ГЛАС(З) НАРОДА

Па астаткавым прынцыпе: калі ў Беларусі будуць вясковыя дарогі, як у Швэйцарыі?


У вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёну апазыцыйны дэпутат сабраў сход сялянаў і чыноўнікаў па праблеме рамонту дарог. Толькі пасьля збору больш як 30 подпісаў жыхароў Кабакоў мясцовыя ўлады загадалі раўняць гравійныя дарогі.

Збор подпісаў за рамонт дарог у Кабаках ініцыяваў адзіны ў Беларусі апазыцыйны дэпутат сельскага Савету Валер Білібуха. Спадар Білібуха кажа, што толькі праз калектыўныя звароты ўдаецца дабівацца вырашэньня многіх лякальных праблем. Раней дэпутат дайшоў у ліставаньні да старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму дзеля падсыпкі дарог на вуліцах у вёсцы Жычын.

На сход прыйшло каля 20 чалавек, прыехалі начальнік аддзелу ЖКГ Бярозаўскага раёну Яўген Клемяшук, старшыня Першамайскага сельскага Савету Валер Шупенік, галоўны інжынэр ДРБУ (раённага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўленьня) Аляксей Радзько.

Прысутнічалі ўчастковы міліцыянт ды кіраўнік мясцовай сельскагаспадарчай арганізацыі. Журналістам забаранілі весьці фота- і відэаздымку.

Чыноўнікі апавялі, што ў Бярозаўскім раёне на балянсе дарожнай арганізацыі знаходзіцца каля 480 кілямэтраў дарог, 250 км зь іх — гравійныя ды грунтовыя. Найперш добраўпарадкуюцца дарогі міжнародныя, рэспубліканскія ды рэгіянальныя. Мясцовыя ж, вясковыя, дарогі «фінансуюцца па астаткавым прынцыпе». Прадстаўнік райвыканкаму спаслаўся, што праца дарожнікаў залежыць ад фінансаваньня: «Працуюць яны ў тых аб’ёмах і ў тых сродках, якія ім выдзеленыя. Вядома, яны крыху абмежаваныя ў тых сродках, якія ім выдзяляюць», — расказаў чыноўнік.

Жыхары Кабакоў узьнялі перад чыноўнікамі праблему завышаных узбочын пры дарогах, патлумачылі, што з-за гэтага шмат лужынаў, а ровару цяжка бывае зьехаць перад аўтамабілем. Адзін вясковец нагадаў, што аднойчы ўзімку ўжо быў няшчасны выпадак з раварыстам: «Чалавек на ровары ня мог выехаць з каляіны, яго зьбіла машына, і ён дагэтуль інвалід».

Чыноўнікі ж адказалі, што ня варта езьдзіць зімою на ровары, а цяпер гэта зусім забаронена правіламі дарожнага руху: «Раней, калі былі нармальныя зімы, на роварах ніхто ня езьдзіў у такі час... У зімовы час у нас вельмі шмат зьдзяйсьняецца аварый з удзелам раварыстаў. А зараз новыя зьмены ў правілы дарожнага руху — што ў зімовы пэрыяд увогуле забароняць роварыстам езьдзіць». (Паводле ПДР, рух раварыстаў па дарогах забаронены ва ўмовах сьнегападу ці галалёдзіцы незалежна ад пары году — Заўвага  Радыё Свабода”).

Прадстаўнік ДРБУ паабяцаў, што ўзімку «будзе вывучана» праблема з узбочынамі, і ў наступным годзе іх зрэжуць, каб не ўзвышаліся над дарогамі.

На сходзе выступіў прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянцін Лазарэнкаў, які беспасьпяхова балятаваўся ў парлямэнт у Бярозаўскім раёне. Чыноўнікі напачатку не пагаджаліся, каб ён выступаў, спасылаючыся на тое, што ён ня мае дачыненьня да праблемаў кабакоўцаў. Аднак апазыцыянэр дабіўся выступу. Ён скрытыкаваў стан дарог у сельскай мясцовасьці і прапанаваў чыноўнікам, дэпутатам зьвяртацца да вышэйшых уладаў, каб “дабівацца фармаваньня мясцовага празрыстага дарожнага бюджэту”. Наконт раварыстаў Валянцін Лазарэнкаў выказаўся, што няправільна робіцца, калі ім не ствараюцца годныя ўмовы для перасоўваньня, а проста забараняецца рух у пэўны час году.

Прапанову Лазарэнкава чыноўнікі назвалі «папулізмам». «Папулісцкі проста выступ, увогуле ні аб чым. Ніякіх прапановаў ад вас талковых я не пачуў. Так, мы сёньня ня ў стане зрабіць дарогі як на Захадзе, як у Швэйцарыі або Галяндыі. Я бачыў там транспартны рух, там гэта ідэальна. Але гэта мы ня зможам зрабіць у найбліжэйшай будучыні», — адказаў прадстаўнік райвыканкаму Яўген Клемяшук.

Як апавёў “Радыё Свабода” дэпутат Валер Білібуха, ён застаўся задаволены сходам, бо “людзі ўсё ж здолелі дабіцца пэўнага рамонту дарог у Кабаках”.

Ад AGROLIVE.by. Захаваны лексіка і арфаграфія матэрыялаў так, як яны друкуюцца на сайтах “Радыё Свабода” і www.bsdp.org

Здымак носіць ілюстрацыйны характар!

Фота AGROLIVE.by

 

 

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Зенон ЛОВКИС, генеральный директор РУП «НПЦ НАН Беларуси по продовольствию»:

    – Результаты последних медицинских исследований свидетельствуют: и в нашей республике, и в других странах сейчас чрезвычайно актуальны проблемы последствий для здоровья, связанные с нерациональным питанием. Также потребление пищевой продукции с низкими потребительскими качествами может стать причиной снижения качества жизни человека и способствовать развитию ряда заболеваний (ожирения, сердечно-сосудистых и многих других). К факторам риска относятся необоснованно высокая калорийность пищевой продукции, недостаточная пищевая ценность, избыточное потребление насыщенных жиров, дефицит микронутриентов и пищевых волокон.

    ЦИФРА

    629,5 млн долларов США

    составил за 8 месяцев 2019 года экспорт сельскохозяйственной продукции Минской области. Об этом сообщил 23 октября, на пресс-конференции в Общественном пресс-центре, зав. сектором по племенному делу управления животноводства Минского облсельхозпрода Виталий БЕЛЕВИЧ.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Потенциальному фермеру подберут землю за… две недели?

    Задача местной власти – поддержать желание людей развивать фермерское хозяйство. Такое мнение высказал председатель Гомельского облисполкома Геннадий СОЛОВЕЙ во время прямой телефонной линии и приема граждан в Житковичском районе, сообщило БЕЛТА.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)