ГЛАС(З) НАРОДА

Бабровая “штаб-кватэра” – недзе ў Іўі?

бобёр
Жыхары гэтага райцэнтра на Гродзеншчыне раз-пораз сутыкаюцца з не зусім звычайнымі з’явамі.Тое, што дзікія жывёлы могуць наблізіцца да жытла чалавечага, — не такая ўжо і сенсацыя. Але апошнія гады ў нашым Іўі пачасціліся выпадкі, калі актыўная “дзейнасць” братоў меншых прымушае здзіўляцца…

Вось, напрыклад, гісторыя, што здарылася два гады таму. Жыхары васьмікватэрнага дома па вуліцы Піянерскай забілі трывогу: з куратнікаў, што пры доме, пачалі таемна знікаць нясушкі. Думалі на мясцовых выпівохаў, а злодзея дапамог “выкрыць”, лічыце, выпадак. Мясцовыя ратавальнікі неяк заўважылі на эалезабетонным мосце праз рэчку Іўянку лісу з трыма лісянятамі. Яна хуценька сіганула пад мост… Калі хлопцы пайшлі па следзе, то вельмі здзівіліся: нара была зроблена акурат пад мостам! Адтуль рыжая хадзіла на паляванне, відавочна, часцей у начны час. Дзіўна, чаму ліса выбрала такое люднае месца, наогул? Лес жа – зусім недалёка?

У хуткім часе пасля таго, як нару “выкрылі”, ліса, не вытрымаўшы ўвагі мясцовай дзятвы, перабралася ў больш зацішнае месца. Але на гэтым суседства іўеўскага люду з дзікімі жывёламі, здаецца, не вычарпанае. Мінулай вясной я сам стаў сведкам яшчэ аднаго дзіва дзіўнага ў “выкананні” прадстаўнікоў фауны. На скрыжаванні вуліц Піянерскай і 8-га Сакавіка ў райцэнтры некалі быў маёнтак графіні Эльфрыды Замойскай – з прыгожым паркам. З яго паўднёва-усходняга боку стварылі некалі каскад сажалак, якія злучаліся пратокамі і жывіліся крыштальна чыстай вадзіцай з недалёкай крынічкі. Праўда, большасць сажалак з цягам часу зацягнула глеем, зараслі яны асакой, чаротам. Па берагах такіх памерлых сажалак растуць кусты, дрэвы – пераважна вербы, вольха ды чаромха.

Дык вось, праходзячы калі адной з сажалак, найбольш вялікай па плошчы і паўнаводнай, заўважыў я паваленыя дрэвы. Іх “спілавалі” бабры! І не адно ці два, а цэлых 11! Яшчэ два – засталіся недапілаванымі.

Застаецца загадкай, адкуль прыбылі гэтыя дрывасекі-“рэкардсмены”? Завіталі на дзень ці, як тая хітруга-лісіца, пасялілся дзесьці надоўга? Цікава было б паглядзець на бабровую “штаб-кватэру”…

Источник фото: www.animalh.info


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Стоит вопрос: надо ли сегодня Беларуси производить значительно больше сельхозпродукции, чем сейчас? Мы не будем форсировать это, потому что продать тяжело. Вы видите, как мы пробиваемся на китайский рынок, диверсифицируем продажи продовольствия по всему миру, чтобы не зависеть от одного российского рынка. Мы идем во все точки для того, чтобы продать то, что мы сегодня производим с избытком…

    ЦИФРА

    1,15 млн т зерна вместе с кукурузой (при плане 1,5 млн т)

    получили аграрии Гродненщины по итогам 2018 года. Об этом сообщил губернатор региона Владимир КРАВЦОВ, докладывая Президенту Александру ЛУКАШЕНКО во время визита последнего в Гродно в октябре.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Белорусские фермеры не готовы работать с торговыми сетями, но покупатели будут искать органик продукты в гипермаркетах

    Только 43,2 процента белорусов осведомлены, что такое органические продукты и чем они отличаются от обычных. Основная часть информированных покупателей, в первую очередь, будет искать такую еду на полках гипермаркетов. И лишь 10% – заказывать на интернет-сайтах. Такие любопытные данные получены в ходе социологического исследования, которое провели в текущем году, по заказу Центра экологических решений (ЦЭР), специалисты Информационно-аналитического центра при Президенте Республики Беларусь. www.agrolive.by побывал на презентации результатов, организованной в Минске.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)