ГЛАС(З) НАРОДА

Ці вернецца помнік у Спорава?


Жыхары вёскі Спорава ў Бярозаўскім раёне патрабуюць у сельскага выканаўчага камітэта узнаўлення помніка загінулым вяскоўцам у Другой сусветнай вайне. Ранейшы помнік быў разбураны былым арандатарам возера Спораўскае Анатолем Заблоцкім. Пасля скандалу ўлады палажылі на месцы помніка надмагільную пліту.

Але спораўцы з гэтым не пагадзіліся і напісалі заяву ў сельвыканкам аб устаноўцы помніка эстэтычнага выгляду. Вось што кажа на гэты конт намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін ЛАЗАРЭНКАЎ:

 – Улада зрабіла ўсё, каб гэты помнік не стаяў. Той манумент, які быў парушаны і выкінуты на сметніцу, замянілі магільнай плітой, з тых, якія сёння паўсюдна стаяць на могілках. Але гэта не помнік, які адпавядаў бы тым запатрабаванням, якія сёння грамадзяне хацелі б бачыць.

Паводле Лазарэнкава, па гэтаму пытанню вяскоўцы вырашылі 25 лютага правесці сход для абмеркавання матэр’яльных затрат на помнік. Людзі вялікіх спадзяванняў на дапамогу ўладаў не мелі. На гэтым сходзе вясковыя жыхары меліся запытаць у мясцовых ўладаў, калі яны прыбяруць аварыйны кран Заблоцкага? Той самы “агрэгат”, якім разбураўся помнік. Кран, між іншым, быў доўга кінуты ў вёсцы і ўяўляў сабой небяспеку, асабліва для дзяцей…

Крыніца фота: www.bsdp.org


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Елена СЕЛЕВИЧ, первый заместитель председателя Новогрудского райисполкома:

    – Энергосбережению в городе и районе – часть стратегии устойчивого развития, которую начали реализовывать с 2013 года. Тогда Новогрудок, кстати, вторым из городов Беларуси, подписал европейскую инициативу «Соглашение мэров».

    ЦИФРА

    С 83 до 2,7 тыс. особей за последние 3 года

    уменьшилась, по данным Минлесхоза, популяция дикого кабана в Беларуси.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    В Гомельском районе – органик сад

    Здесь будут выращивать яблоки, груши и абрикосы без «химии». Местные фрукты прекрасно дополнят школьные обеды, а излишки планируют продавать – деньги пойдут на поддержку школы. К тому же сад станет местом отдыха деревенских жителей, сообщили www.agrolive.by в Центре экологических решений (ЦЭР).

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)