ГЛАС(З) НАРОДА

Аграгарадок – не пустое слова?


Грамадзяне, захоўвайце грошы ў ашчаднай касе! А што рабіць, калі той касы няма? У аграгарадку Язна, што ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, да канца года ліквідуюць аддзяленне «Беларусбанка». Маўляў, немэтазгодна і нерэнтабельна. Як нерэнтабельна збудаваць у Язне і большую краму, дарэчы.

Як даведаліся журналісты “Белсата”, нават аптэку мясцовым жыхарам давялося абараняць. І напрыканцы 2018-га, калі жыхары аграгарадка папрасілі не зачыняць аддзяленне банку, улады наўпрост параілі «закрыць раты» тым, хто праяўляе “празмерную актыўнасць”.

Хутка гэта будзе не як некалі вялікая добрая вёска, пасля стала аграгарадком, а будзе – аградача. Людзі выедуць. Так лічаць некаторыя жыхары Язна. Не выехалі з аграгарадка пакуль яшчэ каля 700 чалавек. Асобны філіял «Беларусбанка», які жыхары Язна па старой памяці называюць ашчаднай касай, у такім мястэчку – немэтазгодны.

Што ж мэтазгодна?

«Звяртацца ў аддзяленне «Белпошты». Там будуць грошы – можна будзе зняць грошы. Астатняе – нерэнтабельна», – тлумачыць мясцовая жыхарка Алена ЯРШЭВІЧ.

Абсалютная большасць мясцовых – пажылыя асобы. Пенсію ім будуць развозіць, як калісьці, паштальёны. А іншыя фінансавыя аперацыі раяць здзяйсняць праз інфакіёск «Беларусбанка».

«Мы вам паставім інфакіёск, каторы нам не патрэбны, – пакуль усе пенсіянеры навучацца ім карыстацца, гэта ім будзе праблема і цэлае гора. Трэба ўладам з большай павагай да нас ставіцца», – абураецца мясцовы жыхар Іван КАЗЕЛЬСКІ.

На пачатку двухтысячных у Язне жыло трохі менш за тысячу чалавек. Аграгарадок вымірае. Моладзь з’язджае. Дык, магчыма, улады маюць рацыю – няма чаго за вёску і змагацца?

«Са знікненнем любога сацыяльнага аб?екту на вёсцы ў ёй пачынае яшчэ хутчэй занепадаць жыццё. Але гэтая гісторыя – яна нейкая дзіўная, бо вёска яшчэ не залічаная ў неперспектыўныя. Але, відаць, інтарэсы грашовай установы – яны на першым плане», – тлумачыць шэф-рэдактарка www.agrolive.by Іна ГАРМЕЛЬ.

А колькі ж мясцовым жыхарам абяцалі – асабліва сёлета, у Год малой радзімы, – што гэта іхныя інтарэсы будуць першымі. Людзі спрабавалі дагрукацца спачатку да раённых уладаў, затым да Адміністрацыі кіраўніка краіны.

«Наш ліст не дайшоў у Адміністрацыю Прэзідэнта, прыслалі раённую камісію на чале з намстаршынёй, якая нам нічога абсалютна не вырашыла. Мы не задаволеныя нашай мясцовай уладай», – кажа Іван Казельскі.

Выявілася, што непасрэдна мясцовым кіраўніцтвам, што знаходзіцца ў Язна, таксама незадаволеныя: вышэй – па “вертыкалі” ўлады.

«Нашу ўладу выклікалі ў райвыканкам і сказалі: “Закрый сваім бабам раты!» Ну, хіба ж так можна з насельніцтвам?! Яны ж фактычна нашыя абраннікі!» – кажа мясцовая жыхарка Ева АСТРОЎСКАЯ.

Старшыня мясцовага сельскага Савета Валянціна ФЯДЗЬКОВІЧ з гэтай настойлівай парадай, што спусцілі “зверху”, нічога не зрабіла. Але і камеры “Белсату” пазбягае, тлумачачы: “Вы ж самі ўсё разумееце...

«Нявыгадна ўтрымліваць, паўсюль скарачэнні. Нам сказалі: нявыгадна ўтрымліваць у населеных пунктах. Наколькі я ведаю, у Мёрах скарацілі цэлы паверх», – тлумачыць старшыня Язеньскага сельскага Савета.

Праграма адраджэння сяла з 2005 года паспела ахапіць амаль паўтары тысячы вёсак. Бо аграгарадок, паводле закона, – гэта не пустое слова! Гэта – поўны набор інфраструктуры і аб?ектаў на ўзор гарадскіх.

«Дзяржава паабяцала, што гэта аграгарадок, а, значыць, ён мае будучыню. І, значыць, дзяржава павінная паклапаціцца, каб будучыня была», – кажа Іна Гармель.

Здавалася б, нікому не патрэбны і нерэнтабельны філіял… А зойдзеш пасярод працоўнага дня – чэргі людзей. Ужо калі журналісты тэлеканала з?ехалі з Язна, да нашых суразмоўцаў завітала міліцыя. Высветлілася, што камера і мікрафон «Белсату» заміналі працы нібыта нерэнтабельнай і немэтазгоднай ашчаднай касы.

Крыніца відэа: тэлеканал “Белсат”


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Зенон ЛОВКИС, генеральный директор РУП «Научно-практический центр НАН Беларуси по продовольствию»:

    – Не первый год говорим о томатах, которых, по идее, должно больше выращиваться, в том числе – в качестве сырья для консервирования, тех же кетчупов и так далее, именно на белорусской земле.

    ЦИФРА

    1/3 получаемой в Украине органик сельхозпродукции экспортируется.

    По данным БТУ-центра (Центра «Биотехнологии Украины»), обеспечивают же выпуск таких востребованных в Европе, США товаров 670 органик-производств. Такие данные приводились в ходе проведения 1 августа с.г. Центром экологических решений (ЦЭР) «Дня поля» на базе ООО «Здоровая страна» Берестовицкого района (на снимке).

    ГЛАС(З) НАРОДА

    А. ЛУКАШЕНКО: «Справедливость должна лежать в основе всех действий местной «вертикали» власти»

    Об этом Президент Беларуси заявил 19 августа 2019 года, согласовывая назначение руководителей местных органов власти, сообщило БЕЛТА.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)