ГЛАС(З) НАРОДА

«Спыніць высушванне Палесся», ці Патрэбна новая стратэгія развіцця АПК Гомельшчыны


Настаўнік і грамадскі актывіст з Лоева Мікалай АНІСАВЕЦ ініцыяваў на электронным сервісе рetitions.by збор подпісаў пад зваротам да прэм’ер- міністра Беларусі Сяргея РУМАСА – “Спыніць высушванне Палесся”.

У звароце, у прыватнасці, адзначаецца: Палескі рэгіён з прычыны недахопу вады  фактычна патрапіў у зону экалагічнага бедства. І не толькі з-за неразумнай татальнай меліярацыі яго ў савецкі час, але і з-за нігілістычнага стаўлення да гэтай праблемы цяперашніх уладаў. Ідзе “сахарызацыя” Палесся. Землі высушаны, свае ападкі над рэгіёнам не ўтвараюцца, а рэдкія дажджы з Балтыкі ды Прычарнамор’я калі і даходзяць, то іх вада хутка скочваецца праз адкрытыя меліярацыйныя каналы ў бліжэйшыя абмялелыя рэкі.

Зараз узровень грунтовых вод у рэгіёне на 1,5-2 метры ніжэй, чым у 90-я гады, –  кажа ініцыятар звароту ва ўрад М. Анісавец. – У вёсках прападае вада ў калодзежах, вымерлі жабы. Буслы перабраліся ў даліны Дняпра і Прыпяці. Масава высыхаюць лясы. Летам бракуе вады, каб тушыць пажары.

Cуразмоўца дадае, што і сельская гаспадарка ў рэгіёне апынулася ў крызісным стане. Ураджайнасць традыцыйных культур зніжаецца да ўзроўню сярэдзінных гадоў мінулага стагоддзя. Практычна ўсе раёны Гомельскай вобласці рашэннем урада аднесены да раёнаў з неспрыяльнымі ўмовамі вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці.

Падпісанты звароту прапануюць ураду даць аператыўныя ўказанні кіраўнікам мясцовых органаў улады зачыніць выпускныя шлюзы, а дзе іх няма, перасыпаць меліярацыйныя каналы, каб максімальна затрымаць любую веснавую ваду на землях Палесся. Прапануецца змяніць стратэгію сельскагаспадарчай вытворчасці – браць пад увагу не тэмпы пасяўных кампаній, а захаванне воднага балансу, вільготнасці глебы і амбарную ўраджайнасць.

Мэтазгодна адшукаць фінансавыя сродкі, каб запоўніць з выкарыстаннем веснавой вады ўсе наяўныя ў рэгіёне вадасховішчы, у тым ліку і перасохлае Лоеўска-Брагінскае.

Як адзначаецца ў звароце, наспела вострая неабходнасць распрацоўкі дзяржаўнай праграмы рацыянальнага ўзнаўлення раней асушаных балот дзеля аднаўлення клімата і стварэння неабходных умоў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці.

Анатоль ЛІПСКІ, газета «Народная воля»

Крыніца ілюстрацыі: газета «Звязда»

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Николай ЦЫБУЛЬКО, заместитель директора Института почвоведения и агрохимии НАН Беларуси, д. с.-х. н.:

    – Сейчас в Беларуси довольно активно реализуются проекты по заболачиванию торфяных почв. В том числе и в сотрудничестве с международными организациями. Но в чем суть процесса? Целесообразно ли стремиться к расширению площадей, которые снова становятся болотами?

    ЦИФРА

    На 10%

    расширят в Гомельской области в этом году площади под засухоустойчивыми культурами. Об этом сообщил председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию облисполкома Александр ГРИНЬКОВ во время выездного областного семинара-совещания в Добрушском районе, где обсуждали подготовку к весенним полевым работам.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Спыніць высушванне Палесся», ці Патрэбна новая стратэгія развіцця АПК Гомельшчыны

    Настаўнік і грамадскі актывіст з Лоева Мікалай АНІСАВЕЦ ініцыяваў на электронным сервісе рetitions.by збор подпісаў пад зваротам да прэм’ер- міністра Беларусі Сяргея РУМАСА – “Спыніць высушванне Палесся”.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)