыямі. Пасля яшчэ пяць разоў улада мянялася: немцы адступалі, прыйшлі ўкраінцы, пасля палякі, пасля бальшавікі, пасля зноў палякі, зноў бальшавікі, зноў палякі – з боем кожны дзёр сялян. А ў 1920-м быў страшны голад… Але ўсё гэта разам аказалася лягчэй, чым бежанства ў Расіі.

Кожная трагедыя страшная, кожны чалавек унікальны. Але ўсё ж удумайцеся ў маштабы: у выніку бежанства ў Расіі згінула каля 1200 жыхароў Прылук, а ў Другую сусветную вайну ўсяго-ўсяго, на фронце, ад абстрэлаў 1939-га, 1941-га, ад расстрэлаў, ад рук партызан, паліцыі, ад абстрэлаў 1944-га, на мінах, ад рук дэзерціраў, пасляваенных партызан – тут загінула ўсяго 35 чалавек, то бок – у 21 раз менш.

Катастрофа, якой, магчыма, ва ўсёй тысячагадовай гісторыі гэтага сяла не было – Прылукі страцілі трох з чатырох жыхароў, і ніякага знаку, ніякай памяткі няма пра тую трагедыю, нічога, нуль. Як і не было нічога.

Як няма ніякага знаку ў Страдзічах у памяць пра мудрасць страчукоў у 1915-м, без якой многіх з цяпер жывых – можа, і Маргарыты таксама – не было б. Толькі статыстычныя даныя яшчэ кажуць нам, што між 1905-м і 1921-м тут здарылася нешта жахлівае.

Яшчэ дзве гісторыі аб 1939-м і 1945-м

Уявіце сабе, што было б, калі б усе заходнія беларусы ў 1915 годзе адмовіліся ехаць у бежанства. Дагэтуль не падлічана, але выказваюцца гіпотэзы, што тады загінуў нават мільён чалавек. Анета ПРЫМАКА з Падляшша напісала моцную кнігу «1915. Забытыя бежанцы», вельмі раю.

Страчукі аказаліся мудрымі. Гэта была моцная грамада, раз яны не толькі разважылі і пастанавілі застацца, але і адстаялі сваё рашэнне. Процістаяць казакам – тагачаснаму амапу – было рызыкай, але яна аплацілася.

Складанае пытанне – чаму менавіта страчукі былі такія «дружныя», як паважліва характарызавала іх мая баба. Трэба шукаць: былі, значыць, там аўтарытэтныя, з крытычным мысленнем людзі. Маю і такую гіпотэзу: гэта ўплыў суседняга гарадка Кодань, на другім беразе Буга. Стагоддзямі ад Страдзіч да Кодня было 5 км – уброд, ці на чаўне, ці на пароме, ці мостам. Гэта цяпер ад Страдзіч да Кодня трэба ехаць 60 км і стаяць на граніцы дзень, а калісьці – каробку чарніц назбіраў, і на базар. Гэта быў гарадок з магдэбургскім правам! Там быў замак, а ў ім царква, пабудаваная ў 1520-м Паўлам САПЕГАМ – маленькі шэдэўр праваслаўнай готыкі.

Гэта быў свет розных культур. У Кодне суіснавалі роўналікія праваслаўная, каталіцкая і жыдоўская грамады. У Страдзічах жылі таксама жыды і цыганы. Побач на поўдзень былі паселішчы галендраў – перасяленцаў з Нідэрландаў.

У Страдзічах царкву адбудавалі ў 1990-х – замест той, якая згарэла ў 1939-м. Але ўбогай мураўёўскай архітэктуры, вядома, без рэмінісцэнцый праваслаўнай готыкі.

У падручніку гісторыі жыхары Страдзіч і іх рашэнне 1915 года заслугоўвае асобнага раздзела. І зрабіць бы музей памяці тых падзей у Страдзічах, сабраць памяткі – яны яшчэ ёсць у сем’ях, хоць не ўсюды ўжо разумеюць, што значаць тыя ці іншыя рэчы, дакументы. І аднавіць бы мост ці паром цераз Буг у Кодань. Турыстаў заварожвала б. І архітэктура, і краявіды надбужанскіх выдмаў. І гэтая добрая зацятасць страчукоў, і іх дружнасць – тая салідарнасць, грамадзейскасць, запёртасць, якія прабудзіліся праз пакаленні ў Маргарыце Ляўчук…

На здымку: М. Ляўчук з татам у вёсцы Страдзічы.

Фота tut.by


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Василий РАДЧИКОВ, зав. лабораторией кормления и физиологии КРС НПЦ НАН Беларуси по животноводству, доктор сельскохозяйственных наук, профессор:

Василий РАДЧИКОВ

– В белорусской животноводческой отрасли до 2025 года предусматривается увеличение валового производства молока, другой продукции КРС. Это невозможно без гарантированного обеспечения скота кормами, но на сегодня лишь около 30% хозяйств страны обеспечены кормами на 1,5-2 года. Вместе с тем, во многих регионах отмечаются: низкое качество, особенно травяных кормов, а также высокие энергозатраты при производстве всех видов кормов в целом. Все это приводит к удорожанию животноводческой продукции.

ЦИФРА

В 2 раза

больше убыточных сельхозорганизаций стало в Беларуси по итогу за 2023 год. Показатель вырос до 78. (В конце 2022-го аналогичный – 42). Об этом в интервью «Сельской газете» рассказала заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Алла ЛОМАКИНА.

ГЛАС(З) НАРОДА

Кто в Беларуси – за реформирование рынка земли?

Онлайн-презентация результатов исследования (онлайн-опроса) «Кто поддерживает экономические реформы в Беларуси и могут ли они изменить своё мнение», организованная Press Club Belarus, прошла 20 марта. В ее ходе авторы – Лев ЛЬВОВСКИЙ, Катерина БОРНУКОВА, Виолетта ПАНАСЕВИЧ – затронули и такую специфическую проблематику, как отношение белорусов к возможному наличию в республике свободного рынка земли, обусловленного, само собой разумеется, тоже возможным введением частной собственности на один из главных ресурсов Беларуси. AGROLIVE.by прислушался к выводам, которые сделали эксперты в данном контексте.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)