ГЛАС(З) НАРОДА

Даследчы атрад у Вераб’ях. І не толькі…


Сёлета ў ліпені ў Глыбоцкім раёне, што на Віцебшчыне, праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя, якую ладзілі вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

У экспедыцыі ўдзельнічалі аўтар гэтых радкоў, а таксама І. ГАЛАВІНА, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі; А. МАРОЗАВА, навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі.

Праца была плённай. Наш даследчы атрад змог наведаць нямала вёсак: Вераб'і, Дзеркаўшчына, Карабы, Надазер’е, Папшычы, Празарокі, Псуя, Старыя Зябкі, Удзела, Чарневічы. Дапамагалі нам мясцовыя ўлады,  прадстаўнікі мясцовых культурна-асветніцкіх устаноў, сельскіх клубаў і цэнтраў культуры.

Паклікала бацькаўшчына

У перспектыве па выніках абследавання Пастаўскага, Глыбоцкага, Мёрскага і Браслаўскага раёнаў будзе падрыхтавана навуковая праца, прысвечаная комплекснаму апісанню лінгвістычнага ландшафту дадзенага рэгіёна. У даследаванні будуць змешчаны і тэксты тых, хто  расказваў пра багатыя мясцовыя традыцыі, дзяліўся жыццёвым досведам.

Да прыкладу, нас надзвычай крануў аповед Ганны Адамаўны ГЛЕМБОЦКАЙ, былой настаўніцы. Яна вярнулася на бацькаўшчыну і тут, у вёсцы Шыці, апантана стварае музей і ладзіць святы для тых, хто нарадзіўся ў ёй. Ганна Адамаўна ўласнымі высілкамі многае зрабіла ў родным доме для захавання памяці пра аднавяскоўцаў.

Не менш яркія уражанні пакінула і наведванне Празароцкай школы. Тут працуе ўнікальны музей, прысвечаны Ігнату БУЙНІЦКАМУ, заснавальніку прафесійнага беларускага тэатра. Ён нетыповы для сельскай школы. Сваёй экспазіцыяй, дэманстрацыяй экспанатаў ніяк не саступае любой спецыяльнай установе падобнага тыпу. Музей атрымаўся такім дзякуючы колішняму дырэктару Празароцкай школы імя І.Ц. Буйніцкага Вользе ГІНЬКО і яе сённяшняму кіраўніку Марыне ДУДАРОНАК. У музеі ўсё зроблена, каб будзіць інтарэс да культуры мясцовага краю, яго адвечных традыцый, заахвочваць не толькі ведаць, але захоўваць і развіваць іх. Таму расказ суправаджае абрадава-фальклорная дзея.

Інфарманты парадавалі адметным

Праўда, такія нечаканыя культурніцкія моманты ў дыялекталагічнай экспедыцыі, намсамрэч, былі адзінкавыя. Але запамінальнымі  сталі сустрэчы са звычайнымі жыхарамі наведаных вёсак, нашымі інфармантамі. З кожнай размовы давялося для сябе пачуць нешта адметнае, часам – зусім новае. Так, намётка, як расказала Часлава Іосіфаўна РАМАНЧУК з вёскі Лазічы, у абрадавай каталіцкай традыцыі выконвае своеасаблівую ролю рытуальнага ахвяравальнага палатна (тканіны) і тым самым адрозніваецца ад шырока ўжывальнага значэння намёткі як “доўгага вузкага кавалка кужэльнага палатна ці даўняга галаўнога ўбора замужніх жанчын.

Яніна Іванаўна БАРЫЛА з вёскі Карабы, вядомая майстрыца-ткалля, вышывальшчыца, пераканаўча даказала, што для пасеву збажыны карысталіся такой адметнай лубкай, якую з дапамогай рамяня ўскладалі на рамёны (плечы).

З аповеда Марыі Віктараўны ХРОЛ, чалавека, якія зведаў складаныя выпрабаванні ў сямейным жыцці, даведаліся, што ў хаце яе сваякоў некалі сталаваўся Язэп ДРАЗДОВІЧ, і там працяглы час вісеў яго дыванок, які нейкім таемным чынам прапаў, і ўбачыць яго ўжо не атрымаецца.

Моніка Антонаўна ТУНЧОНАК з аграгарадка Празарокі ў дэталях апісала, як выглядаў бурнос, чым ён адрозніваўся ад бушлата, ці любілі дзяўчаты абуваць снягоўкі і калі імі карысталіся.

Запамінальная сустрэча адбылася і ў аграгарадку Псуя. Шмат цікавых асаблівасцей з мясцовай кухні раскрыла нам Рамуальда Васільеўна ТАЎГЕНЬ, якая прыгатавала да сустрэчы грыбную поліўку і вельмі шкадавала, што не здолела спячы свой хлеб, каб мы адчулі яго асаблівы смак, бо пячэцца ён па арыгінальным рэцэпце.

Грунтоўна паразмаўлялі мы тут і з Янінай Фёдараўнай КУЛЯБІНАЙ, якая ў маладосці жыла ў Карэліі, дзе працавала не толькі на лесанарыхтоўцы, але і займалася лесасплавам. Пачуць ад жанчыны пра такія справы – рэдкі выпадак!

Яшчэ павінны сустрэцца…

…Аповеды ўсіх нашых суразмоўцаў, надзвычай багатыя на адметнасці жывой беларускай гаворкі, з уласцівым ёй сакаўным словам, часам – рэдка чутым, часам – і, наогул, з невядомым значэннем, уражвалі сваёй шчырасцю і натуральнасцю, прымушалі суперажываць і здзіўляцца. Яны дадавалі веры, што моўны скарб, у якім замацавалася спаконвечнае, звязанае з асаблівасцямі ў побыце, вуснай фальклорнай спадчыне, традыцыйных і адметных занятках, будзе жыць, не згубіцца і не растрасецца ў часе з-за розных гістарычных акалічнасцей, не заўсёды спрыяльных для роднай мовы.

Усім, з кім давялося сустрэцца ў час экспедыцыі, хто знайшоў час для супольных размоў, мы кажам дзякуй і зычым здароўя з надзеяй на новую сустрэчу!

Вераніка КУРЦОВА, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі

Крыніца фота: газета “Навука”


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Вадим КИТИКОВ, директор Института жилищно-коммунального хозяйства НАН Беларуси:

    – Намечается новое направление наших исследований (совместно с НПЦ НАН Беларуси по материаловедению) – электромагнитная экология жилья. Ведь сейчас в республике проблеме защиты от электромагнитного излучения уделяется, к сожалению, мало внимания. Но цена вопроса – очень высока! Ведь организм человека сейчас и так уже страдает от избыточного электромагнитного воздействия. А коль мы взяли курс на более широкое использование в быту электрической энергии, цена еще подрастет. Нужно стремиться, с помощью BIM-технологий, еще на стадии проектирования жилья учитывать, где располагаются кабели, источники СВЧ и так далее. Пока в общедоступных научных исследованиях мало информации на сей счет…

    ЦИФРА

    На 500 млн. долл. США

    Беларуси необходимо экспортировать услуг в сфере интеллектуальной собственности к 2025 году. Стоит также задача – в обозримой перспективе сформировать полноценный рынок интеллектуальной собственности в нашей стране. Об этом заявил председатель Государственного комитета по науке и технологиям (ГКНТ) Республики Беларусь Александр ШУМИЛИН, выступая 20 октября с.г. на пленарном заседании Международной научно-практической конференции, организованной ГКНТ и Национальным центром интеллектуальной собственности (НЦИС).

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Любимая игрушка власти – теперь вне игры?..

    В рамках проекта "Диалог о будущем", который осенью уходящего года организовал Беларусский институт стратегических исследований (BISS), обсудили, что за внешняя политика, экономика, социальная сфера должны быть в потенциально Новой Беларуси. (Правда, когда она станет реальностью – большой вопрос! Ведь даже громко анонсированную на начало ноября 2021 г. всебелорусскую стачку оппозиционные силы так и не презентовали электорату). Тем не менее, www.agrolive.by решил прислушаться – на примере одной из отраслей народнохозяйственного комплекса – какие такие планы на будущее есть у инакомыслящих.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)