ГЛАС(З) НАРОДА

Знікае мова – знікае нацыя. Беларуская…


Як пашырыць распаўсюджанасць роднага слова? Ці насамрэч беларуская мова зараз у нас – сродак зберажэння нацыі? Наколькі актыўна яна ўжываецца? Сёння на гэтую балючую тэму разважаюць адразу неабыякавыя, паважаныя, мудрыя беларусы. Іх – адразу двое. Для параўнання: адзін жыве ў райцэнтры, бліжэй да сельскай глыбінкі, другі – мінчанін. Можаце самі паглядзець, наколькі істотна адрозніваюцца погляды аўтараў гэтых разваг… Спачатку – змешчаны допіс Яўгена Антонавіча Лапцева з Навагрудка, затым – Уладзіміра Міхайлавіча Голубева са сталіцы
“Мне прыемна, калі чую міністра Латушку, але…”

У народзе слушна кажуць: “Калі знікне родная мова – знікне і народ як самастойная нацыя”. На мой суб’ектыўны погляд, цяпер сфера ўжывання беларускай мовы нешырокая, хоць і мае яна высокі статус дзяржаўнай. Як педагог па адукацыі, лічу: для выпраўлення сітуацыі трэба актыўней выкарыстоўваць роднае слова не толькі ў дзяржаўных зносінах, справаводстве, але і ў грамадскім ужытку, стасунках людзей паміж сабой – у сям’і, школе, у паўсядзённым побыце…

Будуць зрухі да лепшага і тады, калі на сваёй мове навучацца размаўляць прадстаўнікі кіруючай эліты, палітыкі, чыноўнікі. Мне асабіста вельмі прыемна, што, да прыкладу, міністр культуры Павел Латушка досыць часта і ў афіцыйных прамовах, і ў тэлевізійных інтэрв’ю не цураецца роднага слова. Але ж гэта – ці не адзінкавы прыклад?

А што назіраецца, калі апусцішся крыху ніжэй, прыгледзішся да сфер, дзе, здавалася б, без мовы – ніяк нельга? Даводзіцца назіраць такое: настаўнік-філолаг на ўроку карыстаецца добрай літаратурнай мовай. Чаго патрабуе і ад вучняў. Але, як толькі празвініць званок на перапынак і спецыяліст апынецца ў настаўніцкай, -- так і л’ецца больш звыклая руская мова ці, яшчэ горш, -- прыкрая трасянка. У сям’і, за сценамі школы, мала хто практыкуе ўжыванне роднага слова. А дарэмна!

Пра іншыя сферы нашага жыцця і казаць складана: там сітуацыя больш складаная, па ўсім відаць. Прынамсі, мне давялося быць сведкам такога паказальнага выпадку. У нашым старажытным Навагрудку, куды з усяго свету прыязджаюць турысты… І вось неяк у адну з прадуктовых гандлёвых кропак райцэнтра зайшоў турыст. Было прыкметна, іншаземец. Хутчэй за ўсё, паляк. Пастараўся, натуральна, да беларускага прадаўца звярнуцца на чыстай беларускай мове, апрача толькі ўстаўленага характэрнага “проша”: “Калі ласка, проша, адважце мне вунь той кавалачак ялавічыны!” Маладая дзяўчына абслужыла пакупніка, але – з незадаволенасцю буркнуўшы сабе пад нос: “Ходят тут разные из-за рубежа!”

Відавочна, адных толькі заклікаў, рэкламных плакатаў мала – трэба літаральна з дзіцячых садкоў неяк даводзіць, растлумачваць дзеткам вялікую карысць сваёй роднай, матчынай, мовы для захавання і ўзбагачэння нацыянальнай культуры. Вядомыя словы Францішка Багушэвіча, мне падаецца, сталі найбольш актуальнымі менавіта зараз, калі ўсё вакол нас нібыта канцэнтруецца на імпартнай танальнасці. Нават стэрэатып такі ёсць: “Што імпартнае, тое – абаязкова ў нас моднае, сучаснае”! Хоць насамрэч у той жа Еўропе многае даўно выкінутае на сметнік, а мы, выходзіць, -- падбіраем?

Рацыянальней, на маю думку, імпартаваць, “чэрпаць” не матэрыяльные сумніўныя каштоўнасці, а – вопыт іншаземцаў па зберажэнні родных ім моў. Напрыклад, у Расіі дзейнічае спецыяльны фонд падтрымкі роднай мовы. Яму аказваецца дапамога на дзяржаўным узроўні, праводзяцца розныя міжнародныя акцыі з шырокім асвятленнем у СМІ. Чаму б нам не наладзіць нешта падобнае? Дарэчы, за акіянам, у ЗША, Канадзе, беларускія дыяспары захоўваюць нацыянальныя звычаі, берагуць мову. Трэба нам вучыцца ў землякоў! А то не вельмі добра, што ў Навагрудку тым жа рэдка калі пачуеш роднае слова, а гараджане – былыя вяскоўцы – часам проста саромеюцца размаўляць на сваёй мове, спяваць песні матчыныя. Чаму? Ёсць рызыка, што абзавуць “деревенщиной»…

Сябры, давайце зберажэм сваю родную мову! Мы ўсе разам адказныя за яе лёс…

Яўген ЛАПЦЕЎ, пенсіянер, былы педагог музыкі

г. Навагрудак

“Трэба сур’ёзна брацца за культуру і выхаванне маладога пакалення…”

З вялікай цікавасцю пазнаёміўся з развагамі Яўгена Антонавіча Лапцева. Напісана добра, з болем нават, але што гэта дае – адны… размовы? Памятаю, яшчэ ў 1990 годзе сам я надрукаваўся ў адным з часопісаў: таксама звяртаў увагу на тое, што адзін колішні беларускі міністр – фінансаў, дарэчы -- размаўляў па-беларуску. Прайшло не так і мала часу, а ці стала больш чыноўнікаў, якія б карысталіся родным словам?

На мой погляд, не трэба шукаць ворагаў нашай мовы ў Расіі, маўляў – менавіта рускім словам выцясняецца нашае. Сёння і тамтэйшая мова перажывае не самы плённы перыяд у сваёй гісторыі.

Нам жа, беларусам, каб падняць прэстыж роднага слова, трэба брацца за нашу культуру – у шырокім сэнсе гэтага слова! Нават на бытавым узроўні тая ж моладзь злоўжывае спіртным, “смокча” цыгарэты, а словы ў асноўным выкарыстоўвае не рускія ці беларускія, а самі ведаеце, якія.

Пагаджаюся з Лапцевым: многае імкнемся падагнаць пад нейкія там еўрапейскія стандарты, прычым, пад сумніўныя клішэ. Дастаткова прайсціся па вуліцах Мінска, каб убачыць паўсюль процьму назваў на заходні манер. Амаль нідзе няма беларускамоўных шыльдаў, а з’явіліся нават на… лацініцы. Няўжо беларуская мова такая бедная, што нельга ў ёй знайсці прыгожыя назвы?! А ўсё ж гэта назірае моладзь – згадзіцеся, выхаванне ідзе зусім не ў нацыянальным рэчышчы.

Падсумоўваючы, заўважу: не трэба плакацца пра лёс беларускай мовы! Яна жыла і будзе жыць. А вось ці не страчваем мы асабіста нешта большае, цураючыся роднага слова?

P.S. Вось, вычытаў днямі ў прэсе: у Беларусі пачынаецца свята італьянскай піцы. А дзе свята беларускіх дранікаў? Дзе прапаганда нашай кухні? Як моцна мы прыкіпелі да ўсяго замежнага, моднага…

З павагаю Уладзімір ГОЛУБЕЎ, пенсіянер, жыхар Мінска

Фота Паўла ЧУЙКО


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир НОВИЦКИЙ, глава ФХ «Новицких» Лунинецкого района:

    – Почему сегодня в Беларусі колхозы попросту раздеты? Они много зарабатывают, но получается, что для мясокомбинатов выступают спонсорами. Цена закупки не соответствует себестоимости. Не говоря уже, чтоб получить прибыль. Моя задача – разобраться и поставить всё на своё место. Если кто-то думает, что меня будет учить – так не пойдёт...

    ЦИФРА

    130 лизинговых компаний

    на сегодня входят в реестр Национального банка РБ.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    В деревне, где оставалось пять жителей, – теперь 100 домов

    В последние годы все больше череповчан, желая сбежать от городской суеты, поглядывают в сторону деревни. Почему? Мы постарались узнать на конкретном примере. «Голос…» побеседовал с жителями уютной маленькой деревеньки Юрьевец, что в 7 км от города. Итак, как же череповчане изменили ее жизнь?

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)