ГЛАС(З) НАРОДА

Апошні званок у… верасні: у Камянецкім раёне больш няма адзінай школы з беларускай мовай навучання


Змаганне за яе цягнулася больш за два гады. Каб захаваць Амельянецкую школу (на здымку), месцічы сабралі больш за тысячу подпісаў пад адмысловай петыцыяй, зваротам да кіраўніцтва мясцовага райвыканкама, піша @belsat (тэкст звароту гл. ніжэй). Але ўсё ж школу, якая працавала больш за 40 гадоў, сёлета зачынілі.?

Праўда, яшчэ летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам – школы ў Амельянцы больш не будзе. Усіх дзяцей, што вучыліся там, перавялі ў школу вёскі Пагранічная.?

“Падарунак” на 1 верасня?

ДАСЛОЎНА

Зберагчы адзіную беларускамоўную сярэднюю школу ў Камянецкім раёне

16.10.2019 года, падчас сходу, дырэктар Амельянецкай сярэдняй школы КЕНДЫСЬ М.М. паведаміў аб магчымым  яе закрыцці ўжо ў наступным годзе.

У шэрагу асноўных прычын, па якіх раённае кіраўніцтва збіраецца спыніць працу школы, дырэктар назваў наступныя:

1) пажарная небяспечнасць аб'екта (школа драўляная);

2) адсутнасць унутранага туалета і гарачай вады;

3) адсутнасць спартыўнай залы.

Мы знаходзім досыць недарэчнымі падобныя аргументы на карысць закрыцця, таму што кіраўніцтва раёна за ўвесь перыяд існавання нашай школы не змагло вырашыць побытавыя праблемы дадзенай установы. Так, напрыклад, будаўніцтва спартыўнай залы на пачатку 90-х было спынена па незразумелых для нас прычынах.

Амельянецкая сярэдняя школа з’яўляецца адзінай беларускамоўнай сярэдняй школай Камянецкага раёна. А факт яе закрыцця мы ацэньваем як ганьбу нашай сістэмы адукацыі. Бо яшчэ на пачатку 20-га стагоддзя 90% школ Камянеччыны былі беларускамоўныя. Што адбылося? І што адбываецца?

Адказ ляжыць на паверхні – гэта знішчэнне беларускай адукацыі. Закрыццё адзінай сярэдняй беларускамоўнай школы на падставе малакамплектнасці, пажаранебяспечнасці і іншых недарэчных фактараў – злачынства.

Таму што пункт 1 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі сведчыць: "Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права". Калі зачыніцца апошняя беларускамоўная сярэдняя школа ў раёне, дзеці пазбавяцца магчымасці навучацца па-беларуску.

Хочам таксама звярнуць Вашу ўвагу на той факт, што наша школа з'яўляецца адной з малабюджэтных школ, бо аднапавярховы будынак у халодны перыяд года патрабуе значна менш паліва для абагрэву, чым тыпавыя школы раёна. Усё тая ж аднапавярховасць дазваляе ў выпадку надзвычайнага здарэння хутка і аператыўна эвакуіраваць усіх, хто знаходзіўся ў ёй, чым зноў жа выгадна адрозніваецца ад двух-і трохпавярховых тыпавых школ раёна.

Малакамплектнасць ў мінулыя гады была галоўнай прычынай, з-за якой прапаноўвалі адмовіцца ад утрымання Амельянецкай СШ. Але пры гэтым скідаюць з рахункаў асноўную перавагу школы, якая выцякае з той жа «малакамплектнасці», а менавіта – індывідуальны падыход да дзіцяці і, як вынік, – больш высокая эфектыўнасць навучання.

З нашай школы выйшла нямала годных юнакоў і дзяўчат, якія сталі ў выніку актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны. Многія з іх сталі лекарамі, настаўнікамі, інжынерамі. ваеннымі, прадпрымальнікамі, кіраўнікамі дзяржаўных устаноў. Ужо восьмы год запар каманда Амельянецкай СШ рэгулярна ўваходзіць у 3-ку лідэраў сярод 19 школ раёна ў інтэлектуальных спаборніцтвах па «Што? Дзе? Калі?» і  «Свая гульня» . Пры гэтым без спартзалы, туалета, гарачай вады і, будучы драўлянай, Амелянецкая СШ апярэджвае большасць школ раёна, і ў тым ліку школы г. Высокае і г. Камянец…

…Акрамя таго, навучэнцы Амельянецкай школы неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі. Калі кіраўніцтва раёна, ведаючы пра такія факты, спяшаецца зачыніць «інтэлектуальную кузню», хай адкажа, як называюцца такія дзеянні. Ці не з’яўляецца гэта падрывам сістэмы адукацыі Камянецкага раёна і моўнай дыскрымінацыяй у адносінах да грамадзян , якія жадаюць вучыцца і працаваць у беларускамоўным асяроддзі?  Дваццаць і нават трыццаць гадоў таму ў Амельянецкай СШ навучалася каля сотні вучняў, і школа нармальна выконвала свае функцыі. Функцыянуе яна і цяпер, але ці вытрымае яна ціск бюракратыі?  Зараз мы бачым, як арыгінальна і «творча» хочуць вырашыць усе побытавыя праблемы школы. Яе проста зачыняюць.

Да таго ж, паўстае пытанне – якім жа чынам мы маем адраджаць і захоўваць сваю малую радзіму? Закрыццё школы хутка прывядзе да поўнага заняпаду такіх населеных пунктаў, як Амельянец, Дубраўцы, Ваўкаставец. Адсутнасць школы разам з іншымі неспрыяльнымі фактарамі не будзе спрыяць прыезду на сталае месца жыхарства маладых сем’яў, а тых, што ўжо жывуць у нашых вёсках, падштурхне да хуткага выезду ў іншыя мясціны. 

На сённяшні дзень афіцыйная раённая ўлада факт закрыцця школы не пацвярджае, але робіць усё магчымае дзеля гэтага (напрыклад, настаўнікі школы запоўнілі адмысловую форму з пытаннямі кшталту «дзе жадаеце працаваць пасля закрыцця школы?»).

Таму мы, якія ніжэй падпісаліся, просім:

прадухіліць прыняцце рашэння аб закрыцці Амельянецкай СШ;

правесці праверку і даць нам падрабязны адказ на пытанне, чаму фінансавыя сродкі ў раённым бюджэце размяркоўваліся такім чынам, што за 30 гадоў існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь Амельянецкая СШ не атрымала сродкаў не тое, што на спартыўную залу, а нават і на туалет;

аказаць усебаковую дапамогу ў выкананні капітальнага рамонту згодна з дзеючымі нормамі заканадаўства, каб падставы для закрыцця школы былі ліквідаваныя».

Фота з агульнадаступных інтэрнэт-крыніц


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Роман ГОЛОВЧЕНКО, премьер-министр Беларуси:

    – Мы скорбим вместе с родными и близкими (по поводу гибели сотрудника КГБ в столичной квартире по улице Якубовского. – Прим. www.agrolive.by). Но мы должны сделать и выводы. Те, кто встал на путь экстремизма, не остановятся ни перед чем. И об этом нас предупреждал глава государства 30 июля на встрече с активом страны. Тогда он сказал, что деструктивные силы взяли на вооружение тактику заговоров, попыток терактов, кураторы которых находятся за границей. Поэтому в качестве одной из важнейших мер по обеспечению безопасности в нынешних условиях Президент обозначил укрепление дисциплины на всех уровнях и во всех сферах деятельности. Это в равной степени касается не только исполнительской, но и производственной и технологической дисциплины...

    ЦИФРА

    568 тонн клубней

    ввезено в Беларусь с начала массовой уборки картофеля урожая 2021 года (август-сентябрь). Как подчеркивает сообщивший эту информацию официальный сайт Минсельхозпрода, «основное направление использования – промышленная переработка».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Даследчы атрад у Вераб’ях. І не толькі…

    Сёлета ў ліпені ў Глыбоцкім раёне, што на Віцебшчыне, праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя, якую ладзілі вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)